Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сціхні, нехрысць,— закруціла, затрасла галавою старая Рэпчыха, выцягнуўшы руку, нагнулася ў памялешнік, знайшла там чапялу, падняла над сабою.

— Маці... ты,— закрыўся рукою і пачаў паціху адступацца за стол, брыдка пасмехваючыся, перапалоханы Жэнік Рэпка.

— Во расквашу доўбню адному і другому,— яна заплюшчыла вочы і замахнулася чапялою.

Дэконскі нахмурыўся, таксама пабойваючыся гэтай паднятай чапялы, і, угінаючы голаў з высокай камілаўкай, спіною пасунуўся ў чорную прорву сяней.

На надворку, падыходзячы да саней, ён скоса зіркнуў на збедненага, змерзлага з чырванавата-шызым носам Язэпа Карыбу і мармытнуў, кісла крывячы губу:

— Можа, вернемся ў вёску...

— Што вы, бацюшка, пабойцеся бога.

— Бога я не боюсь, а вот дьявола...

— Я ж і казаў вам — не заходзьце ў гэту хату.

— «Казаў»,— сярдзіта крыкнуў на царкоўнага старасту разгневаны Амвросій Дэконскі і сеў у сані, прымошчваючыся на мяккі і шапаткі мех з аўсом.— А почему утаил, что здесь могут быть партизаны?

— Гэ,— патурзаў за лейцы і гаркавата ўсміхнуўся ў свае зеленавата-белыя вусы Язэп Карыба.— Ды іх цяперака поўна ўсюды, як молі.

— Так что же нам делать? — бацюшка пахіснуўся на Карыбу — санкі, шаргочучы па жвірыстым цукраваным снезе, паплылі міма нізкай, прыгорбленай хаты.

— Брыдка ж уцякаць. Ды людзей пакрыўдзім.

— Оно, так...— уздыхнуў Амвросій Дэконскі, думаючы сам-насам, што дабром не скончыцца і тое, што ён усунуўся ў «самапомач» — гэтую шалудзівую арганізацыю, што раздае яўрэйскія неданоскі ды транты. I сам ён, набіты дурань, паслухаўшыся сына, прывалок дадому цёмна-вішнёвы буфецік. Нашто, каб хто спытаў?

Фурманка спынілася каля выбеленай хаты з блакітнымі аканіцамі. За густым і высокім яловым частаколам сіпла загаўкаў жоўты сабака з касматай мызай.

Язэп Карыба, саскочыўшы з саней, адчыніў уездную брамку і першым усунуўся ў двор.

Ад нізкага хлява да пабеленай хаты па нацягнутым, абслізганым да бляску дроце пабегла жалезнае кольца — пазвоньваючы ланцугом, сабака рвануўся да Карыбы.

I Дэконскі ўчуў за яловым частаколам у двары раптоўную раз’юшаную валтузню: здушанае, хрыпатае гыркатанне сабакі і расцяжна-злоснае падгукванне свайго фурмана: «Іх ты, здыхата. Іх ты...» Хілячы набок сваю чорную аксамітавую скуф’ю і падазрона зазіраючы ў двор, Дэконскі сумеўся, убачыўшы, як чырвоны ад натугі Карыба абедзвюма рукамі раздзірае разяўленую сабачую пашчу, а сабака, раскарачыўшы лапы, пнецца назад, з усёй моцы сілячыся вырвацца з Карыбавых рук.

З хаты, баязліва адчыняючы рыпучыя, набрынялыя ад вільгаці дзверы, высунулася і завойкала ад нечаканага дзіва неакрытая, у блузачцы паўнявая маладзіца.

— Ай, божачка, пусці сабаку,— яна замахала белымі круглымі рукамі.— Што ты робіш? Задушыш!

— Гэтакі звер. Задушыш, яна кажа. Вазьмі за нашыйнік, адцягні,— азірнуўся, задыханы гэтай тузанінай з сабакам Язэп Карыба,— а то во і, праўда, пакусае.

Маладзіца, зачвякаўшы збітымі крывымі дзеравянкамі па раскіслым надворку, падбегла да Карыбы, адарвала сабаку і, цягнучы яго, яшчэ больш раз’юшанага, да хлява, здзівілася:

— Дзядзька, як вы яго гэдак?..

— Ці так ці гэтак, а ты звяра добра навязвай,— Карыба шмаргануў мокрымі ад сабачай пены рукамі па зашмуленых, брудных да глянцаватай чарнаты полах кажушка і борзда падбег да бацюшкі, што стаяў яшчэ ўсё за сырым пазелянелым частаколам.

— Заходзьце ж,— Карыба каўзануўся на лапіку накарэлага лёду, але не ўпаў.

— Чудеса,— мармытнуў Дэконскі і, раздзімаючы злыя ноздры, паплыў у сваёй шырокай і доўгай, як бабская спадніца, расе да чорнай проймы расчыненых сяней...

З Прылуцкіх хутароў, забываючыся пра тое прыкрае здарэнне ў Рэпкавай хаце, ён варочаўся давольны — верасаўцы не паскупіліся: на Карыбавых розвальнях падраслі да самых жычак мяхі з аўсом ды жытам. Лёгкія лазовыя кошыкі, накрытыя гэтакімі самымі плеценымі вечкамі, пацяжэлі ад ружовых, перасыпаных сечкай ды мякінай яечак. Ад стаўбунаватай, таксама выплеценай з ракітніку і пафарбованай у чырвоныя і зялёныя паскі круглай карзіны, дзе ляжалі колькі свежых сыроў ды ўкручаных у анучкі асялкоў масла, смачна пахла солкай, падсушанай паляндвіцай. Яе, як кажуць, падсмыроджаную-падпраўленую, пасыпаную кменам, часнаком ды каляндрай і ўнюхалі дварчанскія паліцыянты.

Цяпер на пераездзе, калі што здаралася ў мястэчку, выстаўляўся пост — бывае, немец з паліцыянтамі, бывае, яны адны — паліцыянты, што стаялі на варце дзён два ці тры, правяраючы праезджыя фурманкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x