Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтую запозненую вясну вяскоўцы, як ніколі, спяшаліся: зямля ўвачавідкі падсыхала, глядзіш, неўзабаве трэба будзе сеяць.

У адзін з такіх дзён Верка прыгнала ў Бечын трактар. Калгаснікі якраз былі на палетку за вёскай, на якім збіраліся пасеяць проса, як пачулі дзіўны шум-трэск з боку Бечынскай Рудні. Спачатку ён быў ледзьве ўлоўны, а потым усё нарастаў і нарастаў. І першая — што гэта такое, здагадалася Аўдзейчыкава Нюрка.

— Бабы, то ж, мабыць, трактарыстачка наша едзе, — сказала яна, і, абапершыся на вілы, якімі раскідвала гной, прыслухалася.

Сяброўка Веркі даўно была замужам за Аўдзейчыкам. Яшчэ некалькі гадоў таму хто мог бы сказаць, што п’яніца і абібок Мікола Аўдзейчык у яе руках стане чалавекам?! Ён цяпер працаваў конюхам, шкадаваў сваю Нюрку, і яны разам гадавалі траіх дзетак.

Рудавалосы, а ад працы і сённяшняга залішняга цяпла чырванашчокі, ён, Нюрчын муж, якраз прывёз з канюшні гной, скідаў яго ў кучкі, а жанчыны ішлі следам і раскідалі па баках.

— Дальбог, яна едзе, не хлушу, людцы! — Нюрка адставіла вілы ўбок. — Верка, а хто ж! Цяпер, бабы, зажывём!

Як толькі трактар выехаў з лесу, Верка ўбачыла людзей, якія стаялі на полі і глядзелі туды, адкуль яна ехала. Наблізілася, скіравала на поле, да іх, сваіх землякоў, якіх даўно не бачыла. А калі пад’ехала, спыніла свой новенькі «Сталінец-65», якога ў раёне яшчэ не было ў нікога...

Здаецца, не паспела яна павітацца з тымі, хто быў тут, а ўжо на палетак збегліся і старыя, і малыя. Хто вохкаў, хто божкаў, хто баяўся. Асабліва дзіўна паводзілі сябе дзве старыя кабеты Грыпіна і Матруна, якія ўслед за дзятвой прыдыбалі з вёскі. Яны баяліся нават наблізіцца да трактара, называлі яго нячыстай сілай, чым вельмі смяшылі трактарыстку. А яна абдымалася з жанкамі, цікавілася ўсім, што адбывалася тут, без яе, за такую доўгую зіму.

Некаторыя з бояззю і недаверам абыходзілі стальную машыну, баяліся дакрануцца да яе, дзівіліся, адкуль бярэцца сіла, каб араць зямлю. А калі Верка запусціла рухавік, каб паказаць новы трактар у працы, на вачах ва ўсіх адрэгулявала стальны плуг, і, пусціўшы шлейф дыму, рызыкнула прайсці першую баразну, вяскоўцы ўцякалі з поля хто куды. Не баяліся толькі дзеці. А трактар ішоў наперад, пакідаючы пасля сябе акуратную свежую баразну.

— Ета нейкае дзіва... — вохкаў Аўдзейчык, які бег разам з дзецьмі за трактарам і пытаў: — Верка, чаму так нясправядліва? Мая кабыла Лысуха прорву сена з’ядае, а твой конь не просіць і есці.

— Так, Мікола, трактар сена нават і нюхаць не хоча, — шчасліва смяялася Верка, першая арцельная трактарыстка.

Калі яна зрабіла круг, вярнулася назад, да дарогі, заглушыла трактар, то ўбачыла, як людзі краналі рукамі ўзараную зямлю, і здзіўляліся: «Гэтага не можа быць! Туды і сюды Адамчыкава як вецер абярнулася, а які кавалак зямлі ўзарала!»

Але ж Верчыны думкі зараз былі пра іншае. Яна ўглядалася, калі ж на полі з’явіцца новае калгаснае начальства. Толькі ж ні яго, ні нават партыйнага кіраўніка Вераб’я, ні старшыні сельсавета Салавейчыка чамусьці не было, хоць ведалі, што яна сёння павінна прыехаць: ніхто не мог сказаць, куды яны падзеліся.

Каля трактарысткі круцілася Нюрка, яна шчабятала і шчабятала ёй пра сваё, жаночае. Ды ад Нюркі не схавалася, што схаваць жанчынам цяжка, і тут жа шапнула Верцы на вуха:

— Бачу, падабрэла ты, сяброўка, на гарадскіх харчах. Ці тут нешта іншае, прызнавайся!

— Ага, ад цябе схаваеш, дужа ж пільная аднак! — чамусьці пачырванела, і тым пацвердзіла здагадкі Аўдзейчыкавай Нюркі Верка. — Ігната бачыла? Не ведаеш, як мае там?

— Ды ўсё добра, не хвалюйся. Агапка ж, ажно зайздрошчу табе, святая свякруха, дзеці за ёй, як у Бога за пазухай! Нінку бачыла — падрасла, вялікая зусім. На цябе падобная, усе кропелькі пабрала, Ігнатаву пароду ты зноў пераборала, — адказала весела сяброўка.

— А твае як? Мікола не крыўдзіць? — пацікавілася Верка, угледзеўшы, як задаволена паглядае на сваю маладзіцу Аўдзейчык.

— Ой, цяпер ён зусім не той чалавек, якім быў, перамяніўся. Дзяцей любіць, робіць вунь, як вол. Цьфу-цьфу, каб не сурочыць. Усё добра, Верка. А твой жа герой, ужо ж калгасам кіруе. Ведаеш жа. Ох, і няпроста яму, схуднеў, скура ды косці, аж шкада мужыка. Усё гэтая непагадзь праклятая. Ліло нібы з вядра. Але вось наладзілася, здаецца. Ды адкорміш яго ты хутка — як жа гэта яму без жонкі было. Цяжка... — спагадала Ігнату жончына сяброўка. І раптам паведаміла тое, аб чым шапталіся праўленцы, а яна выпадкова падслухала ранкам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x