Але многія юнакі СБМ разам з Чырвонай Арміяй прымалі ўдзел у разгроме гітлераўскай Германіі, паклалі свае голавы ў Прусіі, Польшчы, Чэхіі і Нямеччыне. А тыя, хто вярнуўся дамоў з фронту і хто заставаўся на Радзіме, на вялікі жаль, былі рэпрэсіраваны і згінулі ў сталінскіх лагерах. З тых некалькіх тысяч беларускіх юнакоў і дзяўчат, якія прайшлі школу СБМ, у жывых сёння засталіся некалькі дзесяткаў чалавек. Але гэта — шчырыя і адданыя беларусы, сапраўдныя патрыёты нашай Бацькаўшчыны.
З гісторыі прадпрыемстваў Альбярціна
Першае ўпамінанне аб папяровай вытворчасці ў Альбярціне адносіцца да 1790 года, калі Пуслоўскім быў выдзелены лес і адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва папяровага млына. А ў 1806 годзе, як сведчаць архіўныя дакументы, у Альбярціне адкрылася сапраўдная папяровая фабрыка “действительным Статскимъ Советником Кавалером Пусловскимъ…” [18] Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці. Ф. 583. Воп.1. Спр. 8. Арт. 41.
. Фабрыка працавала шмат гадоў, але потым у 1814 годзе Пуслоўскія аддалі яе ў арэнду Готлібу Шміту.
З кожным годам попыт на паперу рос. І ў Альбярціне вытворчасць паперы павялічвалася. Так, напрыклад, калі ў 1817 годзе паперы там выраблялі 425 тон, то ў 1818 годзе — 452 тоны. А ў 1834 годзе, абсталяванне фабрыкі папоўнілася двума прэсамі і валамі, вялікім і малым чанамі, катлом для варкі клею. Вытворчасць паперы штогод расла тонамі.
У верасні 1915 года Альбярцін быў акупіраваны нямецкімі войскамі. У гэты час частка абсталявання мясцовых прамысловых прадпрыемстваў была вывезена ў Германію. І толькі ў 1927 годзе акцыянернае таварыства, у якім пераважная доля акцый належала Уладзіславу Пуслоўскаму, распачало і закончыла будаўніцтва Альбярцінскай кардонна-папяровай фабрыкі. Гэта было невялікае прадпрыемства. Працавала толькі адна машына. А энергетычная гаспадарка складалася з невялікага паравога катла, лакамабіля, гідратурбіны магутнасцю 70 кілават... На фабрыцы працавалі 200-250 чалавек. Найбольш было жанчын і маладых рабочых, працаваць было цяжка. Праўда, праз некалькі гадоў гаспадары прадпрыемства аддалі яе ў арэнду Францішку Вайцехоўскаму і Вольфу Гурвічу. Але становішча рабочых ад гэтага не палепшылася. Яны жылі ў цесных бараках, паўсюль бачна была антысанітарыя. І рабочыя ўсё часцей і часцей выказвалі гаспадарам прадпрыемства сваё незадавальненне. А ў студзені 1934 года на фабрыцы забаставалі сартавальніцы паперы. Яны патрабавалі павышэння заробку і заключэння калектыўнай дамовы.
1 верасня 1939 года гаспадары кардонна-папяровай фабрыкі аб’явілі, што ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны фабрыка закрываецца. Але дваццаць добраахвотнікаў разам з Пятром Чашуном узялі пад ахову фабрыку, млын, вадаспуск, гідратурбіну і чыгунку. А 18 верасня 1939 года ў Альбярцін прыйшла Чырвоная Армія, а разам з ёй — і савецкая ўлада.
Праз два тыдні на кардонна-папяровай фабрыцы адбыўся сход рабочых, які вырашыў аднавіць работу фабрыкі. Першым дырэктарам быў прызначаны Канстанцін Сідарэнка, тэхнічным дырэктарам — Самуіл Фарбер.
На прадпрыемстве ўпершыню ў СССР пачалі выпускаць каляровы кардон. Яго адпраўлялі ў Варонеж, Вільню, Ленінград, Маскву і ў іншыя савецкія гарады. З 9806 тон кардону, выпушчанага ў Беларусі з чэрвеня 1940 года да чэрвеня 1941 года, амаль палавіна была альбярцінскага.
З развіццём фабрыкі пачаў расці і фабрычны пасёлак Альбярцін. З’явіліся свая электрастанцыя, лесазавод, смалакурна-шкіпінарны завод, млын, школа, медпункт, пошта, ашчадная каса і іншыя ўстановы.
За месяц да гадавіны ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР калектыў фабрыкі “Альбярцін” звярнуўся з пісьмом “Да ўсіх рабочых, калгаснікаў, сялян-аднаасобнікаў, служачых, інтэлігенцыі, да ўсіх працоўных Баранавіцкай вобласці” (тады Слонімскі раён уваходзіў у Баранавіцкую вобласць — С.Ч.). У гэтым звароце паведамлялася, што “на працягу 20 год тэрыторыя Беларусі была штучна разрэзана на двое. Заходняя яе частка знаходзілася пад ганебным і цяжкім ярмом польскіх паноў. На працягу 20 год народы Заходняй Беларусі таміліся і стагналі пад цяжкім панскім ботам. 20 сумны і страшных год народы Заходняй Беларусі былі адарваны ад сваіх адзінакроўных братоў — ад шчаслівага народа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі… Урад былой панскай Польшчы ўсё рабіў для таго, каб зламіць дух народа, пазбавіць яго нацыянальнай самасвядомасці, яго культуры і роднай мовы, штучна апалячыцьяк беларусаў так і працоўных другіх нацыянальнасцей, зрабіць бязгласнымі і пазбаўленымі ўсякай надзеі на адраджэнне… Працуючы на фабрыцы “Альбярцін”, якая ў мінулым належала акцыянернаму таварыству капіталістаў Пуслоўскіх, Чапскіх і другіх, большасць рабочых зарабляла не звыш аднаго злота ў дзень. Паступаючы на фабрыку на работу, кожны з нас павінен быў адпрацаваць капіталісту-гаспадару месяц бясплатна. Шырока практыкавалася сістэма штрафаў. За 1938 год і да 16 жніўня 1939 года было падвергнута штрафам 157 чалавек. Непажаданых панам Пуслоўскім, Чапскім і іншым рабочых выкідвалі з фабрыкі… Цяпер значна палепшыліся ўмовы працы. Мы ўпершыню ў гэтым годзе (маецца на ўвазе 1940 год — С.Ч.) атрымліваем чарговыя водпускі. Валавая выпрацоўка прадукцыі на фабрыцы “Альбярцін” павялічыласяна 50 працэнтаў. Замест ранейшай выпрацоўкі 10 тон у суткі — зараз даем па 15 тон у суткі высокаякаснага кардона, прадукцыйнасць працы паднялася ў 2,5-3 разы. Колькасна вырас рабочы калектыў фабрыкі больш чым на 50 працэнтаў. На фабрыцы ёсць 150 чалавек стаханаўцаў, якія выконваюць нормы выпрацоўкі на 200 працэнтаў… Культурна і рацыянальна мы выкарыстоўваем зараз наш выхадны дзень. Калі раней выхадныя дні выкарыстоўваліся для наведвання касцёла і шынкаў, то ў сучасны момант у Нардоме ў выхадныя дні і пасля работы для нас чытаюцца лекцыі, даклады, ліквідуецца непісьменнасць і малапісьменнасць, працуюць гурткі па бягучай палітыцы…” [19] Анищик Н.М. Фарбер С.Р. Шевнин А.Н. Народное предприятие «Альбертин». Мн., 1992. С.15.
.
Читать дальше