Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасмяяліся. Добры настрой зноў вярнуўся да іх. Неўпрыкмет выйшлі да цэнтра. Тут ужо ляжаў асфальт, заасфальтаваныя былі і тратуары, якія пад сонцам высахлі. Наблізіліся да пачарнелых ад часу дахаў прыземістых будынін.

— Мая былая школа, — выдыхнуў Вадзім. — Колькі я сюды папахадзіў з Жорнаўкі, папамясіў гразі ўвесну і восенню. А неяк не паслухаўся брата і ў трыццаціградусны мароз пабег загуменнем у школу, не закрыўшы добра вушы. Цапнуў сябе за вуха, а яно перстала балець. Добра, што непадалёк была ветэрынарная лабараторыя. Я бягом туды, у цяпло, па ратунак. Старэнькі дзядок, якога вельмі цанілі за яго ўмельства лячыць жывёлу, добра паўшчуваў мяне за ляноту апусціць вушы ў шапцы. «Вам, малады чалавек, — сказаў, — яшчэ пашанцавала, што я быў на месцы і трапілі акурат да мяне. Прамарудзь паўгадзіны, і слухаўкі вашы самі адваліліся б».

Яны завярнулі ў двор, які ў выходныя дні пуставаў, але брамка была расчынена насцеж. Вадзім махнуў рукой у бок невялікай прыбудоўкі.

— А гэта цёмны пакой для неслухаў? — Рыгора не пакідаў гуллівы настрой.

— Памыляешся, то быў самы светлы і жаданы буданчык. Там прадавалі хлеб, і мы, ледзьве дачакаўшыся званка, з усіх ног беглі туды, каб першымі заняць чаргу. Але ніколі не былі першыя. Добра яшчэ, калі ўдавалася праціснуцца да прылаўка, дзе было цёпла і дужа пахла свежым хлебам. Былі выпадкі, што некаторыя нават страчвалі прытомнасць.

— Вось так мы вучыліся і жылі, — сказаў, выходзячы на вуліцу, Вадзім. — Але, як ні дзіўна, былі вясёлыя, нават шчаслівыя.

Мінулі ашчадную касу і неўзабаве апынуліся ў Жорнаўцы.

— То дзе твая хата? — не цярпелася Рыгору. — Намуляў пятку, то паглядзець бы.

— Пацярпі, браце, ужо недалёка. Мінём роў, падымемся на горачку і за паўкіламетра будзе мая дамоўка. Цікава, як яны там, Коля і Лілька? Коля дык прыязджаў у Г алаброды, а Лілька не ведае нават, у якім яны баку.

У хаце нікога не было, але гаспадары, відаць, недалёка адышліся, бо з клямкі тырчаў бярозавы дубчык. Яны патапталіся па двары, чакаючы. Вадзім уважліва ўглядаўся ў вокны, падышоў да склепа, з якога ў іх некалі скралі бульбу, пасля згледзеў бярозу, што за тры гады значна раздалася ўшыркі і выцягнулася ўверх вышэй за слуп з правадамі.

— Ах ты, мая прыгажуня, — не мог стрымаць свайго захаплення Вадзім. — Я ж цябе пасадзіў во такусенькую, — ён адмераў ад зямлі з метр-паўтара.

Ён абняў яе, як закаханы сваю дзяўчыну, прытуліўся тварам да халоднага шурпатага дрэва.

— Ты мяне прыемна здзіўляеш, — азваўся, назіраючы за ўсім, Рыгор. — Адкрываешся тым бокам, якога я не ведаў. Дарэмна ты, браце, кінуў пісаць вершы.

— Не, што было, тое канула ў Лету. Гэта хвілінная слабасць. Каюся.

Першы прыйшоў Коля. Ён вельмі абрадаваўся, убачыўшы брата, прытым

такога па-святочнаму фарсістага: тонкага сукна цёмна-сіні палітон, пад колер яму і штаны, на галаве — светлы фетравы капялюш. Яны моцна абняліся. Коля нават слязу пусціў. Пасля, павярнуўшыся да братавага напарніка, папытаў:

— Разам, відаць, ехалі? Ці стары сябрук з Радава?

Вадзім пазнаёміў з Рыгорам.

— Ды не, ён з-пад Стаўбуноў. Разам кукуем зараз у інтэрнаце, разам вучымся.

— Дык ты паступіў некуды? А нічога ж не пісаў і не прыязджаў, як усё роўна дарогу сюды, на радзіму сваю, забыў.

— Прыехаў жа, бачыш, а дома пуста. Хацелі ўжо назад паварочваць аглоблі.

— Не пуста, не пуста, — як бы трохі пакрыўдзіўся Коля. — Пуста, калі няма чаркі і скваркі. А гэта мы ўсё знойдзем. Пайшлі ў дом. Зараз Лільку паклічу. Куліне памагалі кабана закалоць, саўсім нямоглая стала. Ходзіць па двары, перасоўвае перад сабой табурэтку.

Коля пайшоў, а хлопцы, распрануўшыся, хоць у хаце было не вельмі цёпла, разглядвалі Лільчыны вышыванкі пад шклом на сцяне і рассцеленыя на канапе саматканыя паласатыя ходнікі — яе пасаг, калі выходзіла замуж.

— А ў тваёй братавай нядрэнны густ, — сказаў Рыгор. — Як шкода, што таленты народныя нікога не цікавяць. Была б мая воля, то я размясціў бы іх у рамках на сценах любога палаца, нават сталічнага.

Вадзіму было прыемна, што сябра хваліць Лільчына ўмельства, але недзе і варухнуўся чарвячок вінаватасці перад братавай, што гэтак па-свінску ўцёк ад іх, а ў пісульцы да Колі нават не ўспомніў пра яе. Хай не ўсё ў іх было глад­ка, але яна неяк па-свойму шкадавала яго. Занятыя разглядваннем фотакартак на сцяне, яны і не прыкмецілі, як паўз вокны мільгнулі дзве постаці. Пачулі толькі тупат у сенцах і бразганне клямкі. Лілька першая заглянула ў пярэдні пакой. Засаромелася, убачыўшы незнаёмага юнака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.