Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Распранайся,— коратка запрасіла Таня.

Люба скінула плашчык, глянула на сябе ў люстэрка, што вісела каля вешалкі, кранула пальцам акуляры, папраўляючы іх на пераноссі, зайшла ў пакой.

— Здароў, Сашка,— павіталася з хлопчыкам.

— Здрасце,— буркнуў той.

Люба села на другую канапку, Таніну, выставіла нагу ў модным боціку, кінула каля сябе сумку.

— Дык што ў цябе?.. Твар апух... Плакала?

Таня адчула, што слёзы зноў падступілі да вачэй, але стрымалася.

— Ідзі ў кухню,— загадала Сашку, і той паслухмяна падняўся з канапкі, выйшаў. Таня зачыніла за ім кухонныя дзверы, потым дзверы ў пакой.

— З міліцыі прывяла,— кіўнула ў бок кухні.

Люба павяла акулярамі ў бок дзвярэй.

— Во фокус! — Гэта было любімае Любіна слова — фокус, яна выказвала праз яго шмат якія эмоцыі — здзіўленне, абурэнне, трывогу.— А што ён нарабіў?

— Разумееш, у склад залезлі... Вартаўнік, таксама добрая варона, недзе адышоўся, можа, чарніла піць, а яны збілі замок, залезлі ў склад і набралі ракет, дымавых шашак.

— Во заразы... А што гэта за склад такі, з ракетамі?

— Склад кінастудыі, там розная піратэхніка і ракеты, бомбы... Міліцыі наехала, думалі, дыверсія, потым злавілі завадзілу, ёсць у нас тут у двары такі доўбень, Генка, і той сказаў, з кім лазіў.

— Ты яму хоць усыпала? — паказала Люба вачыма на дзверы, за якімі быў Сашка.

Таня пакруціла галавою.

— Ты ж ведаеш, я ніколі яго не біла... I потым... Сама вінавата... Маеш дзіця, то май час і глядзець за ім... А я што? Ён са школы прыйдзе — я на рабоце, гойсае адзін па двары, хто хоча, той над ім уладу бярэ... Я сёння наогул як вар’ятка, што як вырасце злодзеем, трапіць у турму, мне тады застанецца адно — рукі на сябе налажыць...

Люба паморшчылася, паказваючы, як не спадабаліся ёй гэтыя словы, загаварыла, і асуджаючы Таню, і спачуваючы ёй.

— Ты, па-мойму, занадта драматызуеш... Хлапчукі — свавольнікі, нельга рабіць такіх вывадаў...

— Усё пачынаецца з малога,— не пагадзілася Таня.— Сёння ракеты, а заўтра чорт ведае што... I добрае свавольства, на мяне штраф наклалі — сто рублёў, а ты ведаеш, што для мяне значыць сто рублёў.

Тут ужо Люба не магла не пагадзіцца, што справа сапраўды сур’ёзная, сто рублёў для Тані — амаль месячная яе зарплата.

А Таня пра гэтыя сто рублёў толькі цяпер успомніла, не яны былі галоўнае, не яны.

— Напішаш пару рэцэнзій... Не ў нашу, у іншую газету, часопіс... Я пагавару...

Таня, здаецца, не чула Любу, як у бездань правалілася ў свае думкі. Паволі падымала на Любу вочы.

— Кажуць, цяжка нарадзіць дзіця... Пакуты... Канечне, пакуты, я Сашку раджала ў трыццаць сем... Але я табе магу раджаць дзяцей хоць кожны год... Не фокус, як ты кажаш, нарадзіць, фокус выгадаваць... Я ведала, што будзе цяжка, але не думала, што так...

— Усім цяжка,— пагадзілася Люба.— Думаеш, мне не цяжка? Мой Воўка такі неслух, а ў Наташкі адны шмоткі ў галаве, толькі і круціцца перад люстэркам, не паступіць яна ў інстытут, а мне гэта, думаеш, не баліць?

— Ну, зраўняла ты сябе і мяне... У цябе муж, у цябе маці, твае дзеці дагледжаныя, не галодныя, і бацька... Ведаеш, як трэба хлопчыку мужчынская рука?

Люба энергічна падняла абедзве далоні, выставіла перад сабою, быццам адпіхаючы Таніны словы, не хочучы іх слухаць, сказала цвёрда, без жалю і спачування:

— Галубка, ведала, на што ішла... Цяпер маўчы...

— Ды ведала, маўчу... Таму сябе ва ўсім і вінавачу.

Люба паднялася, ускінула сумку на плячо, паправіла акуляры на пераноссі.

— Я прыбегла, бо думала — бяда ў цябе... А гэта ўсё... Вядома, непрыемна, але не так і страшна...

— Чужую бяду рукамі развяду,— сказала Таня. Яна паднялася з Сашавай канапкі, на якую нядаўна прысела, пайшла за сяброўкаю ў калідорчык.— Дзякуй, што прыйшла. Я заўтра буду на рабоце. Толькі прашу цябе, нікому не расказвай, не хачу, каб мянцілі языкамі.

— Не бойся, нікому не скажу, і не перажывай,— абняла яе Люба. Пайшла, дробна стукаючы па лесвіцы высокімі абцасамі.

Таня пастаяла з хвілінку ў калідоры, успомніла, што выставіла Сашку ў кухню і ён цяпер яшчэ там. Іншым разам не вытрываў бы столькі ў адзіноце. Пайшла ў кухню.

Сашка сядзеў упоцемках, паднёршы шчаку рукою, бялела з-пад рукава павязка бінту. Спужана азірнуўся на маці.

Таня паставіла на пліту чайнік, дастала з халадзільніка масла, учарашнія катлеты, паклала на стол хлеб.

— Ідзі мый рукі, вячэраць будзем,— сказала сыну.

Ён паслухмяна пайшоў у ванную, іншым разам спрачаўся б, даказваў бы, што рукі чыстыя.

Таня памазала кавалак хлеба маслам, паклала зверху на яго катлету. Калі сеў за стол Саша, падала яму хлеб з катлетаю, наліла чаю. Сама ўзяла счарсцвелую скарынку хлеба, абмакнула ў сваім кубку ў чай. Саша з падазрэннем зірнуў на маці. Адкрыў ужо рот, каб адкусіць ад сваёй катлеты, але не адкусіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x