Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зараз, прыгадваючы той вясёлы і шчаслівы дзень, Вадзім з трывогай думаў, каб хоць усё добра абышлося ў сябра, каб не выявілі тое, што ўтаіў са свае біяграфіі. Ён з нецярпеннем чакаў вестак і з Мінска, і ад Рыгора. У гэтыя дні стараўся як мага больш рабіць па гаспадарцы. Юзік ад відна да цямна прападаў у калгасе, рамантаваў сельгастэхніку, а сястра ад Анюткі не вельмі магла куды адвінуцца. Таму ўся цяжкая праца каля дома, у агародзе, у доглядзе жывёлы (каня, як арганізоўваўся калгас, змусілі здаць у арцель, засталіся толькі карова Сойка, подсвінак і дзевяць курэй). Верцы яшчэ не казаў, што хочуць з сябруком пайсці ў паход. Трэба было знайсці нейкую важкую прычыну, каб рашыцца на такую размову. Ужо думаў, ці не адмовіцца ад паходу, але ж надта вабіла перспектыва пабыць на ўлонні прыроды, пасядзець ноччу ля вогнішча, напячы бульбы, зварыць рыбную юшку. Ён не сумняваўся, што ў малалюдных мясцінах вуды іхнія не будуць пуставаць. Вось толькі трэба запасціся лескай, кручкамі, такім-сякім посудам, якім не кожны дзень карыстаюцца ў гаспадарцы. Добра было б яшчэ пашыць які заплечнік, каб пакласці ўсё патрэбнае ў паходзе. Толькі як сказаць сястры?

Колькі ні думаў, а прыйшоў да высновы, што давядзецца зманіць. Як ні было паскудна, несумленна з яго боку, але з гэтай нявыкруткай іншага выйсця не бачыў. Ён скажа, што тыя, каго прымаюць на вучобу, павінны да першага верасня пахадзіць па родных мясцінах, сустрэцца са старымі людзьмі і запісаць словы песень, розныя паданні, казкі, прымаўкі, карацей, фальклор. Ад гэтага будзе залежаць і стыпендыя, і права пасяліцца ў інтэрнаце. Але хай толькі прыйдзе паперка з універсітэта. Божа, як ён чакаў яе! Часам у сне халодным потам пакрываўся, калі трызнілася, што яго не прынялі, што няправільна палічылі балы, што цяпер адзіны для яго шлях — у калгас. Раніцай у яго ўсё валілася з рук, нават есці не хацелася. Сястра ўжо пыталася, ці не захварэў часам. Казала, што ноччу нават голасна крычаў, усё адно як хто душыў.

У гэты ж дзень ён атрымаў паведамленне з Мінска. Дрыжачымі рукамі разарваў канверт, прабег вачыма першыя радкі і віскнуў ад радасці: ён прыняты! Ён ужо студэнт першага курса найгалоўнейшай навучальнай установы. Верка, якой ён паказаў паперку, ажно ўсплакнула.

— Цяжка мне без цябе будзе, брацік. Як-ніяк, родная душа, ды і помач якая. Юзік, бачыш, ад чорнай работы свету белага не бачыць.

На другі дзень, трохі лепш апрануўшыся, Вадзім падаўся ў Мікулічы, трэба ж было пабачыць дырэктара школы, пацікавіцца наконт асуджаных сяброў, аддаць доўг, а заадно паказаць часопіс з надрукаваным вершам. Ужо ў апошнюю чаргу пахваліцца, што ўсё ж паступіў ва універсітэт.

Дарога да Мікуліч была звыклай, тысячу разоў мераная і перамераная яго нагамі. Але гэты раз ён ішоў па ёй з асаблівым настроем. Яшчэ здаля ўбачыў школу, пакручастую стужку Нёмана ля саменькіх людскіх агародаў і, наколькі сягала вока, бязмежную сінечу надрэчча, лугоў і лясоў. «Вось бы мець фотаапарат, адлюстраваць гэтае хараство на фотцы, але што фотка ў параўнанні з жывым бачаннем». Ён трохі пасядзеў на пагорку, скуль, як на далоні, бачылася ўся гэтая панарама, і, не вельмі спяшаючыся, пакрочыў наперад.

Школа была зачынена, толькі малыя ў двары ганялі мяч, гучна спрачаліся, каму першаму біць у вароты. Яшчэ да яго, віхляючы хвастом, нясмела наблізіўся рыжы сабака.

— Няма, няма нічога, — пашкадаваў бедалагу Вадзім. — Буду ісці назад, то мо ў краме куплю кавалак хлеба і падзялюся з табой.

Ён паклікаў аднаго з хлапчукоў і папытаў, ці быў тут дырэктар. Хлапчук неяк падазрона змераў Вадзіма з ног да галавы, але, пазнаўшы, шэптам сказаў:

— А яго і Ліну Іванаўну ўчора на якойсьці чорнай машыне павезлі. Куды і чаго, не ведаем.

— А можа ён ужо дома?

— Ага, каб жа дома. Няма.

І ўсё ж, ведаючы, дзе жыў дырэктар, Вадзім рашыўся падысці да іхняй хаты. Мо якая памылка, а хлапчына чуў звон, ды не ведае, скуль ён. Праз пяць хвілін ён быў ужо ля брамкі. Паспрабаваў адчыніць і ступіць на ганак, каб пастукацца ў дзверы, але на брамцы была почапка. Вадзім няголасна гукнуў, спачатку адзін раз, пасля другі.

Ён не ўчуў крокаў старэнькай бабулі, якая невядома скуль падкралася і стаяла за ягонай спінай.

— Ты, дзіцятка, не тузай, — прашамкала бяззубым ротам старая. — І вучыцелькі, і дырэктара ня будзе.

— А дзе ж яны? Мне трэба.

— Ня будзе, і ўсё. І не пытайся, лепш ідзі, скуль прыцёгся, — яна, спалохана зіркнуўшы па баках, не вытрывала, прашаптала: — Нейкія прыехалі па іх, увапхнулі ў машыну. А я, во, пільную хату. Божа міласэрны, няўжо ж і яны шпіёны?! Сённячы і сабе ўжо не верыш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x