Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А дзе ж дзяўчаты?

— Якія дзяўчаты? — Старая замахала рукамі. — А-а, Тоня і Люда. Лепш маўчы пра іх, дзіцятка, жывыя і цэлыя яны. Цэлы месяц іх ужо німа, недзе ў Тонінай мацеры гасцююць.

Бабуля не дагаварыла, бо з суседняга двара пачуўся зычны п’яны голас:

— Дзе ты там поўзаеш, карга старая? Куды схавала бутлю? Не дасі, спа­лю ўсё.

— Божачка, жыткі німа ад гэтага бандзюгі, — загаласіла бабуля. — І выпускаюць жа такіх з цюрмы. Як бралі вучыцельку з мужам, то казала гэным з пагонамі і партупеямі, каб лепш маго забралі. Ён, хоць і сын, а найгоршы бандзіт, усю вуліцу трымае ў страху.

Яна, гэтак жа спалохана азіраючыся, паклыпала ў свой двор. Вадзім таксама пайшоў. Не даходзячы да Нёмана, завярнуў у крывую вулку, якая вяла да хаты Родзіка, але спыніўся. Ведаў, што хлопца няма, у розныя бакі разышліся іхнія пуцявіны-дарогі. Пастаяў у роздуме. Ішоў сюды, у Мікулічы, з радасным настроем, а зараз бы хто лінуў у душу якую гаркоту. Як, як жыць зараз па праўдзе, як пісаць бадзёрыя, патрыятычна-ўзнёслыя вершы, калі па радыё чуеш адно, а ў жыцці бачыш іншае? Якая д’ябальская машына заведзена на ўсе абароты, што крышыць, гне, топча лепшых, ломіць іх лёсы? Што б дзе і хто не гаварыў, а ён, Вадзім, ніколі не паверыць, што Родзік, Маня Шчасная, Коля Горчак, Янка Шакурны, Сяргей Трушкевіч, тая ж Тамара Пятроўна ў чымсьці правініліся перад дзяржавай, уладай, зрабілі людзям зло. Не і яшчэ раз не. А дырэктар школы з яго багатай біяграфіяй? Няўжо прыгадалі яму даўняе, калі ў вайну вучыў вясковых дзетак. Дык яго ж са слязамі ў вачах прасілі самі бацькі, начальнік штаба партызанскай брыгады.

Вадзім доўга стаяў на драўляным мосце, глядзеў на рачную плынь і думаў, як ён кепска ведае сапраўднае жыццё. У думках пакляўся, што ніколі не пакіне сяброў у бядзе, там, у Мінску, абыдзе ўсе інстанцыі і даможацца сустрэчы з імі, калі толькі не заслалі іх туды, куды Макар і цялят не ганяў.

Трэба было ўжо ісці, але ногі чамусьці ані не слухаліся. Успомніў, што трэба ж заглянуць на пошту, паслаць Рыгору Сініцу пісьмо, а ў краме купіць, калі будзе, кулідку хлеба. Прысеўшы на пошце за столік, папрасіў ліст паперы, асадку, канверт з маркай. Перш чым пісаць, прыкінуў, калі яны з Рыгорам могуць выбрацца ў гэтае зманлівае падарожжа.

4

На ліст Рыгор адгукнуўся хутка, у сваёй манеры гаварыць з гумарам. Ён і пісьмо накатаў, ажно на тры старонкі, у гэткім жа стылі. Распавёў, як пайшоў на рэчку пакупацца, распрануўся дагала, нырнуў раз-другі, рашыў апрануцца і як не абамлеў: ні трусоў, ні сарочкі, ні штаноў не было, нібы карова іх языком злізала. Аблазіў усе кусты, вытаптаў нямала травы, але дарэмна. А яму ж трэба перціся праз усю вёску. Смяхоцце, дый годзе. Але яму было не да смеху, хоць нехта, калі ён дзе хаваецца і ў бінокаль назірае, пэўна, канчаецца ад рогату.

Нічога больш не заставалася, як ламаць голле, каб схаваць сваё сарамоцце. Толькі як утрымаць яго на клубах? Былі б папруга ці якая вяроўчына, то неяк замацаваў бы на сабе гэты зялёны ўбор. Аднак колькі ні шукаў, ніякай падвязкі не знаходзілася. Давялося ламаць даўжэйшыя лазовыя пруты і імі абвязвацца. Праз вёску краўся загуменнямі, баючыся каго-небудзь напаткаць. Спачатку шанцавала: вёска як бы вымерла. Быў той надвячэрні час, калі жанкі збіраліся ці ля студні, ці ў каго на лаўцы, дзяліліся навінамі, а хлапчукі кешкаліся ў пяску на вуліцы, ладзілі свае забавы. Ён, можа, непрыкметна і прашмыгнуў бы, ды сабакі, угледзелі, і халера на іх. Адбівацца давялося чым толькі можна. А тут яшчэ на сабачы гвалт і енк сіганулі на загуменне бабы, маладыя дзеўкі. «Гля, гля! — крыкнула адна з кабет. — Нейкая пачвара хацела пракрасціся ў вёску, што-небудзь сцібрыць, казалі ж неяк па радзіве, што ў нашых лясах бачылі чалавекападобнае стварэнне. Во гад! Злавіць бы яго ды ў міліцыю».

Карацей кажучы, ледзьве ўцёк і ад баб, і ад сабак. Дома добра што бабуля не бачыла, знайшоў і пераапрануўся ў іншую старызну, а сам зарокся больш не купацца як маці нарадзіла.

Чытаючы ліст ад сябра, Вадзім мала верыў яго словам, але рагатаў так, што ажно колікі ў баку хапілі. Верка з Юзікам, слухаючы гэтую гісторыю, таксама насмяяліся ўволю.

— Во хлопец набраўся страху, — паспачувала сястра. Яна глянула на Юзіка і зноў пырснула ад смеху. — У яго тэж нешта падобнае было на сенакосе. Але тады ён быў з канём і возам. Таксама нехта пашуткаваў. Праўда, адзежа знайшлася пасля, але хто гэта зрабіў, не прызнаўся.

— Усякае бывае, — падсумаваў Юзік.

Тое, чаго гэтак чакаў Вадзім, Сініца напісаў адным радком у саменькім канцы. «Прыняты. Буду ў Мікулічах у суботу ў поўдзень. Чакай на мосце».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x