Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што «то»? — падступілася Рэня.

— Замуж на цаліне як адну аддаў бы. Механізатары там, відаць, мэнчацца без такіх краляў.

— Ну і выйдзем, а што? Хлопцы як хлопцы. Не горшыя, можа, за нашых таўкачоў, — бліснуўшы вачыма, дзяўчына пайшла да свайго гурту, адкуль хутка выбухнуў дружны смех.

— Атрымаў на абаранкі, таўкач? — засмяяўся і Вадзім. — Лепш іх не задзіраць. Яны і так цярплівыя. А ты яшчэ дражнішся.

Поезд усё ж стаў насупраць вакзала, што выклікала гукі адабрэння ў дзяўчат. Вадзім з Рыгорам сышлі першыя і зараз падавалі рукі, падтрымлівалі сваіх сябровак. Калі дайшла чарга да Рэні і Рыгор прапанаваў ёй помач, дзяўчына дэманстратыўна скокнула сама. Скокнула няўдала. Падвярнуўшы нагу, распласталася на пероне з кацялком і пустой сеткай. Але і цяпер праявіла ўпартасць і адмовілася ад паслуг Сініцы. Затое Вадзімавай рукі не адхіліла. Атрэпаўшыся і накульгваючы, пайшла шукаць вадакачку ці які кран. Старшыя па вагоне абвясцілі, што састаў з цаліннікамі адправіцца праз паўтары гадзіны. Прасілі не разбягацца, бо хутка паклічуць у сталоўку.

Да Рыгора падбегла чарнявая ў квяцістай хустцы на галаве маладая цыганка, прапанавала паваражыць на картах ці па далоні. Толькі трэба пазалаціць руку, інакш не ўся праўда адкрыецца.

— І што ты мне наварожыш? Калі нарадзіўся, дзе жыву, жанаты ці не? Дык гэта я і без цябе ведаю, — Рыгор рашыў папацвельвацца з цыганкі, не адразу адхіляць яе прапанову.

— А я каб паверыў, назаву тваё імя. Пазалаці вось руку.

Рыгор павагаўся, выняў з кішэні некалькі рублёвак, паклаў у працягнутую руку цыганкі.

— Скупы ж ты, аднак. Але так і быць, скажу. Дык вось, цябе зваць Грыша і ты едзеш...

— Куды я еду, і дурню апошняму зразумела. А вось наконт імя... пэўна, падслухала, як мяне называў сябра. Хітрыя вы, цыганкі. Можа, скажаш, як яго зваць, — паказаў на Вадзіма, — тады паверу.

Цыганка змерала хлопца з ног да галавы, знайшлася:

— А ў яго пуста ў кішэнях. Няма чым пазалаціць руку, таму не буду варажыць. Лепей табе, ты грашовы.

Паклікалі абедаць, і хлопцы, пасмейваючыся, адзін за адным пабрылі ў доўгую прыземістую будыніну, якую прыстасавалі пад сталоўку, каб адразу накарміць вялікую колькасць людзей. Абед быў нясмачны: боршч, катлета з хлебнага мякішу, пусты кампот. Але давялося есці, дзе дзенешся. Калі яшчэ пакормяць, было невядома.

— А я і сапраўды не ўзяў з сабой ні рубля, — палэпаў па кішэнях Вадзім. — Няўжо яна і праўда можа адгадваць? Ды і імя сказала. Нешта не помню, каб я ці хто побач звяртаўся і называў цябе.

— І ўсё роўна я ім не веру. Зладзейкі яны. Неяк на хутары, калі я быў у школе, а бабуля поркалася ў гародзе, дзве цыганкі, яшчэ і дзіця было з імі, пракраліся ў хату і вынеслі што толькі можна: з бабінага куфра два сувоі палатна, з буфета — лепшыя талеркі і яшчэ розную драбязу. Шукалі, відаць, і грошай, бо ўсе рызманы валяліся на зямлі, а ў пасцелях быў поўны кавар­дак. Тут ім, праўда, не пашэнціла: у нас на той час не было ні капейкі. Бедная бабуля! Як яна гаравала, упікала сябе, што не замкнула хату, што цяпер яны яшчэ большыя жабракі. Нават захварэла пасля гэтага.

— А скуль ты ведаеш, што гэта цыганы пачысцілі вас? Злодзеяў жа ўсюды хапае.

— Бачылі ў той дзень іхні табар на ўскрайку лесу. Але ж не злавілі за руку, і нічога не дакажаш. Нават міліцыя не стала б разбірацца.

— Ты хоць зараз, перад ад’ездам, пакінуў ёй грошай? Я дык сваім амаль усю стыпендыю аддаў. Так што ў мяне цяпер у кішэнях вецер свішча. Цыган­ка як у ваду глядзела. Не схацела варажыць.

Абвясцілі пасадку, і хлопцы пайшлі ўздоўж выцягнутага мо на паўкіламетра саставу. І зноў дарога, новыя гарады і пасёлкі, рэкі і горы. Чым бліжэй набліжаліся да цаліны, тым цяжэй дыхалася ў вагоне. Хутка пайшоў суцэльны стэп, і вецер, якому было тут дзе разгуляцца, калыхаў густыя травы, сярод якіх пераважалі мятлік, жытняк, лісахвост, ціпец. З пагоркаў несла дурманлівым пахам палыну. І гэтаму разнатраўю не было, здавалася, ні канца ні краю. І хоць бы адзін дзе дамок, якая-небудзь палатка пастуха ўзбоч чыгункі. Нічагусенькі. Толькі хісткае мроіва гарачага сухога паветра, а ў далечыні, на гарызонце — міражы, быццам там, на краі неба і зямлі плешчацца ў берагах вялікае возера альбо ўздымаюцца гмахі гарадскіх ускраін.

— А дзе ж пшаніца, дзе тыя горы зерня, пра якія гэтулькі гавораць? — Вадзім, абапёршыся на парэнчы ў дзвярным праёме, глядзеў і глядзеў на гэтыя прасторы, такія непадобныя на беларускую прыроду. І ўсё ж, хоць ён самааддана любіў усё сваё, бясконцасць і пустэча гэтых прастораў займала дух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.