Сяргей Чыгрын - Альбярцін

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Альбярцін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Альбярцін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Альбярцін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Сяргея Чыгрына знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй былога мястэчка каля Слоніма — Альбярцін, з яго людзьмі і помнікамі.
Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. 

Альбярцін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Альбярцін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, з прыходам у Альбярцін Чырвонай Арміі справы на кардонна-папяровай фабрыцы пачалі наладжвацца. Але хутка пачынаецца Другая сусветная вайна і ў пасёлак прыходзяць немцы. Праўда, і пры нямецкай уладзе фабрыка працавала, там выпускалі толевы кардон. Але хутка прадпрыемства спалілі партызаны, а частку абсталявання вывезлі немцы ў Германію.

У 1949 годзе Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне аб пашырэнні альбярцінскага прадпрыемства з мэтай выпуску 16 тысяч тон кардону ў год. А праз год Міністэрства папяровай прамысловасці СССР прысвоіла фабрыцы “Альбярцін” званне “Прадпрыемства выдатнай якасці”.

З 1961 года альбярцінская кардонная фабрыка стала называцца “Беларусь”, з 1972 года — кардонна-папяровы камбінат, з 1976 года — кардонна-папяровы завод, з 1990 года — народнае прадпрыемства “Альбярцін”. У 1995 годзе народнае прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”. Замест ранейшага аднаго віду кардону завод вырабляе звыш 120 відаў тавараў. Гэта кардон паліграфічны і запалкавы, паперу ўпаковачную, пачкавую, мелаваную і парафінавую, сурвэткі, шпалеры, канцылярскія і школьныя тавары.

Суконная фабрыка

Ва ўладанне Пуслоўскіх суконная фабрыка ў Альбярціне перайшла ў 1828 годзе. А заснавана як мануфактура была графам Ф.Замойскім у 1813 годзе. У розны час фабрыка вырабляла сукно, коўдры, корт, трыко, фланель, драп. У 1843 годзе на фабрыцы працавалі 75 ткачых, дзейнічалі 35 прадзільных, 7 пастрыгальных, 10 варсавальных і больш за 60 іншых станкоў, якія прыводзіліся ў рух вадой, коньмі і “уласнаручна майстравымі людзьмі”. У 1843 годзе на суконнай фабрыцы ўжо працавалі 494 рабочыя, а ў 1858 годзе — 503. Сярод іх пераважалі вяскоўцы. Яны атрымлівалі месца ў фабрычным бараку або дазвол на пабудову ўласнай хаты. Для агарода рабочым выдаткоўваўся невялікі ўчастак зямлі. Дзённы заробак быў невялікі — ён складаў усяго 4-5 капеек. Поруч з вяскоўцамі на фабрыцы працавалі і гараджане, а таксама замежныя вольнанаёмныя майстры, напрыклад, у 1843 годзе іх было 8 чалавек. Пасля 1861 года выпуск прадукцыі дасягаў 128 аршынаў у год. У 1970-1880-я гады на фабрыцы дзейнічалі 134 ручныя ткацкія станкі, 22 часальныя, 15 прадзільных машын, слясарня. Былі ўстаноўлены дзве новыя паравыя машыны, два паравыя катлы, працавалі сталовая, бальніца на 4-12 ложкаў, фельчар, аптэка. У 1879 годзе на суконнай фабрыцы працавалі 475 наёмных рабочых. Сярэдняя заработная плата наёмнага рабочага складала 20-60 капеек у дзень [20] Памяць. Слонімскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2004. С.133. .

У 1891 годзе пры фабрыцы было адкрыта вучылішча. Там рыхтавалі ткачых для працы на фабрыцы.

Сваю прадукцыю суконная фабрыка ў Альбярціне вывозіла на экспарт у многія краіны свету. У 1857 года на Варшаўскай, а ў 1882 годзе на Усерасійскай у Маскве прамысловых выстаўках прадукцыя фабрыкі за высокую якасць была адзначана сярэбранымі медалямі. Аднак вытрымаць канкурэнцыю са шмат якімі заходнееўрапейскімі суконнымі фірмамі яна не здолела, і гаспадары закрылі фабрыку, якая існавала 70 гадоў, папрадавалі абсталяванне, тэхніку і за выручаныя грошы будавалі іншыя прадпрыемствы.

Чыгуналіцейны завод

Чыгуналіцейны завод бельгійца Барэ ў Альбярціне дзейнічаў 86 гадоў — з 1828 да 1914. У 1830 годзе ў Альбярціне быў пабудаваны мураваны будынак для плаўкі чыгуну. Завод пачаў вырабляць сячкарні, млынавыя машыны, веялкі і іншыя сельскагаспадарчыя прылады, а з 1900 года — турбіны для вадзяных млыноў.

З 1903 года чыгуналіцейны завод стаў называцца машынабудаўнічым заводам. Ён займеў чыгуналіцейную печ і тры такарныя станкі. Завод хутка наладзіў выпуск посуду для вінакурняў і піваварняў, драцяныя і шавецкія цвікі, шпількі, потым — вадзяныя турбіны, малатарні, абсталяванне для млыноў і крупадзёрак. У пачатку ХХ стагоддзя на заводзе працавалі 50 рабочых.

Лесапільна-сталярная фабрыка

Фабрыка дзейнічала ў 1894-1914 гады. Належала яна акцыянернаму таварыству “Заходнеруская фабрыка механічнай апрацоўкі дрэва”. Фабрыка вырабляла дошкі, брусы, рэйкі, дзвярныя і аконныя рамы. У 1913 годзе на ёй працавалі 85 чалавек.

Іншыя прадпрыемствы

У канцы ХIX — пачатку ХХ стагоддзяў у Альбярціне дзейнічалі і шэраг іншых прадпрыемстваў. Гэта шоўкакруцільная фабрыка “Боньвуа”, якая існавала на працягу 20 гадоў. Яна была заснавана ў 1894 годзе. На ёй выпускалася аснова і ўток для тканіны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Альбярцін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Альбярцін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Альбярцін»

Обсуждение, отзывы о книге «Альбярцін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x