Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ПіляПіляПіля

і мужчына пайшоў з ім у краму, перад якой, глытаючы з рыльца піва, звыкла лаяліся некалькі прыблатнёных і апушчэнцаў, і купіў у ёй хлеба і малака, а потым шукаў і ўрэшце дачакаўся няўлоўнага ўчастковага, і той з прыхаванай незадаволенасцю ад таго, што патурбавалі, гаварыў яму

тактак, яна скардзілася, па суседству большасць так скардзяцца і гавораць, хаця, канешне, новыя вашы суседзі турботныя, ды прыгожа жыць не забароніш — зараз так?

але Даніла Прусак перабіў яго

яны гандлююць наркатой, хіба вы не ведаеце пра гэта? любы падлетак з вуліцы пацвердзіць, у вас жа, пэўна, ёсць інфарматары

а ўчастковы ўсміхнуўся

тактак

гаварыў ён,

усё магчыма, але паспрабуйце даказаць — гэта не так проста, мы іх там усіх дапыталі, а доказаў ніякіх, вашу сястру мог забіць чалавек і з вуліцы, так, хіба хто з яе старых знаёмых, мо ў яе была з кім, ну, скажам, любоўная сувязь

але пасля гэтых яго слоў Даніла Прусак завярнуўся і пайшоў, хлопчык цягнуўся ўслед за ім і гаварыў трывожна

ДаняДаняДаня

быццам адчуваў стан мужчыны, і яны пайшлі па забруджанай смеццем вуліцы — апошнім часам яго выкідвалі прама на дарогу, хілілася ўжо к вечару, хмара набегла на сонца, і на кароткі час дыхнула прахалодай, і даўнёнак пакінуў выпрошваць піць і пайшоў шпарчэй, а потым, калі зайшлі ў дом, адразу лёг на каналу і заснуў; мужчына хацеў сказаць яму, што не варта спаць на захадзе сонца, але той усё роўна не зразумеў бы яго, таму накрыў хлопчыка посцілкай і выйшаў на панадворак, прайшоў у сад і тут убачыў, як двое падлеткаў, ускрыкваючы і смеючыся, але досыць настойліва, цягнулі да хляўка дачку старызніка Манюкі, непаўналетнюю Рэгіну, якая хіхікала і нескаардынавана ўзмахвала рукамі, — пэўна, далі глынуць спіртнога, — падумаў Даніла Прусак, — можа, і падсыпалі яшчэ пару таблетак атаміналу натрыя ці яшчэ чаго, — колькі дошак з плота, які ён паставіў некалькі гадзін таму, былі выламаны і валяліся на зямлі з яго боку; мужчыну скаланула ад раптоўнага выбуху гневу, і ён зрабіў хуткі крок наперад і ўдарам кулака адразу зваліў аднаго з крыўдзіцеляў, а вось другі кінуў Рэгіну, якая шмыгнула ў дзірку ў плоце, а потым уцякла ў заўсёды расчыненыя ў тым двары дзверы, і схапіў Данілу Прусака за кашулю, — ён быў па-мужчынску дужы — і дыхнуў на яго сумессю алкаголю з часнаком, выскаліўшы зубы з жоўтага металу, другі ўжо падымаўся з зямлі, і Даніла Прусак саўгануў праціўніку каленам у пах, а потым зачапіў кулаком знізу ў падбародак — калісьці ў юнацтве ён баксіраваў, і зараз вось спатрэбілася, — нахабнік рохкнуў і заваліўся на спіну, а яго хаўруснік кінуўся ў дзірку ў плоце і ўзняў у двары былога фралоўскага дома лямант

бугуламудулага!

крычаў ён нешта па-свойму, а Даніла Прусак зайшоў у дом, зняўшы з цвічка на сцяне веранды сякерку, зноў выйшаў у сад да дзіркі ў плоце, за якой ужо лямантавалі, узмахваючы ў яго бок кулакамі, жанчыны, а падлеткі брыдкасловілі і рабілі яму непрыстойныя жэсты, і, скарыстаўшы тую ж кухарскую сякерку, узняў плот: прыбіў цвікамі дошкі да жэрдак, а потым на верандзе пачаў гатаваць ежу, паступова супакойваючыся, і тут якраз прачнуўся даўнёнак і сказаў ласкава і сумна

Даня

і мужчына падвёў яго да рукамыйніка, і хлопчык памыў сабе рукі і твар, і Даніла Прусак сказаў

заўтра пойдзем на раку і вуду возьмем, каб лавіць рыбу, а можа, і скупнёмся раз-другі, калі дажджу не нацягне

а сам думаў пра тое, што будзе рабіць далей, бо дапамога на пахаванне, якую атрымалі і прынеслі яму настаўніцы з тае школы, дзе працавала Люба, пайшла на хаўтуры, а грошы, што знайшоў у шуфлядцы — пэўна, рэшта яе «адпускных», — таксама хутка сплывалі, і трэба было неяк жыць далей, некуды ўладкоўваць хлопчыка, але пакуль тое, ён разбярэцца тут да канца, а потым вырашыць пра лес жытла, — усё імкліва набягала на яго, як набягае на адзінокага хадака на дарозе навальніца, і раптам ён сцяўся ад холаду, які пракаціўся па спіне і знік у нагах, хаця на верандзе было цёпла, бо раптоўна адчуў, як гэта ўжо было з ім не раз у апошні час, сваю адзіноту ў гэтым свеце і адказнасць за жыццё тых нямногіх, хто спадзяваўся толькі на яго, бо ім і не было спадзявацца больш ні на каго іншага; а потым мужчына накарміў даўнёнка і пайшоў з ім да суседа Манюкі, дзе іх сустрэла дачка Манюкі Рэгіна і, адводзячы вочы ўбок, правяла ў пакой да бацькі, — яна была відавочна спалохана, думала, што сусед прыйшоў расказаць бацьку аб здарэнні, але Даніла Прусак прыйшоў зусім не дзеля гэтага, ён прагнуў пачуць што-небудзь пра апошнія дні сястры, не можа быць, гаварыў ён, каб сусед, ці яго жонка, ці дачка не ведалі б чаго, якой-небудзь важнай дробязі, а можа, што бачылі ці пачулі, але жонка Манюкі — Марыля — адмоўчвалася, а гаспадар гнуў свае

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x