Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён вырашыў заўтра схадзіць на могілкі, адшукаць заснежаныя горбікі з самаробнымі драўлянымі крыжамі, пакланіцца і пакаяцца, што за тры гады ніводнага разу не паказаў тут і носа.

— Во, хутка я буду дома, — завярнуўшы ў завулак, дзе збоч, у канцы агарода, была сажалка, якая не высыхала нават у сухмень, сказала Люся. — Ма­ма, пэўна, спіць, ды і брат з сястрой. Гэта адна я такая няўседлівая.

Спыніліся насупраць Люсінай хаты і сцішылі гаману. Вёска, якая прывыкла рана ўставаць і рана класціся, ужо спала. Насуперак Люсіным меркаванням, у іхнім агародзе, з вуліцы было нават бачна, высвечваўся вузкі чатырохвугольнік акна, пад якім раскінула ўшыркі рукі-галіны якоесь дрэва — яблыня ці груша.

— Мама, відаць, чакае, — Люся глянула на хлопцаў і нечакана прапанавала: — А давайце разам да нас. Мама чай паставіць. І цукеркі нават ёсць, — яна скасавурылася на Вадзіма, хіхікнула. — Ледзьве маму пераканала, што не купляла ў Мінску тую каробку. Калі толькі сказала, што, відаць, ты паклаў, тады супакоілася. То як, хлопчыкі? І мне будзе апраўданне.

— Не, няёмка неяк. Хіба іншым разам. Коля з Лількай, пэўна, чакаюць на вячэру. Ды і табе рана заўтра, на сваю будоўлю. У цябе ж вельмі цяжкая праца. Хіба што лягчэйшае не магла знайсці? — пашкадаваў дзяўчыну Вадзім.

— Толькі па блату. Брат на электрастанцыі шафёрам, то, гаварыў, паспрабуе закінуць слова перад дырэктарам. — Засмяялася: — Можа, хоць коміны чысціць.

— Смех смехам, а дзяўчыне на будоўлі, тым больш зімой, на скразняках і ветры, цяжка. Я праўду кажу, Рыгор? — Вадзім таўхануў у бок сябра. — Нешта ты сёння змэнчаны. Відаць, упадабаў тую кралю, з-за якой ледзьве не пабіліся. Хто хоць яна, не сказала?

— Як жа, сказала. У райкаме інструктарам. Партыйную школу скончыла, вось і прыслалі нядаўна.

— Ого-го, высока сягаеш, — засмяяўся Вадзім. — Вось праз яе і за Міронаву закінь слова.

— Я ўжо неяк сама буду караскацца ўверх. Мне толькі б школу скончыць, а там у тэхнікум, а то і ў інстытут паспрабую паступіць, — з гэтымі словамі Люся падала абодвум руку, пабегла, бразнуўшы веснічкамі, на ганак.

8

Літаб’яднанне, якое дзейнічала пры універсітэце, правяло трэцяе ў гэтым годзе пасяджэнне. Кіраваў імі — паэтамі, празаікамі, нарысістамі — новы выкладчык беларускай літаратуры Вадзім Уладзіміравіч Туркоў. Вадзім Туркоў сам пісаў вершы і час ад часу змяшчаў што ў насценным друку, што ва «Універсітэцкім лістку», які выходзіў раз на два тыдні. Некалькі твораў змясціла нават адна з маладзёжных газет. Туркоў жа насіўся з імі, бы гэта былі шэдэўры сусветнай велічыні. Хадзіў ён паважна, уразвалку, часам з кійком, хоць гады яго былі яшчэ не тыя, каб трымаць у руцэ палку. Пры сустрэчы са знаёмымі, асабліва жанчынамі, Туркоў спыняў іх, цікавіўся жыццём і як бы між іншым пытаўся:

— Ну, як вам мой новы верш? — называў выданне і дату выхаду. — Ах, не паспелі прачытаць? То не бяда. — Ён поркаўся ў сваім пузатым пацёртым партфелі, вымаў газету, разгортваў апошнюю старонку. — Бярыце. У мяне яшчэ ёсць экземпляр. Ведаеце, колькі ўжо ўдзячных чытачоў адгукнуліся на гэту. публікацыю. Паштарка носіць і носіць лісты мне. Цікава, скуль людзі дазнаюцца, дзе жыву? Мо праз рэдакцыю?

Як пра спецыяліста ў сваёй галіне, пра Туркова ніхто не мог сказаць нічога кепскага. Ён самааддана любіў беларускую літаратуру, вывучаў старыя летапісы, часта за свой кошт ездзіў у Маскву і Вільню, корпаўся ў бібліятэках, вынаходзіў такія скарбы, якім зайздросцілі многія гуманітарыі з Акадэміі навук. І ўсе гэтыя веды перадаваў студэнтам. Яны любілі Вадзіма Уладзіміравіча як чалавека і выкладчыка, але цішком пасмейваліся з яго паэтычных практыкаванняў.

Аднойчы ён прыйшоў у аўдыторыю чарнейшы за хмару. Не распачынаў лекцыю, пасля выйшаў і доўга не паяўляўся. Студэнты выглядвалі ў калідор, але, паколькі ішлі заняткі, усюды было ціха. Нехта з дзяўчат спусціўся ўніз, у вестыбюль, каб глянуць, мо Туркоў там і яму кепска. Тады трэба клікаць «хуткую дапамогу».

Высветлілася праз хвіліну-другую. Дзяўчына — а гэта была Каця Плужына — прачытала ўголас пісульку, якую сарвала з дошкі аб’яў.

Добра ладзіцца ў Туркова —

Пыкнуў-мыкнуў — верш гатовы.

Ён іх столькі напячэ,

На плячах не ўвалачэ.

Многія засмяяліся, а Рыгор асадзіў насмешнікаў:

— Хай бы гэты вумнік сам паспрабаваў што-небудзь спячы. Выскаляцца лягчэй лёгкага. Туркоў як умее, так і піша. Часам горш, часам лепш. Але з яго будзе толк. А ў таго, хто гэткую брыдоту павесіў, ніколі нічога людскага не атрымаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.