Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад гэтых слоў скалануліся сцены літаратурнага храма. Нячаста гучалі тут падобныя вызначэнні.

17

Пасля сыходу гэтага нахабніка пажылы рэдактар доўга не мог супакоіцца. Ён не тое што не здолеў узяцца за працу, а нават артыкул у любімай літаратурнай газеце, дзе найвядомейшы крытык рабіў разнос новай кнігі нялюбага рэдактару пісьменніка (непрыяцеля яшчэ па універсітэце), ніяк не лез у галаву.

“Хам! – мысленна абураўся Іван Іванавіч (назавём яго так). – Мала я яму ўляпіў! Вось жа сволач! Як яго, гадзяняці, прозвішча?.. Ага, Сурмач… Васіль Сурмач. Ну й лады, – памазгаваўшы так, ён дастаў з унутранай кішэні пінжака цвёрды нататнік і занёс ненавіснае прозвішча маладога паэта ў чорны спіс. – Ты ў мяне паскачаш!”

Але і гэта не супакоіла Івана Іванавіча. Рупела пайсці да кагосьці са сваіх калегаў і няўзнак, за размоваю, пажаліцца на нахабную самаўпэўненасць маладых пісак, як прыклад прывесці выпадак з Васілём Сурмачам. “Нечуваная подласць! Абазваць класіку дзярмом! – несціхана бурліла душа бывалага рэдактара. – Згнаю, дальбог, згнаю гэту сволач”. Не, пэўна ж, трэба было з кімсьці падзяліцца…

Іван Іванавіч ужо быў прыдумаў пайсці ў аддзел крытыкі, выклікаць кагосьці ў курыльню, а там і завязаць гутарку… як яму сапраўды далі прыкурыць – толькі ў іншым месцы і другім спосабам.

Званіў галоўны рэдактар. Па ледзяным, непрыхільным тоне Вінцэся Паўлавіча, якім ён выклікаў Івана Іванавіча зайсці да сябе на хвілінку, той западозрыў нядобрае.

Кабінет галоўнага рэдактара, не ў прыклад аддзелу паэзіі, быў светлым, ахайным і свежапафарбаваным. Тут нават стаяла дыхтоўная скураная канапа для наведвальнікаў, на падлозе ляжаў варсісты дыван.

– Ну што, брат, – сустрэў рэдактара аддзела паэзіі “галоўны”, мужчына прыкладна такога ж узросту, але апрануты з іголачкі, мажны, плячысты, з ільвінай, ледзь кранутай сівізной, шавялюрай, – як у нас з рукапісам Цемрашэвіча? – (Ён назваў імя, аб творчасці якога было прынята выказвацца толькі з дапамогай высокіх эпітэтаў).

– Нармальна, Вінцэсь Паўлавіч, – сумеўся рэдактар, бо насамрэч да рукапісу яшчэ не прыступаў, – распачаў, ды наваліліся надзённыя клопаты.

– Да заўтра адужаеш? – пранікнёна зазіраючы падначаленаму ў вочы, спытаўся “галоўны”.

– Не, што вы! – жахнуўся Іван Іванавіч. – Да заўтра ніяк не ўпраўлюся.

– Як не ўправішся?! – нядобра збарвянеў Вінцэсь Паўлавіч. – Вось табе і смешкі з бабінай плешкі! Што ж ты мяне падстаўляеш?! Ды Цемрашэвіч заўтра да нас завітаць наважыў, ужо з тыдзень цікавіцца…

– Разумееце… – замямліў Іван Іванавіч. Ён неяк згорбіўся, сцяўся і стаў ніжэйшым за свой невялічкі рост. – Спярша карэктуру вычытваў, нумар жа, самі ведаеце, трэ было ў друкарню здаваць. А ўжо і наступны на носе…

– Дык ты не глядзеў?! – грозна вытарашчыўся на яго галоўны рэдактар. – Ты, відаць, шальнуўся, браце. Ды трасца з тым нумарам! Завошта мне не далажыў, я б тваю карэктуру знайшоў каму сунуць. Чаму ты мяне падводзіш, пытаюся? Не глядзеў? Скажы праўду!

– Не глядзеў, думаў сёння пачаць і кончыць, – панура схіліў галаву Іван Іванавіч.

– Ну ўзычыў ты мне, чалавеча, вось дзякуй! – ашаломлена глядзеў на падначаленага Вінцэсь Паўлавіч. – Ты, можа, дрэнна сабе ўяўляеш рэчаіснасць, шаноўны, то патлумачу. То давяду табе, нядбайная твая душа, кім такім ёсць Цемрашэвіч. То напомню табе, даражэнькі, – “галоўны” перайшоў на шэпт, – што кніга мая ў яго выдавецтве да друку рыхтуецца, што, між іншым (так, для агульнага развіцця), і твая аповесць у часопісе, дзе Цемрашэвіч другі чалавек, вылежваецца. Ты, брат, мяне не паважаеш, то хоць пра сябе патурбуйся.

– Ды Паўлавіч… – вяла паспрабаваў апраўдацца Іван Іванавіч.

– Ты хоць пра сябе патрывожся, – не слухаў яго “галоўны”. – Бо без Цемрашэвіча ты ніхто – нуль пузаты… Раз у год чалавек паэму прынёс, папрасіў надрукаваць да свайго юбілею, а мы яго вось як прывячаем!

Раптам начальніка азарыла:

– А ты, часам, з карчмаром не вітаешся?! Нешта нос у цябе заўжды як барвай паліты, нешта ты нейкі памяты.

– Вінцэсь Паўлавіч, – з дакорам зірнуў на яго падначалены, – крыўдзіце… – але ж чамусьці пачырванеў і адвёў позірк убок.

– Глядзі, дагуляешся! У мяне ж на цябе тутака, – Вінцэсь Паўлавіч зноўку панізіў голас і паляпаў па стальніцы сакрэтніка, – кампрамату досыць. Я ж магу таму-сяму і ход даць… так сказаць, законны. За сто скаргаў у мяне на цябе назбіралася! Завошта ж, напрыклад, маладых абражаеш! Га?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.