Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына, узяўшы клунак, падалася за міліцыянерамі. Тут жа ўвайшлі і кантралёры, жанчына і мужчына. Са старшым па званні мужчына абмовіўся некалькімі словамі, сэнс якіх цяжка было ўлавіць.

Поезд між тым набліжаўся да горада. Сталі бачны гмахі камяніц, на пуцях — нейкія майстэрні, склады, велізарныя ёмістасці, мабыць, з нафтапрадуктамі. «Божа, як тут можна жыць, у такім тлуме і гаме?» — падумалася Вадзіму. На вакзал поезд прыйшоў у дакладна вызначаны час. Вадзім са сваёй лёгкай ношай ступіў на перон адзін з першых. Не ведаючы, у які бок падацца, ён спыніўся, азіраючыся вакол. Міма ягоных ног з грукатам кацілі цялежкі грузчыкі з бляхамі на грудзях — тыя, якім пашанцавала старгавацца з пасажырамі і падвезці чамаданы і клункі куды трэба. Вадзім заўважыў, што больш за ўсё карысталіся паслугамі ўладальнікаў бляшак людзі ў пагонах, тыя, якія штомесяц маюць, відаць, неблагую капейку. Цёткі і дзядзькі, хоць некаторыя былі наўючаныя звыш меры, у бок насільшчыкаў нават не глядзелі. Паток пасажыраў цёк і цёк міма яго. Раптам Вадзім згледзеў дырэктара школы Аляксея Мітрафанавіча, сустрэча з якім бясконца яго абрадавала.

Мятліцкі таксама яшчэ здаля прыкмеціў свайго выпускніка, падышоў, падаросламу падаў руку.

— Што, дакументы прывёз? А куды ўсё ж настроіўся?

— Як вы і раілі — на філфак універсітэта. Вось толькі не ведаю, як знайсці, дзе ён месціцца. Я ж упершыню ў Мінску. Усё мне тут чужое і незнаёмае.

— Нічога, паступіш і так асвойтаешся, што ў вёску і носа не захочаш паказваць.

— Не, гэта мне не пагражае.

— Усе так кажуць, — Мятліцкі, паколькі ў яго ношы не было, узяў Вадзіма пад руку. — Некаторыя з ранейшых выпускаў, як завітваюць да бацькоў хапіць сала, у бок школы нават і не глядзяць.

Выйшлі на прывакзальную плошчу. Вадзім хацеў развітацца. Але Аляксей Мітрафанавіч, затрымаў яго, сказаў:

— Тут, во, недалёка закусачная ёсць. Давай заглянем і перахопім чаго. Ты ж, відаць, таксама галодны? А ва універсітэт паспееш. Яго і шукаць не трэба. Бачыш вунь карпусы? — ён паказаў рукой налева, дзе за трамвайнымі пуцямі высіліся тры ці чатыры цагляныя гмахі.

— Ух, здорава! — парадаваўся Вадзім. — Не трэба блукаць па горадзе.

А на прапанову падсілкавацца пачаў аднеквацца:

— Я сыты. У цягніку яшчэ з’еў падмацунак, што сястра дала.

Мятліцкі і слухаць не захацеў ніякіх пярэчанняў:

— Калі саромеешся, што грошай мала, то ў мяне ёсць. Учора за летнія вакацыі атрымаў. І Ліна Іванаўна таксама. Хачу і табе трохі падкінуць. Ведаю, як трудна вам жывецца. У калгасе за палачкі не разгонішся. Так што, хлопча, не пярэч мне. Заадно і пагаворым пра ўсё.

Ад сораму Вадзім скрозь зямлю гатовы быў праваліцца. Чырвань заліла яго твар. Але мусіў быў пайсці ўслед за дырэктарам. Сталоўка месцілася за вуглом высознага, аж галаву трэба было задзёрці, каб глянуць на самы верх, будынка, што ўпрыгожваў прывакзальную плошчу.

Люду там у гэты час было няшмат, так што ім не давялося шукаць вольны столік. Калі селі, Аляксей Мітрафанавіч разгарнуў меню, пачаў гучна называць розныя стравы. Толькі тут, у сталоўцы, Вадзім па-сапраўднаму адчуў, як засмактала пад лыжачкай. Калі па праўдзе сказаць, то ён сёння амаль і не еў нічога. Ранкам Верцы штось нядужылася, а тут яшчэ і Анютка закапрызіла, несціхана канькала, відаць, прабіваліся зубкі. Таму ён перахапіў хлеба з малаком і пехатой падаўся ў няблізкія ад іх Стаўбуны.

Падышла афіцыянтка, гожая маладая дзяўчына з беласнежным чэпчыкам на галаве.

— Што піць-есці будзем? — яна выняла з кішэнькі фартуха блакнот, аловак, падрыхтавалася запісаць заказ.

— Будзем і йісты, будзем і пыты, — на ўкраінскі манер, няголасна праспяваў Аляксей Мітрафанавіч. — А што ў вас самае-самае?

На першае афіцыянтка прапанавала салянку, на другое — катлеты з нейкім соусам.

Дырэктар глянуў на Вадзіма, і той кіўком галавы пацвердзіў сваю згоду.

— Ну, а піць што загадаеце падаць?

— Нам два кампоты, не, лепш чатыры. Неяк адолеем.

— І ўсё? — афіцыянтка была яўна расчаравана.

— Усё, усё, мілая. Толькі каб хутчэй.

Ніколі за сваё жыццё ён не еў такога смакоцця. Ён еў і ўважліва прыглядаўся, як трымае спачатку лыжку, а пасля відэлец Аляксей Мітрафанавіч. Калі ж той узяў у правую руку яшчэ і нож, хлопец разгубіўся. Ніколі з нажом яму не даводзілася есці. Адна справа накроіць хлеба, а каб вось гэтак адначасова з нажом і відэльцам упраўляцца — не, гэта было звыш яго сіл.

Збянтэжанасць хлопца змеціў дырэктар і, усміхнуўшыся, прапанаваў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x