Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добрая гаспадыня некаму дастанецца. Увесь час нешта гатуе.

Аўдзей зірнуў уніз праз акно і ўбачыў сімпатычную дзяўчыну, зграбную, тоненькую, бялявую. Ён пазнаёміўся з яе суседкаю па пакоі і пачаў хадзіць туды. Сядзеў на ложку, маўчаў. Таіса часам кпіла з яго, але не крыўдна. Ён не звяртаў увагі. Неяк убачыў, што яна з дзяўчатамі стаіць ля барака, падышоў, прыкаціў нейкі камень, запрасіў пасядзець. З таго і пачалося іхняе знаёмства. Яна не спяшала звязваць свой лёс з ягоным. Казала, што ў яе дачка расце. Не хоча абяздоліць дзяўчынку новым сваім замужжам, натрывалася бяды з першым мужам. Але неяк так само сабою склалася, што захварэла яе дачка. Таіса адпрасілася з працы, пазычыла грошай у Аўдзея, нават пінжак у яго ўзяла, бо не мела плашча, а летам часам здараюцца пахаладанні. Вярнулася яна праз месяц, прывезла даведкі з паліклінікі, што дачка хварэла і сказала Аўдзею, што хоча вярнуцца дамоў. Вярбоўшчыкі падманулі яе, абяцалі прыстойнае жытло, месца ў дзіцячым садку для дачкі, а пасялілі ў былым турэмным бараку, пра садок і гаворкі няма, ды і заробкі мізэрныя. Адзін здзек з людзей. Пасля вяртання яна быццам паверыла Аўдзею, з удзячнасці ці што, з прыязнасцю і даверам пазірала. Нарэшце ён угаварыў яе зняць пакой, каб жыць разам. Яна не хацела больш заставацца тут. Напісала ліст з папрокамі быццам бы ад сястры, якая патрабавала, каб яна забрала дзіця, і пайшла з гэтым лістом да начальніка. Юрыдычна ён не меў права адпускаць яе, бо тэрмін вярбоўкі яшчэ не скончыўся, але чалавек аказаўся прыстойны, які разумеў, што не жаночая гэта справа будаваць масты, пашкадаваў яе і адпусціў. Калі яна звольнілася і сабралася ехаць на радзіму, Аўдзей сказаў, што не хоча з ёю разлучацца. Так яны разам прыехалі да яе бацькі. Там у хаце вісеў у рамцы вялікі фотаздымак, дзе яна была сфатаграфаваная з былым мужам. Аўдзей патрываў колькі дзён, а потым, калі нікога не было ў хаце, зняў са сцяны рамку, адрэзаў ад Таісы былога мужа і гэты кавалак фотаздымка спаліў на Дняпроўскай кручы, а попел закапаў, такім чынам быццам знішчыў яе мінулае.

22

Таіса сцялася ад жудасці. Страшны гвалтаўнік набліжаўся да яе, шчэрыў зубы і казаў:

— Не бойся, я нічога дрэннага табе не зраблю. Сама яшчэ будзеш удзячная мне.

Яна адразу пазнала яго. Гэты быў адзін з тых двух былых зэкаў, якія чапляліся да яе ў Растове, куды яна прыехала па вярбоўцы. Прыйшлі пад вечар, выклікалі на вуліцу і сказалі ісці з імі.

— Куды? — спытала яна.

— Не бойся. Па палцы кінем, і будзь здаровая...

— Я ж босая. Мне трэба хоць абуцца і апрануцца.

— Ну, ідзі, мы пачакаем.

Яна ўскочыла ў барак, абулася, расчыніла акно, выскачыла на двор і пабегла праз яр да жытла, якое здалёку свяцілася агнямі. Яе ўпусцілі ў хату чужыя людзі, дазволілі застацца да раніцы, чым выратавалі ад гвалту.

Зараз адзін з тых зэкаў, страшны, няголены, усё падыходзіў да яе з растапыранымі рукамі. А яна адступала да акна па доўгім пустым калідоры, думкі мітусіліся ў галаве: «Як ён здолеў мяне знайсці? Я ўжо на Украіне! Скуль ён узяўся?»

— Стой, бо заб’ю! — зароў ён дзікім голасам і выхапіў нож.

Яна з усяе сілы кінулася бегчы па доўгім калідоры да ратавальнага акна. Тупат ягоных ног і сапенне падганялі яе. Сэрца, здавалася, вылятала з грудзей. Яна пачала малаціць кулаком у раму акна, жадаючы расчыніць яго. Нарэшце рама падалася. Таіса з усяе сілы штурхнула яе і пад звон шкла выскачыла на вуліцу!

— Тая, Тая! Куды! Што з табою? — крычаў Аўдзей.

У ягонай руцэ застаўся толькі кавалак яе начной сарочкі, які ён выдраў, калі спрабаваў утрымаць жонку. У аконны праём шугануў начны вецер.

— Вось, дурніца, спрасоння вынесла раму. Трухлявая хата, акно на саплях трымалася. Дзе яна? Пабегла некуды...

Аўдзей хутка падняўся з ложка, выйшаў на двор. На вуліцы ўжо світала. Неба на ўсходзе паружавела. Таіса сядзела на прызбе і дрыжэла ад перажытага страху і начное прахалоды.

— Чаго ты тут сядзіш? Ці нічога не пашкодзіла? — агледзеў яе Аўдзей. — Ніводнай драпіны, толькі вось кавалак сарочкі выдраў. Трымай на памяць.

Таіса ўзяла латку, пакруціла ў руках, паглядзела на прыпол сарочкі.

— Што на цябе найшло? — спытаў ён.

— Прысніўся адзін з тых зэкаў растоўскіх, помніш, я табе расказвала, што чапляліся да мяне, — адказала яна скрозь зубы, якія ўсё яшчэ калаціліся ад напружання.

— З-за яго ты акно высадзіла?

— Праўда? Вынесла раму? — здзівілася Таіса.

— Пойдзем, сама паглядзіш.

Яны пайшлі да выбітага акна, паднялі раму, у якой ацалела толькі адна шыбіна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x