Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вадзім мо як ніхто разумеў чалавечае гора і, пасяліўшыся пад адным дахам з суседкай, хацеў дакапацца да прычыны яе плачу. Але, ведаў, трэба на ўсё час, цярпенне.

З пачаткам цяпла Люся паехала з малой да бабулі, каб застацца там да халадоў. Вольнага часу ў Вадзіма стала болей, і ён засеў за аповесць, у аснове якой меў на ўвазе жыццё той палескай жанчыны. Ён ведаў, што калі і напіша, то надрукаваць яе, якую б мастацкую вартасць яна не ўяўляла, будзе праблематычна. У гэтыя гады крытыкі, бы галодныя сабакі, нацкаваныя ўмелай рукой, грызлі славутага ўжо на гэты час празаіка Васіля Быкава, з якім яму і Рыгору пашчасціла разам быць у Доме творчасці, сядзець за адным сталом. А гэты ж чалавек, надзелены магутным талентам, піша самую суровую праўду пра вайну, якую ён прайшоў ад пачатку да канца, быў паранены і нават памылкова лічыўся ў спісе загінуўшых. Дык каму ж, як не яму, расказаць новаму пакаленню пра жахі гэтай бойні, пра няўмелых, а часам і баязлівых камандзіраў ніжэйшага і вышэйшага звяна, якім лёс салдата — гэта нішто, звычайнае гарматнае мяса.

Вадзім, ды і Рыгор, калі сустракаліся разам, абураліся такой аглабельнай крытыкай, нават напісалі ў падтрымку сабрату па пяры і паслалі ў Гродна сумеснае пісьмо.

Вось чаму Вадзім і баяўся брацца за вострую тэму. Хай там не вайна, але ж калектывізацыя, руйнаванне цэркваў, раскулачванне, іншыя праявы таго жыцця давалі пажытак для роздуму, для абагульненняў. Калі яму ўдасца напісаць такі аб’ёмны твор, ён будзе лічыць сваё творчае жыццё не марным. Раней ці пазней і надрукуе яго. Вось жа Быкава, як ні чыхвосцяць, а ўсё ж друкуюць, калі не тут, то ў Маскве ў перакладзе на рускую мову. Крытыканам нічога не заставалася, як ляскаць у бяссіллі зубамі.

Цяпер Вадзім, зарабіўшы трохі грошай, падумваў пра тое, як купіць сабе машынку для друкавання. Увесь час некага прасіць не выпадала. А тыя старонкі новага твора, які пісаўся пакуль што няблага, ён не хацеў даваць у чужыя рукі. Усялякія машыністкі бываюць. Ён ведаў, што многія з іх з’яўляюцца сакрэтнымі супрацоўніцамі пэўных службаў, і ў іхнія абавязкі ўваходзіць сачыць і запамінаць, хто і што ім дае для перадрукоўкі. Машынкі, аднак, колькі ні шукаў, не знайшоў. А яму ж трэба яшчэ з беларускім шрыфтам, а такіх і наогул не выпускаюць. Калі дастане, то ўсё роўна давядзецца шукаць майстра, які б перапаяў літары.

Служба на радыё, між тым, пачала ўжо надакучаць, і Вадзім усё больш і больш задумваўся, каб зноў памяняць работу. Добра было б трапіць у які тоўсты літаратурны часопіс, дзе працоўны дзень пачынаецца пасля абеду і заканчваецца вельмі рана. Во тады можна тварыць. А тут — сотні пісем у дзень. І на кожнае трэба даць адказ ці згадаць аўтара ў якой-небудзь перадачы.

Аднойчы, калі быў усесаюзны Дзень рэспублікі і па маскоўскім радыё гучалі беларускія песні, выступалі лепшыя харавыя калектывы, а ў эфіры не-не дый гучала беларуская мова, водгукаў з усіх куткоў вялізнай краіны прыйшло безліч. Беларусы, раскіданыя па ўсім свеце і ссумаваўшыся па радзіме, ахвотна раскрывалі свае сэрцы, прасілі паболей такіх перадач, дзе гучалі б песні на роднай мове, такія шчымліва-сумныя, як і само жыццё. І поўныя любові і пяшчоты да сваёй зямлі, Бацькаўшчыны, да магіл продкаў. Здзіўляла, а то і абурала тое, што са сваёй рэспублікі такіх водгукаў былі адзінкі. Якім жа трэба быць зашораным і затурканым, каб не шанаваць свай­го роднага-кроўнага, здымаць шапку перад чужым, хоць сваё не горшае, а ў некаторых выпадках і шмат лепшае. Давялося ўсёй рэдакцыі пісьмаў папацець, каб даць аўтарам іх годныя адказы. А па некаторых зрабіць абагульняючыя перадачы. Гэта стаміла Вадзіма, тым больш што ад начальства ніякай падзякі, быццам і не было такой падзеі. Вось чаму ён і падумваў перайсці калі ўжо не ў часопіс, то наогул на вольны хлеб, пакуль будзе працаваць над вялікім творам. Яно, вядома, рэзка абмяжуе яго ў сродках, але ж нечым ахвяраваць трэба.

Вырашыў у выхадны дзень з’ездзіць у Жорнаўку, пагаварыць з жонкай. На папярэджанне цешчы, каб на радзіне нейкі час не з’яўляўся, ён махнуў рукой: ат, хай не палохаюць. Калі ўсяго будзеш баяцца, то і жыць на свеце не варта. Трэба было яшчэ пабачыць Колю. Той даўно намякаў, што трэба паправіць горбікі на магілах бацькоў, мо нават, купіўшы цэменту, выліць карытцы, зрабіць агародку. Вадзім ушчуваў сябе, што так рэдка наведваўся на могілкі, першы не выказаўся, каб што там памяняць.

Першая сустрэла яго Ірынка ў кароценькай сукеначцы ў зялёны гарошак, загарэлая, яна кешкалася ў пяску ля лаўкі, пякла з яго аладкі. Яшчэ здаля пазнала бацьку і, падхапіўшыся, раскінуўшы шырока рукі, памчалася насустрач.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.