Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Белая пальчатка хуценька дастала пісталет, як вышчалукнула са стручка фасоліну, сціснула і паднясла да Боганчыка, да самых грудзей.

Боганчык як стаяў, так і сеў на дарогу на калені...

Таня баялася глядзець на яго... Калі яна зірнула на Панковы калёсы, убачыла, як прыціснулася да кабылы Наста.

Немец адступіўся назад, да самага матацыкла, і, выцягнуўшы доўгую руку, наставіў цяпер пісталет якраз у галаву Боганчыку...

— Знаем мы, кто вы такіе... Но ты, скотіна, отвечаешь за обоз... Встать! — крыкнуў ён, аж падскочыла ў яго на галаве качка з задзёртым хвастом. Белая пальчатка ў той жа раз спрытна сунула пісталет у кабуру — Таня ледзь згледзела — і зноў махнулася ўгары. Плясь... пачулася на дарозе. Тады махнулася другая: чвяк... чвяк... — як у што мокрае... Тані здалося, што гэта курыца, ускочыўшы ў іх дома на двары на плот, біла крыллямі. Боганчык, упёршыся зноў паясніцай у яе, Таніны, калёсы, стагнаў, стоячы, моцна, што конь; махаў рукамі ў сябе ля носа: бараніўся; тады асунуўся зноў на калені на дарогу, у пясок. Галава ў яго не служыла — упала, як макаўка на зламанай дудцы, на плячо.

— Встать!.. — зноў падскочыла на галаве ў немца качка з задзёртым хвастом.

Устаць Боганчыку памог Махорка — падхапіў пад пахі: быў бліжэй за ўсіх ля яго.

Таня пачула, як ёй стала горача. Апіраючыся рукамі на мяхі, яна чула, што і мяхі гарачыя, бы іх вынялі дома з запечка, куды клалі нанач сушыць. Зноў запахла з дарогі ад матацыкла паленай гумай і пачало блажыць...

Тады яна лягла на мяхі. Адгэтуль зусім не было відаць немца на дарозе: яго заступіў Боганчык. Яна чула толькі прарэзлівы голас:

— Поедете по шоссе... В лесу могут быть бандіты!..

Калі Таня зноў паднялася на локці, немца ля калёс не было: ён адступіўся да жоўтага каменя на дарозе, што ляжаў цяпер ззаду ў яго ля самых ног, — стаяў, сцягваючы з рук белыя пальчаткі і плюючы на дарогу.

Яна была падумала: «Дзе ж Боганчык?» Тады ўбачыла, як той бяжыць да сваёй падводы пасярод дарогі па пяску, раскідае ногі, сагнуўся і дастае рукамі аж да зямлі. У руцэ ў яго чорная кепка, круглая, як скавародка, і, здаецца, цяжкая: Боганчык ледзь махае рукой. Закраталіся ля сваіх вазоў мужчыны; зафыркалі коні, бразгаючы цуглямі.

— Бяры лейцы... дзяўчына... За Панком пускай, не аставайся!.. — крычала здалёку Наста са свайго, мусіць, воза. Таня яе не бачыла, не даваў Алёшаў конь.

Калі Наста сціхла, было чуваць, як на дарозе бразгалі кацялкі, што парожнія міскі дома на судніку, калі зачыняеш дзверы. Немец з завязанай шыяй праехаў і зноў таркануўся ў пяску — стаў якраз ля Януковых калёс. Высокі немец пайшоў за матацыклам, павярнуўшыся неяк бачком — сачыў усё за Боганчыкам. Падышоўшы да матацыкла, крыкнуў на забінтаванага немца — той пералазіў з сядла назад у каляску, бразгаючы кацялкамі, — і зноў растапырыў на пяску ногі. На Боганчыка ён ужо не глядзеў: сцягнуў з рук пальчаткі, заткнуў іх пад жоўтую дзягу і дастаў аднекуль — Таня не згледзела адкуль — маленькую пушачку. Выцягнуў з яе белую папяросу — Таня такой ніколі не бачыла, — панёс у рот і зноў стаў глядзець, павярнуўшы галаву, на дарогу, на Боганчыка: той нешта крычаў мужчынам, засупоньваючы хамут.

Тады Таня пачула, як ззаду на возе замычаў Янук, моцна, як мычаў у вёсцы на вуліцы, калі хацеў, каб яго пачулі здалёку.

Таню як хто падхапіў на возе: Янук, пагнаўшы каня і звярнуўшы на пясок, аб'язджаў яе, мінаў. Яна не ведала, што рабіць: наперадзе яшчэ стаялі ўсе падводы. Калі белы Янукоў конь спыніўся, захропшы, пасярод дарогі, Таня ўбачыла, як Янук заёрзаўся на возе, выставіўшы ўперад руку — да немца. Немец стаяў цяпер ля самага яго воза і, не спускаючы з Янука вачэй, прыкурваў маленькую папяроску ад бліскучай жоўценькай машынкі. Таня здагадалася: Янук паказвае, каб той падышоў да яго — да воза. Немец адно круціў памалу галавою, сціснуўшы вуснамі папяросу, — глядзеў то на Янука, то на дарогу — на Боганчыка. Пасля ўтаропіўся на аднаго Янука і, узяўшы пальцамі з рота папяросу, лыпаў і лыпаў вачыма — не ведаў, мусіць, чаго той ад яго хоча. Янук тады стаў зноў мычэць і пыкаць вуснамі, падымаючы і апускаючы за брыль кепку на галаве, нібы хацеў яе зняць і не рашаўся. Пасля выразна, як успомніўшы раптам што, сказаў, паказваючы пальцам на кішаню на грудзях у немца, пад якой вісеў крыжык:

— Курыць... Т-т-тваю м-маць...

Тады зноў мычаў — доўга, з натугай, нават не гаварыў «тваю маць». Пыкаў ротам і гладзіў сябе рукой па грудзях, як малы; яго схаваныя глыбока пад ілбом вочы пабольшалі і заблішчалі, расцягнуўся і стаў доўгі, на ўсе шчокі, бяззубы, пусты рот; загнуўся ўніз сухі і тонкі нос, што дзюба ў старога каршуна. Янук, здавалася, ссунецца зараз з мяхоў на дарогу — так нагнуўся ўперад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x