Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Конь мінуў царкву і скіраваў у бок могілак.

"Ойча наш!.. Злітуйся над намі, бо літасцівы Ты... Ойча наш!! Даруй нам грахі нашыя, свядомыя і несвядомыя... Ойча наш!!! Даруй мне і збаў ад ліхога... Даруй ім, бо не ведаюць, што твораць..." — Сцяпан і не заўважыў, што прамовіў гэты словы голасна.

Перад плотам, каля трох высозных сосен, спыніліся.

"Вешаць будуць, — падумаў Сцяпан, — Хай бы лепш расстралялі. Каб адразу... каб не мучыцца..."

— Злазь, — загадаў адзін з немцаў. — Ідзі, — паказаў рукой на сосны і павярнуўся да Гендалы: — Давай...

— Што... "давай"? — перапытаў той дрыготкім голасам.

— Патроны ёсць?

— Ага...

— Вось і давай.

Гендалу не трэба было доўга ўгаворваць: прывык загады начальства выконваць адразу.

Гулкі стрэл разарваў цішыню, падняў варон на могілках, атрос снег з сасновых галін, напалохаў каня.

Толькі Сцяпан не паспеў ні спалохацца, ні зразумець, што адбылося.

Чырвоныя пырскі ягадамі горкай рабіны патанулі ў сляпучым пульхным снезе. Сухімі вугалькамі начнога кастра рассыпалася вакол дрэва сасновая кара.

Сцяпан адчуў пякучы боль у грудзях, бліскучы снег зноў асляпіў яго. Асядаючы, ён апошнім пробліскам свядомасці пачуў голас: "Сця-апа-а-ан..." — і паспеў яшчэ падумаць: "Мама кліча?.. Ці мо з Вышыняў?.."

— Сця-а-апа-а-а-нка-а-а!.. — гучней, чым стрэл, рваў цішыню голас Зосі.

Без хусткі, у незашпіленай плюшаўцы бегла яна па снежным цаліку.

— Сця-а-пан... Сця-а-пан... — хаўкала яна. — Сця-а-пан... Сця-а-а-ап-п-а-а-а-нка-а-а-а... — заходзіўся яе голас. — Сця-а-а-а-а-а.

Здавалася, гэта стагнала пакрытае белай снежнай коўдрай Сцяпанава поле, бо акурат тут знаходзіўся ягоны надзел, атрыманы пасля жаніцьбы ад бацькі.

СЛАНЕЧНІКАВА ЗАКАХАНАСЦЬ

Не толькі дзіцячая казка

Адзін небагаты Селянін разжыўся на грошы і купіў жменю насення сланечніку. Думаў сабе: "От пасею добрую граду, то мо добры і толк будзе. Пакуль вырастуць — цвісці будуць, хораша на агародзе. А там, калі паспеюць, што прадаць можна, капейку выручыўшы, што самім спажыць..."

Дбайна шчыраваў Селянін ля ўсходаў: палоў, рыхліў зямлю, нават паліваў. I так усю вясну, амаль палову лета.

Усходы былі дружныя, расліны моцныя, хутка раслі, добра развіваліся.

Радаваўся Селянін. Радаваліся і Сланечнікі. Набіраючыся сілы, яны станавіліся стройнымі і дужымі. Сапраўдныя прыгажуны. Суседзі з добрай зайздрасцю хвалілі Селянінаву сланечнікаву граду.

Калі Сланечнікі вымахалі вышэй за Селяніна, яны пачалі выпускаць свае прыгожыя вялікія кветкі. А неўзабаве суцэльным жоўтым дываном пакрылася Селянінава града. Ягоныя ўнукі часта хваліліся сваім сябрам:

— Паглядзіце-падзівіцеся, колькі ў нас сонейкаў расце!

Дзеці пазіралі на радасныя светла-жоўтыя сонейкі і самі радаваліся гэткай прыгажосці. Часта яны наладжвалі пад іх засенню вясёлыя гулянкі-хованкі.

Але тады Селянін прасіў іх, каб не тапталі зямлі, каб не нашкодзілі раслінам.

А тыя, калі пачалі ўпрыгожвацца цудоўнымі жоўтымі вяночкамі, пачалі і ганарыцца: "Мы самыя прыгожыя. Мы самыя разумныя. Няма нам тут раўні..."

I ў пошуках роўні задралі галовы да неба. А там...

Іхнія позіркі адразу знайшлі тое, што шукалі: Сонца. Яркае, як і яны самі, вясёлае, гарэзлівае Сонца!

3 гэтага моманту Сланечнікі безаглядна закахаліся ў Сонца, проста галаву страцілі. 3 нецярпеннем і хваляваннем чакалі яны з'яўлення свайго куміра і ўвесь доўгі летні дзень без зморы і стомы пазіралі на яго. Захапляліся, ганарыліся, зазнаваліся, што і Сонца звярнула на іх увагу.

Сланечнікі ні на хвіліну не адводзілі сайго позірку ад Сонца — цалюткімі днямі паварочваліся следам за свяцілам-кумірам. I сумавалі, і маркоціліся, і злаваліся, не разумеючы, чаму іхняе Сонца хаваецца ад іх ноччу. А калі яго часам закрывала Хмара, Сланечнікі гатовы былі хітаннем сваіх галовак і лістоў спарадзіць вецер і хутчэй адагнаць яе. Не звярталі ўвагі нават на тое, што Хмара поіць іх жыццядайнай вільгаццю, аднаўляе растрачаныя пагляданнем-пазіраннем на Сонца сілы.

Сланечнікі пачалі не звяртаць увагі і на Селяніна. Часта нават злаваліся, калі ён трохі турбаваў іх, вырываючы гонкую лебяду ці калючы асот. Ганарыста задзіралі галоўкі, адварочваючыся ад яго:

— Не псуй нам настрою, — шапталі Сланечнікі. — Не парушай нашай закаханасці. Не рабі нам брыдка сваімі гумовікамі і шэрым касцюмам.

I зноў цэлымі днямі круціліся за Сонцам, закахана-аддана шапталіся з ім. Сонца ж то гарэзліва падміргвала Сланечнікам, нібыта набліжаючы іх да сябе, то зноў надзявала насмешліва-ганарыстую маску і нават спякотна-з'едліва пасміхалася з гэткай Сленечнікавай безагляднасці, бо ў яго было многа паклоннікаў нашмат прыгажэйшых за Сланечнікі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x