Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мне не трэба куды заўгодна, я прыйшоў па поклічу сэрца, — хлопец тэатральна стукнуў сябе кулаком у грудзіну. «Вось бы з такім пазнаёміцца бліжэй і таварышаваць. Ад яго так вее сілай і ўпэўненасцю, не тое што я», — падумалася Вадзіму. Ён зноў падышоў да стала, за якім сядзеў чалавек з прыёмнай камісіі.

— А калі першы экзамен? — папытаў ужо смялей. — І па якім прадмеце? А яшчэ. — Вадзім завагаўся, казаць ці не казаць пра інтэрнат, пасля рашыўся: — Дзе ж жыць у час здачы?

Замест адказу вусаты працягнуў абодвум лісткі, у якіх друкаванымі на машынцы літарамі былі распісаны ўсе экзамены, дні і гадзіны здачы, корпус будынка і нумар аўдыторыі. Унізе, пад рысачкай, значылася: «Іншагароднім прадастаўляецца месца ў інтэрнаце».

— Парадак! — гледзячы як і Вадзім у паперку, выказаўся хлапчына. Пасля звярнуўся да Вадзіма: — А ты таксама на беларускае?

— Ага.

— Во, хвалю. А то мяне напалохалі, што адны дзяўчаты паступаюць на філфак.

У двор выйшлі разам. Толькі зараз Вадзім згледзеў, якая тут раскоша. Пры дарожках, высыпаных буйным жвірам, раслі нейкія кусты з белым і вельмі пахучым кветам. Буяў бэз, таксама нейкі адмысловы, якога Вадзіму ні ў Жорнаўцы, ні ў Г алабродах не даводзілася бачыць. Кветкі розных колераў і адценняў выглядалі так звабліва, што хлопцы, не згаворваючыся, тут жа прыпалі насамі да галінак, моцна пацягнулі ў сябе паветра.

— Райскі куточак сярод камяніц, гарадскога тлуму і гармідару, — азваўся Вадзімаў спадарожнік, — зрэшты, пара пазнаёміцца і бліжэй. Мяне ахрысцілі Рыгорам, а цябе як велічаць?

Вадзім таксама назваў сябе. Сказаў, скуль прыехаў, з кім жыве.

— То ж і я бліз Стаўбуноў меў гонар з’явіцца на свет белы. З бабуляй удваіх і кукуем на хутары.

Яны прыселі на адну з многіх свежапафарбаваных лавак. Лёгкі ветрык прыемна казытаў твар, бэрсаў на галаве шавялюры.

— Мы, відаць, у адным цягніку ехалі сюды. Было цесна і душна, — сказаў Вадзім.

Рыгор рассмяяўся:

— А я з вецярком пракаціўся. Раскоша! І галоўнае — бясплатна.

— То ж кантралёры хадзілі. Маглі і сцапаць.

— Рукі кароткія. Хто палезе на дах вагона?

— І ты адзін так ехаў?

— Чаму ж адзін? Нейкія яшчэ падшыванцы скокнулі, а за імі міліцыянер, ды ў штаны наклаў. Хлопцы, калі небяспека мінула, падпаўзлі да мяне, пачалі частаваць салам. Шкада, што хлеба толькі не было.

— Крадзенае яно, — сказаў Вадзім. — У нашым вагоне ў цёткі сцібрылі.

— Што ты кажаш?! — зніякавеў Рыгор. — Я гэткіх гадаў спіхнуў бы з даху. Думаў жа, што яны, як і я, хаваюцца ад кантралёраў, грошай не маюць на праезд.

— А калі назад? Калі маеш час, то сходзім у адно месца, пашукаем рэдакцыю.

— Якую? — зацікаўлена папытаў Рыгор.

— Часопіса «Бярозка». Туды я тое-сёе пасылаў.

— Пачакай, пачакай! — раптам усклікнуў хлопец. — Дык гэта ты Вадзім Гурко?!

— Ён самы, — ёкнула сэрца Вадзіма. — А ты дзе вычытаў?

— То ж у «Бярозцы», у апошнім нумары верш твой «Юны авіямадэліст». Я дык яго на памяць вывучыў. — Рыгор прадэкламаваў першыя радкі. — Не ведаў, што так нечакана нашы пуцявіны сыдуцца. Там жа і мая нізка. Пойдзем, пашукаем і часопіс, і рэдакцыю. Можа, нават і ганарар які адхопім. Тады не давядзецца ехаць на даху.

— Ну, білет я табе вазьму да Стаўбуноў. — Вадзім выняў і паказаў сябру дзве купюры, якіх хапіла б не толькі на дарогу, але абодвум няблага і паабедаць у якой сталоўцы.

— Багата жывеш, — акінуў паглядам Вадзімавы пінжак і сарочку Рыгор. — Бацькі, пэўна ж, не ў калгасе робяць?

— Я такі ж бядак, як і ты. Гэтыя грошы пазычыў мне дырэктар школы Мятліцкі Аляксей Мітрафанавіч. Што тычыцца бацькоў, то ў мяне іх няма, жыву з сястрой і шваграм, яны таксама гаруюць, перабіваюцца з вады на квас.

Хлопцы ўжо ішлі па прывакзальнай плошчы. За высокім гмахам скіравалі налева, мінулі невялікі скверык і апынуліся на шырокім праспекце, які, як прачыталі на шыльдзе, насіў імя Сталіна. А паўсюль кіпела будоўля. Уверсе там і сям круціліся краны. Адтуль, з верхатуры, нехта нешта крычаў уніз.

— А з тваімі бацькамі што? Таксама ад немцаў загінулі?

Рыгор відавочна пазмрачнеў, і ад гуллівага настрою не засталося і следу. Нейкі час ішлі моўчкі, шукаючы кіёск, дзе прадавалі газеты і часопісы. Нарэшце ўбачылі, але ён, на жаль, быў зачынены. На шкло з сярэдзіны была прымацавана паперка, на якой курыным почыркам было надрапана: «Пачыкайце, не зкучайце. Я вернуся, ні ўтаплюся. Дуся».

— Во, яшчэ адна паэтка, — развесяліўся нарэшце Рыгор. — Які талент! Гэта ж завучы і дзе хочаш дэкламуй. Любая аўдыторыя будзе вішчаць ад захаплення. Пачакаем гэтую Дусю. Вунь і «Бярозку» бачу. Акурат гэты нумар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x