Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Фенікс» яго асірыйцы завуць, а ў Неўрыдзе ваўчынай,
Дзе Барысфен і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (βατςαυ).
Любіць не хлеб ці траву – фіміям ды бярозавік трушчыць,
Дык жа паўтысячы год пражыве й не самлее. Прад сконам
Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,
Каб загарэцца пасля ў дабрапахах, паслей жа зняцейку
З попелу ўзняцца, паўстаць – Ані лыс! – і зляцець на радзіму . [1]

(пераклад Алесі Гарматовіч)

Арыгінал, так і не ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, згарэў у машыне разам з Мікасам Тэлемакасам, якога за апазіцыйныя погляды прыбралі спецслужбы грэцкіх фашыстаў. Фотакопіі ж знойдзеных ім фрагментаў былі абвешчаныя камуністычнаю фальшыўкай. Між тым іншыя гістарычныя росшукі сведчаць, што археолаг дакапаўся да праўды.

Неўрыдай старажытныя грэкі называлі паўночна-ўсходнюю, усходнюю і паўднёвую Беларусь. Згаданыя рэкі Барысфен і Нірэя – старагрэцкія назвы Дняпра і Сажа. «Бацяном» у паўднёвых і цэнтральных беларускіх гаворках аж да сёння называюць бусла. У гэтым канкрэтным выпадку, найбольш верагодна, гаворка вядзецца не пра звычайнага бусла, а пра нейкі пераходны разнавід ад крылатай рэптыліі да птушкі. Тое, што наш край быў радзімаю фенікса, ускосна пацвярджае, напрыклад, чарнігаўскі спіс XI ст. ператлумачэння грэцкага «Фізіёлага»: «Так преречено бысть Фисилохом, нам жь видно естьство финиксов, егда летають над сивер и радимичська земли, изроня иноды на головы неблюдников яицы своя желязны». [2]

Цікава, што пра гэтую ж акалічнасць праз два стагоддзі ўспамінаў і царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага Рыгор Цамблак: «Финиксам час яйце метати, людем веремя гузы собирати». [3] Церковь и литература в Западной Руси во времена литовских князей (от Гедимина до Витовта). Ревель, 1898. С. 91. Як вынікае з т. зв. «Ятвяжскіх пергамінаў» (захавалася выданне ў перакладзе на польскую мову Аляксандра Рыпінскага пад агульнай рэдакцыяй Адама Клакоцкага), у Х—ХІ стст. феніксы сапраўды вяліся на Палессі і шанаваліся, прынамсі, ятвягамі як святарныя стварэнні: «Для гадавання чуласці да нашай звабнай Ятвезі вельмі добра пілігрыміку ў далёкія куткі свету чыніць. Адно тады дойдзеш да цяму, чаго ж з-за цёплых мораў бацяны, знаныя там феніксамі, спяшаюцца вярнуцца на Прыпяць». [4]

З пратографу «Аповесці мінулых гадоў» даведваемся, што ключ феніксаў, які ўвесну 945 г. ляцеў да родных берагоў, выратаваў драўлянскую сталіцу, горад Іскарасцень, ад першае спробы кіеўскае княгіні Вольгі вынішчыць яго: «Голуби же и врабьеве полетеша до гнезда своя: голуби до голубники, врабьеве под стрехи, абыхом тамо взгарахуться. Но летеша обок финиски и согнаше птичство мало в болото дико». [5] Цыт. паводле: Коленко Ф., Шанцев И. История Руси: Что от нас прятали? Ростов-на-Дону, 1995. С. 60. Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолагі не паважалі бацяноў-феніксаў.

Нехта Лука Бяссонны ў лісце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксы – черны, аки смоль – в сей бледьне вам напервые пособници». [6]Аднак не ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фенікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк весть – дебри и блаты, ис каких Припеть проистекше». [7] Летяго В.В. Вокруг «Слова о законе и благодати»: источники, черновики, наследования. Орел, 1992. С. 56.

Многія жыхары Беларусі XIII ст. сімпатызавалі феніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэнні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожскіх зямлянках, згадваў пазней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленне – дождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазбіраліся былі і далей з паўночным ветрам пайсці, і пэўна зрабілі б тое, калі б феніксы – птушкі чорныя – іскраю вачэй сваіх не паказілі іхныя замеры». [8]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x