Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рыгор таксама, відаць, уражаны, нічога не сказаў. Ён штось занатоўваў у свой блакнот, знарок куплены для цалінных патрэб. Цяпер амаль усе з ваго­на стоўпіліся ля процілеглых дзвярэй, знарок расчыненых і з другога боку, каб трохі прадзімала ветрам спёртае паветра.

— А вунь-вунь, глядзіце, — нехта паказаў рукой на дзіўнага звярка, які, узняўшыся на заднія лапы і выцягнуўшы шыю, праводзіў паглядам поезд. — Ці не ліса гэта?

— То ж тушканчык, — азвалася ўсёзнайка Рэня Мятлік. — Іх тут не злічыць. Яны вельмі асцярожныя і вылазяць са сваіх нораў, калі надта што зацікавіць.

На канцавую станцыю прыбылі да абеду. Шумна выгружаліся, разміналі ногі, той-сёй бегаў, шукаў буфет ці які кіёск, каб купіць бутэльку піва або іншага напою. Грузавых машын на плошчы з другога боку станцыі было некалькі дзесяткаў. Студэнтаў сустракалі прадстаўнікі саўгасаў, якім патрэбна была рабочая сіла.

Іхні курс размясціўся на дзвюх машынах «Студабекер». Адна была кры­тая брызентам, другая — без верху. Вадзім з Рыгорам рашылі пракаціцца з вецярком, каб можна было бачыць усё наўкруг. Дажджу — бачна было па небе — не прадбачылася, таму не турбаваліся, што могуць трапіць пад лівень. А пылу, якім іх палохалі, не баяліся: ім, вясковым, да гэтага было не прывыкаць. Калі сказалі, што іх чакае дарога ў сто пяцьдзесят кіламетраў, не здзівіліся: яны з поезда нагледзеліся на размах цалінных абшараў.

Дарога ўражвала морам пшаніцы, якая налілася буйным коласам і гатова была легчы пад нож камбайнаў ці жняярак. Зараз, пад ветрам, яна хадзіла хвалямі, і хвалі тыя сягалі дзесь за гарызонт.

Прыехалі ў стэпавы пасёлак спрэс з глінабінтых мазанак, акрамя хіба школы, бальніцы і пасялковага Савета. Пад саменькі вечар, калі чырвонае, акурат медны пятак, сонца накалолася на вершаліны скупых бярозак і асін.

Размясцілі пакуль што куды каго: адных у школу на травяныя сеннікі, іншых у вялікую армейскую палатку, нацягнутую дзеля такога выпадку непадалёк ад канторы саўгаса. А на заўтра, толькі паснедалі, зноў у даро­гу на тых жа машынах. І зноў сцены залатой пшаніцы, наколькі можна ахапіць вокам.

— Няўжо можна ўсяму гэтаму багаццю даць рады? — падзівіўся Вадзім. — Гэта ж колькі тэхнікі трэба, машын, каб зжаць, высушыць і вывезці на элеватары. Ды якія элеватары змесцяць усё гэта?

— На нешта ж разлічваюць, — азваўся Рыгор. — Змаглі засеяць гэткую плошчу, то змогуць і ўбраць. І нас на тое змабілізавалі.

Іх высадзілі ў голым стэпе, выдалі адну на ўсіх вялікую палатку, паставіць і нацягнуць якую патрэбны былі немалая сіла і ўмельства. І ўвесь клопат з гэтым лёг на хлапечыя плечы. Валаводзіліся да абеда, узмакрэлі, бы мышы, а тут яшчэ падвезлі на прычэпе бароны, і шафёр, малады чупрыністы хлопец, папрасіў скінуць іх на зямлю.

— Мы што, баранаваць будзем? — папытала ў чупрыністага Рэня. — Тут нешта ты наблытаў.

— Не наблытаў, не наблытаў, — заўсміхаўся хлопец. — Бароны будуць вам замест сеннікоў.

— Ты сам будзеш спаць на ім, такі разумнік.

— З табой гатоў хоць на вострых зубцах. Уга, яшчэ як рада будзеш, — рот шафёра расплыўся ў шырокай ухмылцы.

— Павыскаляўся і годзе, нахабнік, — не на жарты зазлавала Рэня. — Ухажор мне знайшоўся.

Хлопцы, хаваючы ўсмешку, усё ж разгрузілі машыну і папыталі, для якіх сапраўды патрэб тыя бароны.

— Я ж сказаў, што спаць будзеце. Матрац натопчаце сіўцом ці саломай, пад ніз — барану, і дрыхніце, як бароны.

— Вось яно што! — хлопцы пасмяяліся і пачалі цягаць бароны ўсярэдзіну, класці па баках.

Тым часам дзяўчаты думалі пра абед, спрачаліся, каго прызначыць галоўным кашаварам. Нікому з іх не хацелася ўзвальваць на сябе такія абавязкі. Але, хочаш не хочаш, есці трэба штодня, таму вырашылі цягнуць жэрабя. Нарвалі аднолькавай велічыні паперак, у адной з якіх алоўкам нехта намаляваў палонік, іншыя пакінулі чыстыя. Старанна перамяшалі. Палонік выпаў на долю пухленькай, бы пончык, Каці Швыровай, якая больш чым хто баялася гэтага жэрабя. Дзяўчына расплакалася, акурат гэта сталася самай вялікай бядой у яе жыцці. Дзяўчаты суцяшалі яе, запэўнівалі, што будуць памагаць складаць меню, а хлопцы клапаціцца пра паліва, ваду, ездзіць у цэнтр саўгаса па правіянт. Ім выдалі невялікі аванс, і на другі дзень, калі быт трохі ўладкаваўся, калі выспаліся на баронах (з Рэні жартавалі, што дарэмна адхіліла заляцанні чупрыністага хлопца), Вадзіма і Рыгора адправілі пешкі ў цэнтр саўгаса купіць прадукты і, што самае галоўнае, дзе хочаш расстарацца віна. Новае сваё жыццё на цаліне, пакуль яшчэ не ўпрэгліся ў працу, хацелі адсвяткаваць як мае быць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.