Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што людзі падумаюць? — з дакукаю і горыччу спытала Таіса.

— Якая справа людзям да нас? Да рання трэба неяк дабыць. Заб’ём праём посцілкаю, а ўжо раніцаю ўставім акно ды зашклім, калі знойдзецца чым.

Аўдзей узяў посцілку і пайшоў на вуліцу, а Таіса легла на пасцель, якая стаяла якраз насупраць акна, і думала, што зараз пачне стукаць і пабудзіць дзяцей і суседзяў. Але ён узяў маленькія цвічкі і стукаў вельмі асцярожна, што яна зусім супакоілася. І толькі зараз адчула, што ў яе страшэнна баліць галава. Гэты боль пачаў спадарожнічаць ёй яшчэ ў Лядах, а цяпер асабліва даймаў. Мусіць, з-за яго прысніўся жудасны сон. Трэба нарэшце схадзіць да дактароў, тут яны кіламетраў на дзесяць бліжэй, чым у Лядах. Далі ім гэтую хату без даху, без сяней, а тут яшчэ сама акно размалаціла. Вось ужо як не шанцуе, дык ва ўсім адразу.

Аўдзей прыйшоў з вуліцы, лёг побач, сцішыўся і хутка размерана засоп. А Таіса доўга ўсё не магла задрамаць. Згадалася ёй жыццё ў бандыцкім Растове. Калі вербавалі, абяцалі залатыя горы, а пасялілі ў барак за калючым дротам. Якраз тады пасля смерці Сталіна па амністыі выпусцілі мноства асуджаных. Былі сярод іх не толькі бязвінныя людзі. Мелася шмат паскуднай навалачы, цынічнай, злой, звераватай. Неяк яе сяброўка на дзень нараджэння вырашыла пачаставаць Таісу. Заробкі мізэрныя, праца цяжкая з ломам ды рыдлёўкаю і, як горка жартавалі будаўнікі, з машынаю асо — дзве ручкі і калясо. Грошай было мала, дык запрасіла ў вакзальны буфет павячэраць. Купіла дзве шклянкі разліўнога піва ды два курыныя кумпячкі. Толькі пачалі есці, як падышоў нейкі прышчавы хлюст, вырваў у сяброўкі курыную нагу і пачаў сам есці. Што скажаш мярзотніку? Ён жа з-за гэтага кавалачка мяса і нажом парнуць можа. Страшнае было жыццё. Адну дзяўчыну з яе барака два блатныя згвалцілі і пачалі спрачацца паміж сабою, забіць ці пакінуць жывою. Яна ўжо і з жыццём развіталася. А калі яны пачалі паміж сабою біцца, пабегла да шасейкі ратавацца. На шчасце, якраз вайскоўцы ехалі, узялі яе ў машыну, так і выжыла. Яшчэ адна сышлася з былым зэкам. Ён аказаўся садыстам, усю яе сцізорыкам історкаў за ноч.

Мімаволі вярнулася да свайго сну. Гэта ж праз колькі часу прыснілася некалі перажытае. Чаму? Што гэта за калідор? Што чакае наперадзе? Пасля таго выпадку яна вымушаная была пайсці з барака жыць з Аўдзеем на кватэру. Калі б не паехалі ў Ляды, дык мо ўсё добра было б. Хлопец ён быў прыгожы, добра апрануты, умеў зарабіць, не скупы, не піў, ад кухля піва хмялеў. А ёй хацелася мець сям’ю, мужа, мо і дзяцей яшчэ. Ці ж яна горшая за іншых? Гэта ў Лядах ён распіўся ды разгуляўся ад няма чаго рабіць. Цвярозы — залаты чалавек і да ўсялякай працы здатны. А варта выпіць — звер зверам, ніколі не ведаеш, што ад яго чакаць.

Да раніцы Таіса так і не заснула. Як толькі пасвятлела за акном, паднялася, згатавала кашу дзецям на сняданак, а таксама боршч і смажаную бульбу на абед, сказала Аўдзею, што збіраецца да доктара, паедзе тым жа возам, якім людзей вязуць на працу па брыгадах, Міцьку возьме з сабою. Вядома, Ліза пойдзе ў школу. Так што хату трэба падпіраць якім калком. Хоця каму што тут трэба.

Доктар памераў ціск, пахітаў галавою, паслухаў сэрца, выпісаў нейкія парашкі і сказаў Таісе:

— У вас высокі ціск, гіпертанія... Дзе працуеце?

— У калгасе...

— Вам нельга працаваць на полі. Я напішу даведку, аддасце яе свайму начальству. Няхай падбяруць якую лягчэйшую працу, на сонцы вам нельга знаходзіцца, салёнага і тлустага не есці.

— Дзякую, — сказала Таіса, ледзьве ўтрымліваючы на руках Міцьку, які цягнуўся рукамі да танометра, што вісеў на шыі ў доктара.

— Калі адчуеце сябе блага, звяртайцеся. Не варта трываць боль. І наогул, калі пап’яце тыя лекі, якія я вам выпісаў, дык прыходзьце, трэба паназіраць за вашым станам. А пакуль зайдзіце да медсястры, яна зробіць вам укол. Толькі пасля ўкола пасядзіце з гадзінку ў двары ў цяньку. Вы ж па сонцы збіраецеся дамоў ісці?

— Нічога, я хустку завяжу.

— Добра, ачуньвайце, — адказаў доктар.

Таіса выйшла з кабінета доктара і адчула, што ёй палепшала ўжо ад ягонай чалавечай спагадлівасці і разумення.

23

У Лізы пачаліся канікулы, і цяпер ёй не трэба было спяшацца штораніцы ў школу за пяць кіламетраў. Апошні тыдзень быў асабліва гарачы. Абутку ў дзяўчынкі не было ніякага, акрамя гумавых ботаў, таму давялося хадзіць на заняткі басанож, чаго яна саромелася, бо ўсе дзеці былі абутыя. Іншыя нават паказвалі на яе пальцам і казалі:

— Дывіцця на цю пэрэсэленку!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x