Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вой, а я ж думала, ты адзін. Коля нічога не сказаў. А так бы адразу пераапранулася ў што лепшае.

Больш за тры гады Вадзім не бачыў братавую і адзначыў, што яна ані не змянілася. Гэткая ж чырванашчокая, рухавая, гэткая ж увішная. Адразу відаць было, што ў хуткім часе іхняя сям’я папоўніцца. Коля, калі быў апошні раз у сястры і гушкаў на каленях Анютку, неяк няўзнак выказаў шкадаванне, што ім Бог не дае такога шчасця. Верка тады сказала, што ў яго ўсё яшчэ наперадзе, што паспеюць нацешыцца дзецьмі.

— Ну, то вы пачакайце трохі. Коля зараз падыдзе.

Папрасіўшы прабачэння, Лілька падалася на кухню. Хутка там ужо гарэў керагаз, сквірчэла на патэльні смажаніна. Пах мяса казытаў ноздры, прымушаў глытаць слінкі.

Абедалі ў зале, хоць хлопцы казалі, што не вялікія паны, можна было б і на кухні падсілкавацца. Але і Коля, і Лілька рашуча запратэставалі. Коля паставіў на стол пляшку рускай горкай, наліў у гранёныя шклянкі амаль па поўнай. Вадзім адсунуў сваю шклянку.

— Ад гэткай конскай дозы я і пад стол звалюся.

Рыгор таксама сказаў, што гэтулькі і за месяц не вып’е.

— Го, пад свежынку пойдзе, ды яшчэ як. Мала нават будзе, — настойваў на сваім Коля.

Лілька з дакорам глянула на яго. Усё ж выпілі, хай і не да канца, бо няўсцерп было больш трываць, гледзячы на ружовыя кавалкі свініны, пячонку, на салёныя гурочкі і квашаную капусту. У асобнай місе зыходзіла парай толькі што вынятая з печы бульбяная крышанка з бручкай, часнаком і цыбуляй.

— Малака шкада няма, — пабедавала Лілька. — Гэты раз наша карова падводзіць, ніяк не можа ацяліцца. А так бульба з малачком, салодкім ці кіслым, у смак пайшла б.

Неўпрыкмет, як хлопцы не аднекваліся, выпілі да донца, нават нікуды не адліваючы. Падняўшыся і падзякаваўшы за пачастунак, Рыгор пайшоў аглядзець пятку. Вадзім з карычневага партфеля, які купіў сабе з ганарара, выняў каробку дарагіх цукерак і пакунак, аддаў Лільцы.

— Гэта ты мне?! — здзівілася яна. — Чым жа я заслужыла? А што там? — яна кіўнула на пакунак.

— Разгарні, пабачыш.

Гэта быў мяккі пуховы шалік, і Лілька, накінуўшы яго на шыю, ажно праслязілася.

— Чым жа я аддзячу табе? Хіба, можа, увосень, як заколем свайго кабана. Пасля і кілбасы будуць, і кумпяка засолім. Прыедзеш, то не пакрыўдзім.

— Калі яшчэ гэта будзе, — сказаў Коля. — Ты вось што, дай хоць трохі хлопцам з таго, што прынесла ад Куліны.

— Не-не-не, — рашуча запратэставаў Вадзім. — Мы ходзім у сталоўку, нам даюць стыпендыю, нават там-сям ганарар адхопім. Рыгор часта друкуе свае вершы, яны гучалі і па радыё.

— Божачка, дык, можа, яго сцішкі я слухала і ажно качалася ад смеху. Як жа яго называлі?..

— Мо Сініца? — падказаў Вадзім.

— Во-во, Сініца, дальбог жа Сініца. А я яшчэ думала, што за чалавек птушыным імем назваўся. Дак гэта ён?!

— Ён, ён. Мы разам жывём у адным пакоі.

Калі зайшоў Рыгор, Лілька зусім іншымі вачыма глянула на яго.

— Першы раз бачу паэта. Во сказаць бабам, то з усёй вёскі прымчаліся б, дальбог. Жывы паэт у нашай хаце. То, можа, і кніжка свая ё?

Рыгор нядобра зіркнуў на сябра, сказаў:

— Во, пакуль мяне не было, паспеў ужо растрызвоніць. А пра сябе дык маўчыць. А сам жа вершы піша, і, што яшчэ мудрэй, гумарэскі і апавяданні.

— Ён з дзяцінства пісаў нешта сабе ў блакнот, але нікому не паказваў, — сказаў Коля. — А цяпер глядзі ты!

Рыгор паабяцаў, як будзе кніжка, абавязкова падараваць ім. Яны апрануліся.

— То вы ж будзеце начаваць? — папытала Лілька. — У нас хапае месц. І пасцелі ё.

— Там паглядзім, — Вадзім яшчэ не ведаў, ці стрэне Люсю. У суботу, тым больш падвечар, яна наўрад ці сядзіць дома. Мо памчалася куды ў кіно альбо да сябровак? Аднак, не пагаварыўшы з ёй, не павініўшыся, што не прыйшоў на спатканне, у Мінск ён не паедзе.

Дзе жыла Люсіна мама, ён добра ведаў, аднак у хату да іх ісці саромеўся. Ды, можа, дзяўчына і не хоча, каб мама ведала пра іхнія спатканні. Тады як жа перадаць ёй, каб прыйшла да кінатэатра альбо клуба. Ён напісаў пісульку і цяпер гадаў, як і кім перадаць ёй. У першага стрэчнага падшыванца папытаў, ці ведае ён Люсю Міронаву. Той шмаргануў носам і задаў стрэчнае пытанне:

— А вы хто? Можа, жаніх яе? — ён хітранька хіхікнуў.

— Ну, многа будзеш ведаць, хутка дзядком станеш. Вот табе жменя цукерак, — з партфеля ён выняў невялікі кулёк і перадаў малому. — А гэта — паперка. Забяжы да іх у хату і перадай у рукі самой Люсі. Зразумеў?

— Панятна, але не пайду. Яна ў Мінск паехала і зараз павінна ісці з поезда.

Малы не ашукаў. Праз якога паўкіламетра, яшчэ не дайшлі да Радава,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.