Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін разгарачаны, пара з сарочкі вярнула, дзяцюк запрасіў яе на нейкі вельмі хуткі танец. Дзяўчына сумелася, глянула на Вадзіма: ісці ці не ісці? Вадзім ледзь прыкметным кіўком галавы даў зразумець, што яны дзеля гэта­га і стаяць тут. Люся хуценька зняла верхнюю апратку, застаўшыся ў адной спаднічцы і кофтачцы, перадала ў рукі Вадзіму.

Спачатку яны, Люся і гэты хмыр, выраблялі крандзялі непадалёку. У Люсі атрымлівалася па-дзявочы зграбна і хораша, а спацелы хмыр танцаваў, бы слон, часам збіваўся з такту, і тады дзяўчына моршчылася ад болю: відаць, сваімі грамакамі ён таптаўся па яе нагах. Хутка яны зніклі з яго поля зроку. Тады Вадзім павярнуўся да сябра:

— А ты што змэнчыўся? Трасяні чупрынай, пакажы, што і хутаранцы на нешта здатныя.

Рыгор зморшчыўся, бы зуб яго хапіў, але калі абвясцілі дамскі танец і адна красуня з дужа напамаджанымі шчочкамі падбегла да яго, укленчыла нават, Рыгор растаў. Ён таксама кінуў на рукі Вадзіму паліто, застаўшыся ў бэзавага колеру світэры, з-пад якога вытыркаўся каўнер бялюткай, пад гальштукам, кашулі. У тонкую палоску штаны сядзелі на яго тонкім і гнуткім стане адмыслова. Шчыблеты таксама зіхацелі, бы ён толькі што дзесь неўпрыкмет шмаргануў іх суконкай.

Люся падышла задыханая і нездаволеная.

— Ну і ёлупень! — сказала пра свайго танцора. — Скуль вышукаўся такі? Думала, без пальцаў застануся. Гоп ды гоп, а ў мяне ж там мазоль. Ведала б, то. — згледзеўшы, што Рыгора няма, папытала: — А дзе ж сябра? Нешта ён сумны. Ці не ўцёк ад нас?

Вадзім, перадаючы дзяўчыне адзенне, звярнуў увагу на якуюсь мітусню, выкрыкі і мацюкі ў сярэдзіне танцавальнага кола. Хтосьці там тузаўся, высвятляў адносіны.

— Зноў б’юцца. Ніводнага разу не абышлося без гэтага, — сказала, прыслухоўваючыся да гаманы, Люся. — Нажлукцяцца, а пасля за кастэты хапаюцца. Хоць бы Рыгору там не перапала.

Яна не памылілася: двое дзецюкоў павіслі на Рыгору, менцячы па целе рукамі і спрабуючы дабрацца да галавы ці шыі. А ён, прыгнуўшыся, спрабаваў скінуць з сябе досыць цяжкія тушы, неяк злаўчыцца і даць здачы. Люся, пакуль Вадзім шукаў каго, каб патрымаў паліто, першая кінулася да дзецюкоў. Злаўчыўшыся, яна з усяго маху саданула аднаму з нападаўшых у вельмі далікатнае месца. Дзяцюк узроў, бы яго рэжуць жыўцом, і выпусціў ахвяру. А тут і Вадзім падаспеў і вельмі лёгка, сам нават не чакаў, згроб у ахапак і другога грубіяна, кінуў яго на падлогу. Хацеў, як і Люся, пхнуць пад паховіну, ды перадумаў: нават тое, як бразнуў, бы мяшок з бульбай, яго на падлогу, будзе дурню добрым урокам.

Усё тое, што адбылося з ім, Рыгор перавёў у жарт.

— Ат, пеўнікі чубатку не падзялілі.

Люся, аднак, адчула, што над Вадзімам і Рыгорам навісла хмара, бо тыя двое ніяк не дапусцяць, каб іх білі чужакі.

— Пойдзем, хутчэй! — яна, прапусціўшы хлопцаў наперад і як бы засланяючы ад раптоўнага нападу з тылу, падпіхнула іх да выхаду. На дварэ шапнула, каб не высоўваліся на вуліцу, бо будзе пагоня. Услед за Люсяй яны шуснулі за вугал будыніны, а адтуль праз лаз у агароджы — на глухую цёмную вулку без аніводнага ліхтара на слупах.

— Яны недзе тут, далёка не адбегліся, — з-за агароджы чуліся раз’ятраныя галасы. — Дзеўку мы ведаем, яна ў дзевятым у вячэрняй вучыцца. Люсь­ка Міронава. А вось тыя два хахалі — невядома скуль. Можа, мінчукі. То мы да мінчукоў асаблівы шчот маем. Стась, дзе твой ліхтарык? Пасвяці вунь за тымі кустамі бэзу.

— Стася я ведаю, — калі трохі адбегліся, задыхана сказала Люся. — Гэта бандзюк з усіх бандзюкоў. Яму скалечыць каго, што раз плюнуць. Тры меся­цы таму з турмы прыйшоў. Матку сваю давёў да таго, што пайшла і ўтапілася ў палонцы.

— Носіць жа зямля такіх вырадкаў, — Вадзім сплюнуў сабе пад ногі.

У Жорнаўку яны ішлі паўз роў, дзе немцы ў вайну расстрэльвалі і закопвалі сотні яўрэяў. Стала неяк вусцішна. Тым больш неба было зацягнута шчыльнай посцілкай хмар. Ледзьве праглядвалася нешырокая, паўз агароды, сцяжына, якая зараз, з лёгкім марозікам, пакрылася нятоўстай скарынкай лёду.

— Пад ногі глядзіце, — папярэдзіла Люся. — А то і грымнуцца можна. Тут рэдка хто ходзіць, таму і не вытаптана.

Вадзіму прыгадалася, як сюдой ішлі яны з маці, якая ў царкве заказвала абедню па забітым бацьку. Як даўно гэта было, а помніцца ўсё да драбніц. Пасля ноччу снілася яму жанчына ў белым, якая ўсё хадзіла ля ямы, кагось клікала. Як сёння нібыта сказала тады яго маці: «Перад памяццю людзей гэтых ніколі, колькі б ні жыў, не хлусі, будзь чэсным». Але ж тады яна не ска­зала, як выжываць чэснаму ў гэтым суровым свеце. Мама, мілая мама. Ведала б ты, колькі тваім дзецям давялося зведаць за гэтыя гады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.