Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі цьмяна, як у хваравітым задушлівым сне, вярзлося Васілю, што сядзеў быццам бы ён у нейкай альтанцы, што страляў цыгарэты ў прахожых, што станавілася шкада выкінутага рукапісу, што марна зазіраў ён у прыдарожныя урны, што нават парываўся ісці ў рэдакцыю набіць твар свайму крыўдзіцелю. Усё гэта было досыць туманна, але адначасова рэальна і неадчэпна. Такі брыдкі стан на мяжы ўяўнасці і явы можна параўнаць з галюцынацыямі вар’ята, альбо здаровага чалавека, які з-за бяздзейнасці прадрых удзень некалькі гадзін, вечарам законна лёг спачываць, але сапраўдны сон не бярэ, а скрозь бязважкую смугу паўзабыцця нібы насамрэч наведваюцца да яго знаёмыя постаці.

Але рэчаіснасць сур’ёзная штука. Яе жорсткія законы зладжаны так прадумана і ўдала, што здатныя вылечыць самую цяжкую дэпрэсію. І лекі гэтаму зноў жа: штуршкі, знявагі, холад і голад.

Каля крамы “Універсам” праходзіла дужа ажыўленая гарадская магістраль, знаходзіўся тралейбусна-аўтобусны прыпынак, рад гандлёвых кіёскаў, і таму тоўпілася вялікая колькасць грамадзян. Занесены нялёгкай у гэтае месца Васіль накіраваўся да шапікаў па цыгарэты, чамусьці не ўпадабаў гатункі, якія меліся ў продажы, і пайшоў паспытаць шчасця ва “Універсаме”. Там, зразумела, выбар тытунёвых вырабаў быў значна бяднейшы, чым у прыватных гандляроў, і праз колькі хвілін Васіль выходзіў на вуліцу ва ўзмоцненым раздражненні духу. Як на бяду, аступіўся на апошняй прыступцы ганка і патрапіў у не вельмі глыбокую, але гразкую лужыну. Ратуючы раўнавагу цела, няшчасны вершаскладальнік незнарок апырскаў брыдкай жыжкай акаляючых яго людзей, але не думаў прасіць прабачэння і рушыў наперад. Ззаду далятала неадабральная гамана, выкрыкі абурэння. Апанаваны думамі аб сваім набалелым, хлопец не зважаў на гэта.

Аднак праз некалькі крокаў нехта рашучы тузануў яго за плячо і адначасова схапіў за каўнер, намагаючыся спыніць. Сурмач, моцна здзіўлены такім паваротам, тут жа абярнуўся. Перад ім у беспарадкавым асвятленні ад вітрын, рэдкіх ліхтароў і вокнаў жылых дамоў вырысавалася такая карціна: малайцаватага выгляду, але худы і нізкарослы дзядзька гадоў трыццаці пяці і відная кабета прыкладна такога ж узросту. Жанчына трымала дзядзьку пад руку і была на паўгалавы за яго вышэйшая. Абое апрануты па апошняй модзе.

– Ты што, не чуў, як я цябе аклікаў?! – сурова і самаўпэўнена выкрыкнуў нізкарослы мужык высокім голасам і тыцнуў указальным пальцам Сурмачу ў грудзі.

– А што такое? – у шчырым недаўменні зверху ўніз пазіраў на дзядзьку Васіль.

– Ён яшчэ пытаецца, хамула! – ускінуўся пеўнем нізкарослы, звяртаючыся да сваёй спадарожніцы. – Напаскудзіў – і наўцёкі? – Ён ізноў сунуў палец у Сурмача.

– Ды што вы, уласна кажучы, хочаце? – Праўда ж, Васілю было зараз не да яго.

– Вось нахаба! Яны цяперака ўсе такія, – кіўнуў мужык сваёй сяброўцы, яўна казырачыся перад ёй. – Ён не разумее! То я табе растлумачу зараз. – Ён адвёў рукой полу свайго скуранога плашча, адарваў левую нагу ад долу і ўказаў на ніз калашыны. – Ты гэта бачыш?!

– Штаны як штаны. – Сурмач пачынаў разумець, што, відаць, трохі абляпаў гэтага зуха па выхадзе з крамы, але тое выглядала такой драбязой у параўнанні з уласнымі праблемамі, што выдавала проста на нешта надуманае і неістотнае – на глупства.

– Гэй! Ты са мной не жартуй, скаціна! – рыкнуў дзядзька і таргануў за адварот Васілёвай курткі. – Вылізваць будзеш! Я цябе ракам пастаўлю, малакасос!

Збоку гэта падавалася смешным і незвычайным, таму на іх пачалі азірацца людзі. Некаторыя прыпыняліся і з цікаўнасцю чакалі развязкі.

– Так, шаноўны спадару, – як мага спакойна вымавіў Сурмач. – Па-першае, я не піў з вамі на брудэршафт, і таму вы мне не тыкайце. Па-другое, шыбуйце сваёй дарогай – яй-бо, у мяне зараз паганы настрой.

– Што?! – нізкарослы захліпнуўся ад лютасці, страсянуў з сябе руку спадарожніцы і зверам кінуўся на Васіля, які быў прынамсі на галаву за яго вышэйшы.

– Пеця! – жаласна віскнула жанчына, падазраючы нядобрае.

І не памылілася.

Яе гарачы сябар ударам нагі выбіў дыпламат з Сурмачавых рук і тут жа ўчапіўся аберуч за каўнер непрыяцеля. Намагаўся душыць.

– Морду развалю, падла! – чулася шматлікім цікаўным даўка-лютае хрыпенне нізкарослага нападніка. – Прасі прабачэння! На каленях! Ты мне новыя штаны купіш!

…Далібог, Васіль не хацеў яго біць. Але ў той момант, калі храбры дзядзька з нездаровай злосцю сіліўся ўпіцца хлопцу ў горла, ягоны бляклы твар, уся яго натапыраная маленькая постаць жахлівым чынам перастварыліся ў Сурмачавай свядомасці ў вобраз адзінага сапраўднага ворага – душыцеля літаратуры, цемрашала Івана Іванавіча. Уся гнятлівая крыўда, увесь боль і роспач, якія безвыходна выношваліся ў паэтавай душы цягам апошніх дзвюх гадзін, знайшлі сабе неспадзяванае выйсце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.