Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таіса ўладкавалася на працу гардэробшчыцаю ў клуб. Дзвюх зарплат хапала на малую сям’ю. Ён нават іншы раз пасмейваўся з жонкі і прапаноўваў жыць кожнаму на свае заробкі, ведаючы, што Таіса атрымлівае ледзь не ўдвая менш. Яна сварылася, называла яго крывасмокам і іншымі непрыемнымі словамі. Аўдзей спачатку аджартоўваўся, маўляў, пана клянуць, а ён таўсцее, а потым і сам заводзіўся. Так пачыналася чарговая сварка, якая пагражала скончыцца бойкаю.

Таіса, кожны раз чакаючы мужа з працы, нервавалася, спрабуючы адгадаць, які ён сёння прыйдзе, цвярозы ці п’яны, і загадзя рыхтавалася да сустрэчы. Іншы раз казала яму:

— Сына мы выгадавалі, давай разыдземся па-добраму. Бяры сабе, што хочаш з хаты, толькі дай мне спакой, я стамілася ад гэтай калатнечы.

— Я табе разыдуся, — пагражаў ён, — цябе заб’ю і сам павешуся!

І яна разумела, што кахае ён яе, а дурноту дае яму гарэлка, не цяміць, што робіць, як нап’ецца. Аднойчы вырашыла напалохаць яго ды і праверыць ягонае каханне.

Аўдзей увайшоў у кватэру, дзверы былі незамкнёныя. Ён здзівіўся, што ні ў двары, ні дома жонкі не застаў. Убачыў адчыненую кладоўку, міжвольна падумаў, мо якія злодзеі пагаспадарылі. Зазірнуў туды і ўбачыў, што Таіса павесілася, па барадзе цякла сліна, галава схілілася на бок. Ён нема закрычаў і кінуўся да дзвярэй.

— Я жывая! Жывая! — закрычала Таіса. — Куды ты. Я падманула цябе.

Аўдзей ашалела глядзеў на яе, хапаў праветра ротам, як рыба, і не мог прамовіць ні слова. «Кахае», — заспакоена падумала яна.

40

Амаль дзесяць гадоў будаваў Кандрат хату. Наймаў людзей, прасіў дапамогі ў цесця і Аўдзея. Нават Таісін брат Рыгор, чалавек майстравіты і кампанейскі, прыязджаў і два тыдні дапамагаў пакласці падлогу. Наогул Рыгор лёгка адклікаўся на просьбы сястры, бо адчуваў ускосную віну перад ёю. Яшчэ ў маладосці ён пасля таго, як вярнуўся з войска, прыехаў да яе. Час тады быў цяжкі і галодны. Таіса працавала афіцыянткаю ў рэстаране, зарабляла мала, на той час ужо разышлася з першым мужам. Грошай ёй самой ледзь хапала, каб здымаць кватэру ды ўтрымліваць сябе і дачку. А тут брат зваліўся, трэба ж было нечым карміць хлопца. Яна ўзяла без дазволу кухара кавалак мяса з лядоўні, за гэта яе звольнілі з працы. Тады яна вымушана была завербавацца ў Растоў, а Рыгора наогул лёс закінуў ажно ў Казахстан. Дасталося ёй у той вярбоўцы, але стуль вярнулася з новым мужам, дык, пэўна, такі быў яе лёс. Рыгор вельмі хацеў, каб сястра пераехала да яго бліжэй на Магілёўшчыну, казаў, што дапамог бы хату паставіць, але сястра адмаўлялася, маўляў, ад дабра дабра не шукаюць. Мае яна двухпакаёвую кватэру, дык і хопіць. Нашто ёй тыя мітрэнгі з будаўніцтвам новае хаты? Рыгор не згаджаўся. Хіба можна параўнаць уласны дом са шпакоўняю на трэцім паверсе?

Кандрат сяк-так здабываў будаўнічыя матэрыялы, але нарэшце справа была зроблена. Хата атрымалася прасторная, на два пакоі, з верандаю. Белая печ красавалася ў правым куце, жоўценькая падлога з сасновых дошак цешыла вока.

У кастрычніку перанеслі рэчы, зварыла Ульяна абед, паелі ўсёй сямейкай. Хораша ў хаце, як на свята. Кандрат з палёгкаю ўздыхнуў. Цяпер ніхто не скажа, што мае права на гэтае жытло. Калі Аўдзей хоча, няхай засяляецца ў старую бацькаву хату.

— Цяпер і памерці не страшна, — задаволена сказаў ён Ульяне.

— Цяпер сама пажыць, — з усмешкаю азвалася жонка. — Мы трохі вызваліліся ад працы, дык мо наведаем маю сястру ды запросім на ўлазіны. З самае вясны яе не бачыла, усё справы ды справы.

— Яна не такая занятая, магла б і сама наведаць нас.

— Не хацелася мне ў старую хату нікога запрашаць, цяпер жа не сорамна людзям паказаць, што мы з табою пабудавалі.

— Добра, сходзім у нядзелю, — паабяцаў Кандрат.

З дзяцей дома заставаліся Віталік і Сярожка, які вярнуўся дамоў са спецінтэрната. Дачка Ала вучылася на швачку ў Гродне, старэйшы Алег служыў у войску. У нядзелю Малаша з Сярожкам засталася дома, а Кандрат з Ульянаю і Віталікам выправіліся ў госці. Добра там пасядзелі і пагаманілі. Кандрат не ўтрымаўся, каб не выпіць лішнюю чарку. Ішоў па дарозе, хістаючыся з боку ў бок, як матрос па палубе. Міма праносіліся машыны, асляпляючы фарамі. Ён злаваў і лаяўся:

— Ух, навалач! Скуль вас столькі ўзялося на нашу галаву! Ненавіджу іх! — сказаў ён Ульяне. — Забралі наша поле, наша жыццё! Усё лепшае забралі! Я колькі гадоў ездзіў, зарабляў, потым будаваўся, недаядаў, капейку да капейкі складаў. А яны муруюць сабе будынак за будынкам і раздаюць за так кватэры чорт ведама каму! Донер ветэр!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x