Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мясцовая гравітацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мясцовая гравітацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не азначае, што пісьменнік згуртоўвае вакол сябе чытачоў, ўжо аддаюць перавагу не правілам, а выключэнням з правіл. Свабодны і шырокі талент яго дае нам магчымасць самім выбіраць планку, якая будзе рэгуляваць нашы адносіны да герояў. У апавяданнях Міхася Андрасюка жыццё простага чалавека... рэалізуецца з пазіцыі ўдзельніка, добразычлівага назіральніка падзей і чалавечых лёсаў, а галоўным пафасам творчасці, вызначальнай унутранай пазіцыяй “белавежца” бачыцца любоў, павага да чалавека. Прозу Міхася Андрасюка можна чытаць запар па некалькі разоў. І кожны раз хмялець ад яе з новай сілай.

Мясцовая гравітацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мясцовая гравітацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зноў нястача ў касе? — як заўжды спытае жонка і смутна ўсміхнецца. — Зараз дарма давяраць маладым.

— Ой, дарма, — адкажа Вітусь у суботу пасля поўдня. А зараз ён ляжыць пад коўдрай і думае.

Верш

Восень нaблiжaлaся ў мястэчковы пaрк. Бярозы стaялi ў золaце, чырвaнелi клёны, рaнiшнiя iмглы доўгa, aмaль дa пaўднёвaгa сонцa блукaлi aсфaльтовымi сцежкaмi. Восень, кaжуць, лепшaя пaрa рэкрутaцыi ў пaэты. Якое ж тады дзiва, што ў Сашы Перчука, напрыканцы верасня аб’явiўся талент?

Пaбрaзгiвaючы медзянымi чупрынaмi aдыходзiлi ў iмглiстую дaлеч белaвежскiя дубы, aсыпaўся iней нa жоўтыя бярозaвыя сукенкi. Свет пaмiрaў. I Сaшу Перчуку тaксaмa ж хaцелaся легчы мёртвым. З усякiх бiягрaфiяў, яму пaдыходзiлi aсaблiвa тыя, дзе пaэт не нaдтa доўгa бaвiў чaс у вядомым нaм свеце.

Тaм, куды сaмi не дaедзем,
Тaм, куды пaвязуць нaс,
Сябры, свaякi i суседзi...

Нa чaцвёртaй лiнейцы верш зaхрaс пa сaмыя вушы, бы той, зaпaмятaны з дзяцiнствa бaцькaў воз з дрывaмi, крaдзенымi ў Кaзённым лесе. Як нi пaдступаў Сaшa дa чaцвёртaй лiнейкi, як нi брaўся зa яе — не рыфмaвaлaся, a кaлi ўжо, тaды ў зусiм бaнaльную, дaўно прaспявaную фрaзу.

Нaвaт спробa зaмянiць чaргу слоў дaвалa aдмоўны рэзультaт.

Змораны творчымi пошукамi, апранаў Саша Перчук доўгi, чорны плашч i паглыбляўся ў мястэчковы парк. Крыссе плашча ён не зашпiльваў, любiў калi вецер шкуматае iх, калi дрыжаць ад восеньскага холаду, як чорныя харугвы — прадказальнiкi злавеснай навiны. Паглыбляўся ў парк не спяшаючы. Наскi пантофляў мiжвольна калупалiся ў жоўтым дыване, галава iнстынктоўна цягнулася да ветру. Ён асаблiва любiў крочыць насупраць ветру, бо тады валасы, якiя, быццам бы прадчуваючы мастацкую мiсiю, не стрыг гадоў два, хiсткiмi блёнд-ветразямi плылi за спiною.

Такi жывы малюнак бачыў калiсцi Саша ў кiно. Паэт у восеньскiм парку, разложаныя на ветры валасы , надзьмутае подыхам лiстапада крысo палiта. Праўда, той асобень меў на сабе i белы шаль, доўгi-доўгi, якi двойчы завiнуўшы шыю, ападаў на медзяную сцежку. У мястэчковых крамах якраз не было такiх доўгiх, белых шаляў, прадаўшчыцы прапанавалi ўзамен другiя колеры, або сцiплейшыя размеры, ды Саша, якi ў прынцыповых справах прыняў рашэнне не карыстацца сурагатамi, глядзеў на тыя дзяўчыны з агiдаю, але моўчкi: урэшце рэшт, не яны ж вiнаватыя за сваю iгнаранцыю ў мастацкiм сусвеце.

Халодны дождж Саша Перчук таксама любiў. Можна здагадвацца — цi не мацней за лiстападаўскае сонца. Уяўлялася яму: вось застудзiцца ад нябеснага плачу i памрэ. Ды не проста — сканае, напруцiцца раз-два, бы якi, надарваны жыццёвымi важданiнамi дзядок. О, не. Памiраць Саша будзе доўга — сама лепей ад туберкулёзу. У нейкiм сырым, паўзмрочным сутарэннi, у цiшынi i адзiноце. Калi тым часам за окном, што амаль разлажылася на тратуары, чалавечыя, зямныя справы, у туфлях, у чаравiках, у рызiнавых галёшах, пабягуць — кожная ў сваiм напрамку. I адно худая паненка з мясцовай арыстакратыi, будзе наведвацца раз у тыдзень з клуначкам фрыкасаў, крадком згорнутых з сямейнага стала. Замарудзiць якую гадзiнку, слухаючы ўважлiва, цi не прагучаць памiраючыя вусны яшчэ раз, мабыць апошняй, несмяротнай фразаю.

— Толькi адзiнокi паэт, узмозе стварыць вечнае. — Вярнуўшыся з парку, Саша Перчук сядаў на пярэднiм пакоi, абапiраўся спiною аб радыятар, а панi Перчук, ружовым ручнiком, з доўгiх блёнд-валасоў згартала восеньскую непагадзъ. Затым уцiрала ў мужаву спiну нейкую масць ад застуды. А яшчэ потым, брала яго за руку i праводзiла на кухню, дзе на стале, дыхаючы сытасцю i цеплынёю, вартавала талерка з памiдоравым супам.

— Еж, Сашык — панi Перчук садавiлася на табурэце , ды задумлiва ўглядалася ў змрочнае акно. Бо не была яна — як зрэшты i ўсе апошнiя ў мястэчку — нi з князёў, нi з графаў, нi з баронаў нават.

— Толькi адзiнокiм паэтам ствараць вечнае. Адзiнокiм i галодным — пабразгiваючы ложкаю аб дно талеркi, канстатаваў Саша. Яшчэ здзеклiва чвякнуў страўнiк, прыпамiнаючы, што дарма тут спадзявацца на несмяротнасць пасля заўчаснай смерцi, i можна было iсцi спаць.

У сакавiку паказалася вясна. Рэчка Лясная, склiкаючы да сябе ўсе навакольнiя снягi, напружалася, мацнела, выходзiла з берагоў. Спружынiлася, мацнела ды вытыркалася з-пад зямлi новая трава, новае жыццё. I толькi верш Сашы Перчука, верш пра памiранне, нiяк не выдаўжаўся. Мабыць не знайшлося адпаведнае слова, якое i запынiла ўвесь паэтычны працэс, але — цi не перш за ўсё — Сашу не падабалася ўжо прадчаснае, а тым болей працяглае памiранне. Зараз было яму да густу сядзець за пiвам у бары Лялечка, глядзець на сцяну, або праводзiць лiтаратурныя дыспуты з другiмi кансументамi Дайлiдаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мясцовая гравітацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мясцовая гравітацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x