Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вадзім скончыў і пад доўгія воплескі пайшоў на сваё месца. Яму па ходу ціснулі рукі, віншавалі. А Цярэшка, перамовіўшыся з прафесарам, закрыў сход, паабяцаўшы да гэтага пытання яшчэ вярнуцца.

7

Поезд да Радава ішоў недзе з гадзіну. Прыфрэнчаныя, гладка паголеныя, Вадзім і Рыгор занялі месцы ля акна — адзін насупраць другога. Рыгор разгадваў крыжаванку, час ад часу звяртаўся да Вадзіма па падказку, але той адмахваўся, абдумваў сюжэт новага свайго апавядання. Вершы, пасля двухтрох няўдалых візітаў у рэдакцыі, рашыў цалкам закінуць. У параўнанні з бліскучымі, поўнымі агню і гумару Рыгоравымі творамі ягоныя выглядалі блякла. Неяк напісаў гумарэску пра пеўніка, якога дзябёлая чырванашчокая маладзіца панесла ў закрытай кашолцы прадаваць на рынак, хоць у гэты дзень калгасны брыгадзір вельмі прасіў яе выйсці на жніво. Але жанчына, спаслаўшыся, што яе хапіла пячонка і ёй тэрмінова трэба да ўрача, адмовілася. Той-сёй, хто быў у гэты час у райцэнтры, бачыў кабету вясёлай і здаровай. Пры стрэчы ж тая хапалася за бок і бясконца вохкала, быццам ужо памірае. Падвёў яе певень, які нейкім чынам вылузаўся з кашолкі і на ўсе лапы даў лататы. Кабета на хвіліну знерухомела, а пасля, забыўшыся, што трэба прытварацца, гайсанула за пеўнікам так, што ажно пяткі бліснулі.

Гумарэску Вадзім забракаваў сам, але, будучы ў гумарыстычным часопісе і калі там папрасілі што-небудзь для іх, ён, як адчэпнае, аддаў ім. Быў і забыўся пра яе, аднак праз два месяцы на яго імя ў інтэрнат прыйшоў квіток на ганарар. Вадзім глянуў на суму і здзівіўся: гэтулькі грошай адвалілі яму за відавочна слабую рэч. Падахвочаны, напісаў яшчэ некалькі гумарэсак і кароткіх апавяданняў, аддаў у розныя выданні. І... О дзіва! Усе іх надрукавалі. Вось і зараз, у поездзе, акрылены поспехам, ён шукаў і пакуль што не знаходзіў удалай канцоўкі задуманага твора. А тут яшчэ Рыгор са сваёй забавай. Падумаеш — крыжаванка, адгадаў патрэбнае слова, не адгадаў. Што ад гэтага зменіцца?

Наступным прыпынкам абвясцілі Радава. Вадзім адчуў, як здрадліва затрымцела сэрца. І было ад чаго. Колькі звязана ў яго з гэтым ціхім мястэчкам і вёскай, што прымыкае да яго ўсутыч, — Жорнаўкай, і з усім ваколлем, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, дзе спазнаў гэтулькі гора спачатку з прычыны смерці бацькі, пасля і маці. А жыццё ўдвух з братам, калі бегаў у школу ледзь не басанож, прытым і макавага зернетка не трымаў у роце.

— Вунь нейкі аўтобус, — пацягнуў яго за руку Рыгор. — Можа, акурат у наш бок.

Вадзім прачытаў шыльдачку і хоць ведаў, што можна палову дарогі да Жорнаўкі праехаць, сказаў сябру:

— Гэта не па шляху. Давай лепш пройдземся.

Ужо бралася на вясну, сшэрхлы наздраваты снег пад сонцам імкліва раставаў, і ў лужынках пілі, а больш забаўляліся чародкі вераб’ёў. Калі, скарачаючы шлях, ішлі глухімі завулкамі, з-пад брамак выскоквалі большыя і меншыя сабакі, незласліва — от, толькі дзеля прыліку — гаўкалі. На адным драўляным слупку брамкі сядзеў, песціўся пад цеплаватымі промнямі вялікі рыжы кот. Ён не збаяўся і нават вухам не павёў, калі хлопцы наблізіліся да яго.

— Ах ты, марцовы бадзяга, — пагладзіў яго густую поўсць Рыгор. — Сіл набіраешся для новых любоўных пацех? Ну-ну, глядзі, каб не перабаршчыў.

Кот соладка пацягнуўся і не падумаў крануцца з месца. Каля невялікай горачкі дзятва ляпіла снежную бабу, а адзін карапуз заўзята смактаў ільдзінку. Вадзім падышоў да хлопчыка, папрасіў памяняцца ласункамі, — пры гэтым ён выняў з кішэні палітона вялікую, на палачцы, у яркай абгортцы цукерку, працягнуў малому.

— Не-а, — бліснуў вачыма хлопчык. — Ня хочу. Мая халодненькая. Ды і мамка, калі ўбачыць, дасць мне, як казала, на абаланкі. А я хачу абаланак. У цябе няма?

У гэты час на ганак камяніцы з блакітнымі аканіцамі выйшла маладайка. Змеціўшы чужых людзей каля малога, яна накінулася на хлопцаў:

— Швэндаюцца тут усякія, зманьваюць дзяцей. Вунь у Мінску, пісалі ж, знайшлі ў парку дзяўчынку згвалтаваную. Ледзьве ўратавалі. Так што ідзіце адсюль, а не дык міліцыю паклічу.

Такога абароту хлопцы не чакалі. Вось табе і сонейка, і вясенняя ідылія, і ціхая ўскраіна мястэчка.

— Бачыш, у што выліваецца твая дабрыня, — папікнуў Рыгор. — Ішлі б сабе ды ішлі, а цябе на сантыменты пацягнула.

— А сам што? Раптам той Васька заразны і табе падкінуў хваробу скуры. А то й запусціў кіпцюры ў тваю фізію? А ён гладзіць яго і сам ледзь не мурлыкае. Хіба гэта не сантыменты?

— Ого, табе палец у рот не кладзі. Ураз адкусіш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.