Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак, колькі ні чакалі, Дусі ўсё не было.

— То, мо, пойдзем шукаць рэдакцыю? — прапанаваў Вадзім. — Можа, па шляху дзе купім?

У міліцыянера яны папыталі, дзе знаходзіцца рэдакцыя часопіса. Той, падумаўшы і пашкрабаўшы за вухам, сказаў, што трэба часаць ажно да Дома друку, а гэта ўга як далёка. Лепш трамваем пад’ехаць некалькі прыпынкаў.

— Ай, і пройдземся, — вырашыў Рыгор. — Невялікія паны. Мае тэпці ўсё адно выкідаць, так што датапчу дарэшты. Калі паступлю, новую абуўку неяк спраўлю.

Вадзіму карцела ўсё ж ведаць лёс Рыгоравых бацькоў. Што з імі сталася? Хлопец нібы чакаў такога пытання, сам загаварыў:

— Костачкі параць на Беламорканале. Палічылі, што бацька, патомны селянін, не схацеў ісці ў калгас, аказаў супраціўленне ўладзе, а яшчэ меў дзве каровы і сячкарню. Дык іх абаіх, прыехаўшы ноччу, звезлі к чорту на кулічкі. Добра, што я ў гэты час быў у бабулі. Яна перахавала мяне, аддала ў іншую вёску. А то ж раніцай, яшчэ днець не пачынала, прыляцелі на чорнай машыне і да бабы. Усё ператрэслі, але знайшлі кукіш. Так я і застаўся з бабуляй. А зараз во, шпацыруем праспектам гэтага тырана. Добра, што ўрэшце-такі здох.

Вадзім аніяк не чакаў такой шчырасці. Азіраўся, хаця б хто не падслухаў гэткай крамолы.

— А я ж у біяграфіі не пісаў, што бацькі рэпрэсіраваныя. Напішаш, то не бачыць універсітэта, як сваіх вушэй. Можа ж, як пранясе? Прыдумаў, што прапалі ў часе блакады, калі правяраць пачнуць, то ўсё выявіцца. Тады мяне з любога курса патураць.

— Так, не пазайздросціш табе. Але ж ужо вальней стала дыхаць. Во, і Берыю, гэтага ката крыважэрнага, схапілі і расстралялі.

— Э, браце, хопіць новых берыяў.

Неўпрыкмет дайшлі і да Дома друку. Каля яго быў кіёск і акурат адчынены. Вадзім папрасіў два экземпляры патрэбнага часопіса, але знайшоўся толькі адзін. Пагартаўшы, яны абодва ўбачылі на адной і той жа старонцы свае вершы. Вадзім расплаціўся з дзяўчынай, а «Бярозку» аддаў сябру. Той пачаў аднеквацца, але Вадзім настаяў на сваім:

— Каля вакзала купім.

Яму вельмі жадалася яшчэ і яшчэ раз заглянуць у часопіс, лішні раз пераканацца, што ніякай тут памылкі няма, што ў канцы верша красуецца ягонае прозвішча, а не каго-небудзь іншага. Ад хвалявання сэрца ажно выскоквала з грудзей. Ад радасці хацелася галёкаць на ўвесь свет белы. Але ён пасаромеўся Рыгора, так-сяк стрымаў свае эмоцыі. Рыгор жа, ці то перагарэў ужо, ці гэта была не першая яго публікацыя, трымаў сябе стрымана. Адно сказаў толькі:

— Гэта пачатак нашай паэтычнай дарогі. Калі яшчэ капейку падкінуць, то можна і ў сталоўку завітаць, нават піва ці віна выпіць. І за вершы, і за знаёмства нашае.

3

Вадзім, калі здаў апошні экзамен і дазнаўся, што па балах прайшоў, як не скакаў ад радасці. Са спакойным сэрцам паехаў дадому і чакаў ужо афіцыйнага выкліку. Рыгор яшчэ лепшыя адзнакі атрымаў і таксама памчаўся да сваёй бабулі. У цягніку да Стаўбуноў дамовіліся, што, як толькі прыйдзе жаданая папера, праз пошту звяжуцца і перад пачаткам заняткаў зробяць шматдзённы паход да вытокаў Нёмана. Мо дастануць дзе палатку, а не, дык — што яшчэ лепш — будуць рабіць нанач буданы. І ўсё занатоўваць і занатоўваць сабе ў блакноты. Ой, як спатрэбяцца пасля гэтыя запісы!

Была другая палова жніўня. Надвор’е цешыла цяплом, блакітам бяздоннага неба. У чаканні радасных змен у сваім жыцці Вадзім быў як ніколі акрылены. Верцы і Юзіку паказаў часопіс са сваім вершам, і яны былі прыемна здзіўлены і ўражаны.

— Але ж і скрытны, — прачытаўшы, цмокнула яго ў шчаку сястра. — Не горш як у Коласа.

— Ну ты і сказанула! — усклікнуў, хоць і быў задаволены пахвалой, Вадзім. — Да Купалы і Коласа далёка, як да недасяжных зорак.

— Але ж і табе грошы заплацілі. Абы за што не дадуць ні капейкі.

Вадзім не ўтаіў ад сваіх родных ніводнага рубля. Адно, як атрымалі тады з Рыгорам першы ганарар, зайшлі ўсё ж у сталоўку і смачна паабедалі. Ад піва і віна абодва, не згаворваючыся, адмовіліся. Вадзім эканоміў, каб аддаць доўг Аляксею Мітрафанавічу, а Рыгор паімчаўся ў магазін купіць якую-небудзь абуўку, а калі хопіць грошай, то і штаны. Ён і праўда, пакуль Вадзім сядзеў у прывакзальным скверыку і чытаў «Бярозку», прыйшоў неўзабаве з пакупкамі. Твар яго ажно ззяў ад задавальнення. Сеўшы побач, сказаў:

— Не думаў, што з адной публікацыі абарахлюся. Ды я ж увесь Мінск закідаю вершамі. У мяне цэлы агульны сшытак.

— Увесь Мінск не трэба, — падхапіў жартаўлівы тон Вадзім. — А вось красуням, — ён паказаў на купку дзяўчат, якія голасна штось абмяркоўвалі на лаўцы непадалёку, — падкінь што-небудзь смешнае ці надта чуллівае. Яны ахвочыя да паэзіі. А яшчэ як дазнаюцца, які гжэчны кавалер іх зварганіў, то любая павісне на шыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x