• Пожаловаться

Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Юры Станкевіч Луп. Апавяданні

Луп. Апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Луп. Апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Юры Станкевіча ўвайшлі аповесць «Луп» і апавяданні «Пераправа», «Рванае Вуха», «Бела-чырвоная птушка шчур». У сваіх творах аўтар даследуе свет нашага сучасніка; на першы погляд невялікія і нязначныя экалагічныя і маральныя праблемы, якія паўстаюць перад людзьмі, але нечакана вырастаюць у глабальныя, што ўплываюць на жыццё ўсяго жывога. Апавяданне «Пераправа» — на гістарычную тэму. Гуманізм, філасофскі роздум — усё гэта акантавана вострым і дынамічным сюжэтам.

Юры Станкевіч: другие книги автора


Кто написал Луп. Апавяданні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Луп. Апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Луп. Апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Самы сапраўдны звер, — сказаў ён.

— Хм, а якое ты маеш права трымаць яго на ланцугу? — спытаў мужчына, і нават Луп узняў галаву і змрочна зірнуў на яго.

Карнюшка зноў усміхнуўся, але няўпэўнена.

— А вы хто такія, прабачце, будзеце? — нясмела спытаў ён. Яму раптам нагадалася, што мажны мужчына ў доўгім плашчы і чорным капялюшы з таварыства аховы прыроды ці ўвогуле з міліцыі. Цяпер, з ваўком побач, Карнюшка быў не зусім упэўнены ў правамоцтве сваіх дзеянняў.

Мужчына незалежна абвёў усіх вачыма.

— Што ж, дазвольце прадставіцца. Я Наркевіч, акцёр абласнога тэатра, у якім ты (ён кіўнуў на Карнюшку), пэўна, ні разу не быў. Выконваю ролі каралёў, імператараў і іншых уплывовых асоб.

Хлопчык таргануў яго за руку і паказаў на Лупа.

— Чаму ён так злосна глядзіць?

— А гэта сын мой, Ігар, — растлумачыў усім Акцёр, нібы працягваючы сваю напаўжартоўную гульню ў шчырасць і наіўнасць і ўносячы тым самым нейкую тэатральнасць у тое, што адбывалася.

— Вось жадае набыць сабе сябра, ну хоць хамяка якога, ці што.

— Каго? — перапытаў Карнюшка. Пазбавіўшыся ад падазрэнняў, ён адразу супакоіўся.

— Жывёліну, — зычліва растлумачыў Акцёр. — Яна ж лепшы сябар. А ён любіць розных звяркоў. Таму сюды і прыйшлі.

— Тата, — заенчыў раптам Ігар, і шчокі яго зачырванеліся ад усхваляванасці, — не трэба хамяка, давай вось яго купім, — і ён тыцнуў пальцам у Лупа.

— О, сын мой, сын мой, — сказаў Акцёр, у той жа час заклікаючы ў сведкі ўвесь натоўп, — няўжо ты хочаш стаць падобным на апантанага, які не ведае, што вытварае (ён тыцнуў нечакана невялікай, пухлай рукой у Карнюшку), і трымаць на ланцугу вольнага звера?

— Я потым яго адпушчу, — сказаў Ігар, — ну, толькі крыху патрымаю.

У натоўпе прыслухоўваліся. Карнюшка ажывіўся. Ён і не думаў крыўдзіцца.

— Прашу нядорага, — сказаў ён лісліва, — восемдзесят рублёў. У вас дача, пэўна, ёсць, вам вартаўнік патрэбны. Воўк якраз падыдзе.

— Тата, — зноў страпянуўся Ігар, — купім, га?

— Навошта ён табе? — здзівіўся Акцёр. — Пацешыцца перад сябрамі? А дзе трымаць, чым карміць?

— Казаў, купіш усё, што захачу, — з крыўдай выціснуў Ігар.

11 гадзін

Акцёр набраў паветра ў грудзі і хацеў ужо сказаць, што ў яго кішэні толькі чырвонец, але стрымаўся, бо ўражанне ад яго самога тады сапсавалася б у вачах усіх гэтых людзей. А ён любіў выглядаць велічным, шыкоўным і шчырым. Ён сапраўды быў акцёрам абласнога тэатра, але хлусіў у іншым, бо апошнім часам ужо не выконваў роляў ні каралёў, ні імператараў, ні нават дырэктараў заводаў ці начальнікаў цэхаў. Добры, мяккі, хаця іншы раз і рашучы, ён любіў багемнае жыццё, любіў карты з блізкімі сябрамі, каньяк і марачны вермут, які называў «бермутам». Апошні час «пулькі» распісваліся аж пад раніцу, невялікія і так грошы прайграваліся ці ішлі на выпіўку. А калі грошы канчаліся — таксама не бяда. Ён быў папулярны ў горадзе, і яго запрашалі ў госці калятэатральныя «дамы напаўсвету» і дробныя правінцыйныя снобы, якім было прэстыжна і прыемна прымаць яго ў сябе дома. Па наіўнасці і нейкай інфантыльнасці ён не ведаў, што рабілася ў яго за спінай, а там збіраліся хмары, і рэжысёр якраз нашаптаў дырэктару, што Наркевіч на рэпетыцыях спіць, і ад яго іншы раз пахне гарэлкай, і што гэта становіцца ўжо непрыстойна. Таму і было для яго як гром пасярод яснага неба адлучэнне ад першых роляў.

Акцёр пакутаваў, закінуў на нейкі час піць вермут, нават абвясціў, што кароль усіх він — партвейн, але не ўлічыў таго, што бяда адна не прыходзіць. Жонка пайшла ад яго і забрала з сабой сына.

Акцёр пачакаў з тыдзень, а потым накіраваўся да цешчы, дзе жыў цяпер яго «народ», але памілавання пакуль што не атрымаў. Тым не менш сына адпусцілі з ім на дзень, і вось ён тут, на птушыным рынку.

— Пачакай, Ігар, — сказаў Акцёр сыну, — давай спачатку разбяромся, што робіцца на белым свеце.

— Татка, табе абы пасмяяцца!

— Калі вам трэба хамяка, я вас адвяду да свайго сябра, тут недалёка, — параіў Акцёру мужчына са шчанюком тэр’ера за пазухай, — у яго ёсць добрыя экземпляры.

Да іх праціснуўся старэнькі ў лінзах-акулярах, якія трымаліся на буйным носе. Пра такія насы звычайна кажуць: дзюба. Ён агледзеў усіх маленькімі, як у крата, вочкамі, якія здаваліся яшчэ меншымі праз лінзы, і дадаў:

— Паслухайце мяне, не бярыце іх больш як два, бо самкі звычайна адкусваюць самцам хвасты. Паверце, відовішча не з прыемных.

— Хм, — сказаў Акцёр. — Трызню я, ці гэта сон? Якія хвасты? Якія самкі? А вы хто такі?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Луп. Апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Луп. Апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Уладзімір Арлоў: Добры дзень, мая Шыпшына
Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Янка Брыль: Сёння і памяць
Сёння і памяць
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Луп. Апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Луп. Апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.