Алесь Рыбак - На раздарожжы
Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:На раздарожжы
- Автор:
- Жанр:
- Год:2011
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Дваццаць кіламетраў, якія аддзялялі іх новае жытло ад цэнтральнай сядзібы, хлопцы палічылі не той адлегласцю, каб спалохацца і чакаць які транспарт. Апрануліся лёгка — штаны і на выпуск тэніскі — і пашыбавалі. Сонца стаяла яшчэ не вельмі высока, не прыпякала, таму ішлося лёгка і порстка. Праз дзве гадзіны ходу апынуліся на скрыжаванні трох дарог і разгубіліся: куды, у які бок падацца? Стаялі, меркавалі і так, і гэтак, глядзелі на сонца, але да адзінай думкі не прыйшлі. Вадзім паказваў направа, Рыгор жа настойваў, што трэба зварочваць леваруч, адтуль, маўляў, ехалі на машыне.
— Што мы маглі бачыць, апроч пшаніцы, — не пагаджаўся Вадзім. — Ніхто і не думаў запамінаць напрамак. Ды й прыкмет, якія кідаліся б у вочы, аніякіх.
— Але ж неяк мясцовыя ездзяць, неяк арыентуюцца. Вазьмі таго ж чупрыністага.
Тым часам пачало прыпякаць мацней і мацней, а хлопцы яшчэ тапталіся на скрыжаванні ў надзеі не прапусціць выпадковай машыны. Калі ўжо стала няўцерп ад гарачыні, вырашылі пайсці: дарога некуды ж прывядзе. Гадзіны тры мінула, як пакінулі скрыжаванне, а наперадзе, апроч голага стэпу, нічога не было. Ды і дарога, зарослая травой, ледзьве праглядвалася.
— Вось табе і леваруч, — папікнуў Вадзім сябра. — Трэба было паварочваць аглоблі назад, а не перціся на злом галавы абы-куды. Цяпер і да ночы не дабрыдзём нікуды.
— Не панікуй, — Рыгор таксама быў устрывожаны. — Шкода, што мы так слаба апрануты, бо калі ноч заспее і давядзецца тут дзе легчы, то ад холаду можна апруцянець. Тут жа такая вялікая розніца сутачнай тэмпературы. Былі б яшчэ хоць запалкі, то вогнішча развялі б.
— Замерзнуць не замерзнем, а вось ваўкоў трэба баяцца. У пошуках спажывы яны цэлымі зграямі гойсаюць па стэпе. Для іх мы можам стаць лёгкай здабычай.
Дарога, цяпер ужо ледзьве прыкметная ў шэрым змярканні, хутка і зусім абарвалася каля нешырокага калка, заваленага металічным ломам.
— Вось дзе могілкі спісанай, а то і па-жывому раскурочанай тэхнікі. Галавацяпства сваё далей ад людскіх вачэй хавалі.
Яны спадзяваліся, што ў калку сярод больш пладавітай расліннасці знойдуць якую крынічку. Ваду і праўда адшукалі, але яна была смярдзючая, хоць нос затыкай, і ржавая ад жалеззя. Аднак і каля гэтай вады яны змецілі чыесьці разлапістыя сляды, і іх разгарачаныя спіны спакваля пачалі пакрывацца халодным потам.
— За што змагаліся, на тое і нарваліся, — прашаптаў Вадзім, узіраючыся ў чэзлыя зараснікі ўздоўж калка. — Трэба хутчэй даваць адсюль лататы.
— А, можа, пашукаем сярод ламачча якія прэнты, каб было чым адбівацца, — прапанаваў Рыгор.
Хутка яны змецілі кабіну «ЗІСа» і, караскаючыся па чымсьці слізкім, набраўшы поўныя туфлі вады, наблізіліся да дзверцаў. Найперш пашарылі ў бардачку і на радасць знайшлі карабок, а ў ім — пяць запалак і, здаецца, не адсырэлых. Вадзім як самую вялікую каштоўнасць паклаў карабок у кішэню.
Цяпер пачалі шукаць прэнты. З той жа кабіны выцягнулі іржавую завадную ручку і вялізны гаечны ключ.
— То й годзе, — сказаў Рыгор і раптам, прыклаўшы палец да губ, шапнуў:
— Ціха. Ні гуку.
Вадзім таксама натапырыў вушы. І праўда: знекуль з боку данесліся да іх мужчынскія галасы.
— Можа нас ужо шукаюць? — выказаў меркаванне Рыгор. — Але давай на ўсякі выпадак схаваемся. Ці мала што? Тут жа, на цаліну, не толькі камсамольцы едуць, але і рознай масці рэцыдывісты.
— Яшчэ гэтага нам не хапала. Яны страшнейшыя за ваўкоў.
Схаваліся ў той жа кабіне, з якой добра ўсё праглядалася. А іх з берага
наўрад ці прыкмеціш. Тым больш і ноч насунулася, хоць пад буйнымі зоркамі, якія густа ўсеялі неба, бачылася далёка наўкруг. Крокі і галасы наблізіліся, і хлопцы стаілі дыханне.
— Ты, у выпадку чаго, не цырымонься. Нават калі на міліцыянера нарвёмся, фінку яму ў бок і гатова.
— На мокрае схіляеш? — мужчына з сіпатым голасам чыркнуў запалкай, відаць, прыкурыў. — Не хацелася б вышку атрымаць. І так пятнаццаць з хвосцікам ад званка да званка баланду хлябаў. Цяпер волі вольнай хочацца.
— Воля вольнай будзе, калі кішэні натопчам дабром. А там, куды заўтра ноччу навастрылі лыжы, гэтага дабра хапае. Усё ж які ні быў, а банк. Хай сабе пасялковы, — гэта ўжо голас напарніка, якісь прастуджаны, таму, можа, і пісклявы.
— Усё ж нешта мяне насцярожвае. З адным наганам у выпадку няўдачы ці адаб’ешся. Ды і патронаў засталося ўсяго пяць штук. Эх, у міліцыянера б разжыцца, — курэц кінуў папяросу ў бок кабіны, яна з іскрамі пшыкнула ў вадзе.
Бандыты пайшлі кудысь далей, і хлопцы, трохі счакаўшы, чуйна ловячы кожны гук, пачалі думаць, як выбрацца адсюль і застацца непрыкметнымі, бо, у выпадку чаго, ім абодвум не знесці галавы. Вадзім неасцярожна ступіў на нейкую жалязяку і нарабіў грукату. Але бандыты не пачулі, інакш тут жа вярнуліся б. Апынуўшыся на сухім, хлопцы спачатку ціха, а пасля, як трохі аддаліліся ад гэтага страшнага месца, з усіх ног кінуліся наўцёкі. Беглі мо з кіламетр, пасля, задыханыя, пападалі на зямлю. Дарогу яны канчаткова згубілі. І было мала надзеі ўпоцемках знайсці яе. Арыентавацца па зорках — марная трата часу. Яны не ведалі, у якім баку іхні часовы лагер і на якое сузор’е глядзець. Заставалася брысці куды вочы глядзяць. Але ж так можна блукаць і суткі, і двое, пакуль канчаткова не падкапыцішся. А з сабою ні вады, ні харчу якога, каб трохі падмацавацца. У страшным сне ні адзін, ні другі не думаў, што апынецца ў такой дурной сітуацыі. Там, у лагеры, пэўна ж думаюць, што маладыя хлопцы загулялі, напіліся да чорцікаў і цяпер дзесь блындаюцца. Вось табе і наваселле адсвяткавалі. Пашлі дурнога, а за ім другога. Так думалі яны, ідучы па начным стэпе. У лагеры ж узняўся пярэпалах. Усе добра ведалі, што хлопцы непітушчыя і не гулякі, не могуць жа яны, забыўшыся пра свой абавязак, бавіцца невядома дзе і з кім. Да вечара былі спакойныя, а як пачало цямнець, замітусіліся, гадаючы, што магло здарыцца з імі. Што ў стэпе прападаюць людзі — зімой замярзаюць, а летам, калі ў вялікую дарогу не запасліся біклажкай вады, канаюць ад смагі, — яны пра гэта чулі ад бывалых людзей. Але ж іхнія хлопцы не ў такую ўжо вялікую дарогу накіраваліся. Дваццаць кіламетраў для іх — што плюнуць. Так яны і самі запэўнівалі. Але ж дзе яны прапалі? Стыла прыгатаваная пачостка, з некалькіх дошак быў ужо змайстраваны стол, пры ім з абодвух бакоў — лаўкі. Толькі было дачакацца ганцоў з віном і пачаць урачыстую вячэру.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «На раздарожжы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.