Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ліза абышла поплаў па дарозе, узнялася на ўзгорак і ўбачыла круглы сіні сподак сажалкі, якую тата назваў Цагельняй. Берагі яе густа зараслі аерам і стрэлалістам. Дзяўчынка пастаяла на беразе, паўзіралася ў цёмную каламуць. У Дняпры вада была празрыстая, калі стаяць ціха, дык можна было ўбачыць, як падплываюць да берага вялізныя шчупакі. Тут у вадзе нічога не было відно, толькі чулася крумканне жаб. Дзяўчынка села на траву, доўга слухала спеў жаўрука над полем, якое падступала да сажалкі з боку вёскі. Мройлівы, невыказны спакой апанаваў яе душу, яна быццам заснула з расплюшчанымі вачамі, узіраючыся ў нерухомую цёмную ваду.

Вярнулася домоў недзе ўжо ажно пад абед. Яшчэ з вуліцы пачула, што баба Малаша з некім сварыцца ў гародзе. Ліза пайшла на голас і ўбачыла, што старая хапала прыгаршчы зямлі ад гарода Сымонкавай Адаркі і прыплясквала іх да сваіх радкоў, дзе была пасаджана бульба. Паміж гародамі не было плота.

— Баба, што ты робіш? — здзівілася Ліза.

— Гондэ цэлы мой радок да сябе прыаралі, — абурана адказала Мала­ша. — Каб ім вочы павылазілі! Каб іх яма пазавальвала, калі яны не бачылі, дзе мая зямля, а дзе іхняя! Мала ім! Мала! Ніяк іх Бог не ўкорміць!

На бабіны крыкі суседка не выйшла, і не стала даводзіць сваю праўду. Мала­ша суцешылася тым, што свой радок усё ж прыляпала да ўласнага гарода.

Пад вечар Таіса і Малаша ўскапалі, узбілі зямлю на градзе, як пярыну, і пачалі садзіць расаду капусты, якую дала Параска Рачычанка. У гэтай гаспадыні добра вяліся памідоры, гуркі і капуста. Агарод яна мела ў нізінцы, там добра ўсё радзіла. Малашына сядзіба стаяла на ўзгорку, тут расліны трэба было асабліва даглядаць ды паліваць, на што ў гаспадыні не хапала ні жадання, ні цярплівасці. Таму толькі ў дажджлівы год яна магла назапасіць капусты ды гуркоў на зіму. Ліза ўважліва назірала за працаю, вельмі хацелася і самой што-небудзь зрабіць. Мама дала ёй два каліўцы капусты і сказала:

— Пасадзі тут і тут. Гэта будзе твая капуста.

Пакуль Таіса садзіла расаду, Малаша прынесла вялізны камень, паклала на граду.

— Навошта ён тут? — здзіўлена спытала нявестка.

— Каб капуста расла такая ж вялікая і тугая, як гэты камень, — раздражнёна адказала свякроў, дзівячыся, чаму Тая не ведае такіх простых рэчаў.

У Малашынай душы ўсё больш спела незадаволенасць нявесткаю, таму што яна не такая, як вясковыя маладзіцы, не ведае звычаяў і не цікавіцца імі. Упарта трымаецца нейкіх сваіх перакананняў і не надта прыслухоўваецца да свякрухі, не пакорная і не паслухмяная. Праўда, Малаша ў вочы старалася незадаволенасць сваю не выгаворваць, а ўмела сказаць мімаходзь, напрыклад, праз песню. Калышучы ўнука, яна спявала:

Вазьмі, сынку, драцяну нагайку,

Счарні жонку на чорную галку.

Спяваць Малаша любіла і ўмела, песень ведала шмат, на кожны выпадак жыцця. Гэта быў яе невычэрпны скарб, якім яна магла падзяліцца з кожным, каму было цікава. Наогул была перакананая, што чалавечая душа павінна мець час для працы і для адпачынку, тады і прыходзіць на дапамогу песня, каб вызваліць чалавека ад будзённасці, даць волю ягонаму голасу, пачуццям і завалодаць душамі іншых людзей. Яна крыўдавала, што нявестка яе песень не пераймае, а калі і спявае, дык нейкія нечуваныя, свае. Малаша яе спевы пераймала, праўда, не ўсе словы разумела, вымаўляла не так:

Эх, паўным-паўна каробачка,

Ёсць і сіцец і тарчак.

Спявала Малаша і не разумела, што гэта за такі тарчак, для чаго ён? Які дурань прыдумляе такія мудрагелістыя словы? У песні ўсё павінна быць про­ста, каб кожнае слова да душы дападала, хвалявала, радавала ці засмучала. Нават смутак у песні — прасветлы, калі і выкаціцца сляза, дык не ад болю, а ад спачування.

12

З надыходам вясны хлопцы, дзяўчаты і маладыя сямейныя мужчыны ў Лядах пачалі збірацца на заробкі. Аўдзей таксама меў намер ехаць з гэтым гуртам. Разам доўга вырашалі, куды падацца, выбралі Палтаўскую вобласць. Летась нехта з лядчукоў там быў, казалі, няблага ўдалося зарабіць.

Раніцай увесь вандроўны гурт сабраўся ў Сені Голубава. Адвезці на чыгунку вяскоўцаў паабяцаў Мікола Ленінка, Аўдзееў сябар і сусед. Мянушку гэтую атрымаў дзяцюк яшчэ падлеткам. Аднойчы ў лесе ўбачыў на яліне шышкі — і падалося яму, што яны неяк гэтак склаліся, быццам стварылі бронзавы бюст правадыра пралетарыяту. Ён радасна крыкнуў сябрукам, маўляў, глядзіце: там Ленін, Ленін. Хлапчукі паглядзелі, але нічога, акрамя шышак не ўбачылі, не былі яны надзелены такім мастацкім уяўленнем, якое меў Мікола. З тае пары і замацавалася за ім мянушка Ленін, або ласкава Ленінка. Пакуль чакалі машыну, пілі самагонку, гаманілі, згадвалі леташнія паездкі на Украіну, якія здараліся далёка не заўсёды ўдалыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x