Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»... І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі. Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіва што, з іх чацвярых - Рэм Цвічок, Жэнька Равіновіч, Малгажата Ракуцкая, Рыгор Самусь, рыцараў Ордэна захавальнікаў, - любы мог закласці Магістра. Са шчырай душой праявіць пільнасць, паведаміць хоць каму са школьнага камітэта, што настаўнік вядзе рэлігійную ды нацдэмаўскую прапаганду. Але ж не заклалі. У галаву не прыйшло.

Ды аднойчы раскопкі давялося перапыніць самім... За рачулкай Наўкай, там, дзе раней шумеў пракаветны лес, з якога даўно выстругалі шафы альбо труны, Ордэнцы знайшлі сляды дзіўнага паселішча. Агароджы няма, па ўсім перыметры праз роўныя прамежкі каменныя крыжы. Уласна кажучы, дзякуючы гэтым крыжам, якіх яшчэ не паглынула зямля, і адбылася знаходка. Папрацавалі на пробу рыдлёўкамі, адкапалі некалькі дзіўных званочкаў, незразумелай формы жалязякі... Люцыян Станіслававіч доўга маўчаў, змрочна разглядаў знаходкі.

- Параюся са знаўцамі, але думаецца мне, што мы, таварышы, дарэмна тут капаемся. З такімі бразготкамі і званочкамі перасоўваліся пракажоныя, каб людзі да іх не набліжаліся. Мне паказвалі рыхтык такія ў Менску, у музеі.

Больш яны туды не хадзілі. Рэм нават рыдлёўку, апаганеную заразнай зямлёю, выкінуў.

Корвус пасля распавёў вынікі сваіх роспытаў. Туды, у гіблае месца за рэчкай, сапраўды адсялялі са Старавежска і ваколіцаў смяротна хворых. І не толькі. Здаралася, падчас чумы захварэлы ацаляўся. Яго маглі палічыць вечным увасабленнем пошасці, і ацалеламу небараку даводзілася сыходзіць да такіх жа ізгояў. Вар’ятаў таксама адпраўлялі ў страшнае паселішча... Таму і агароджы няма: хто ж пойдзе да заразных і шаленцаў? Хіба якісь Францыск Асізскі. Італійскі святы адмыслова жыў у такіх вось суполках, каб сцвердзіць міласэрнасць Божую.

Затое тут усе былі роўныя. І князь, і жабрак. Прыгонны больш не належаў пану. Жонка не належала мужу. Злачынца мог не баяцца пераследу за былыя грахі. Ніхто, акрамя Смерці, не меў улады над жыхарамі праклятага паселішча.

Грузавік тузануўся, кола ледзь не загразла ў глыбокай калюжыне. Матор зарычэў, як звер, што рвецца з пасткі... Дзякуй лёсу, выехалі. Галава Корвуса зноў стукнулася аб дно кузава. Рэм, трымаючыся адной рукой за борт, падсунуў настаўніку пад патыліцу ўласную шапку і пастараўся галаву непрытомнага трохі павярнуць набок, як Малгося вучыла. А то столькі высілкаў, а яшчэ і жывым не давязем. У Люцыяна нос пераламаны, ён можа ў крыві захлынуцца. Н-да... Вочы запухлі. Ілбом як мур таўклі... Вусны разбітыя. Якія там яшчэ пашкоджанні, лепш не гадаць, Люцыян прыкрыты да падбароддзя выпэцканым у крыві шынялём.

А ўсё ж так добра пачыналася... Не трэба было слухацца Малгосю. Трэба было паслаць упартага Корвуса на сухі лес з ягонай навуковай апантанасцю. Але Малгося ўпёрлася: мусім дапамагчы. Урэшце, жыццём Корвусу абавязаныя. А ён за праўду змагаецца, за развіццё савецкай навукі, супраць сабатажнікаў і фальсіфікатараў.

Вось і арганізавалі Магістру сустрэчу з самім начальнікам аддзела па барацьбе з сабатажам, таварышам Рыгорам Піліпавічам Самусем. Былым рыцарам Ордэна захавальнікаў. Які здабыў у сістэме дзяржбяспекі мянушку Касталом і рэпутацыю чалавека непадкупнага, вернага сталінца і непераўзыдзенага дазнавальніка.

Праўда, Малгося, якая працавала ўрачом у вайсковым шпіталі, сцвярджала, што Рыгору ні ў якім разе не варта было займаць пасаду, дзе ёсць нервовая напруга і дзе ён мае ўладу над людзьмі. Яму пралячыцца до­бра трэба. Атрыманыя на вайне пашкоджанні прагрэсуюць. Рэм і бачыў падчас усё радзейшых сустрэч, што сябрук раптам робіцца сам не свой, вочы пустыя, як гільзы, праз сціснутыя сківіцы толькі адно: “Сволачы.

Ворагі. Недабіткі праклятыя”. А яшчэ чуў Рэм ад таго-сяго з саслужыўцаў, што гэткі стан - нічога, яшчэ нармальна для Касталома. Вось калі ў яго сапраўды штось перакліньвае ў галаве, асабліва падчас допытаў...

Але Цвічок адмахваўся. У ягонай натуры, на шчасце ці няшчасце, та­кое было: прапускаць міма вушэй непрыемнае, тое, што разбурае звыклую карціну свету. Ну які Рыгор Касталом? Ён герой, які можа захінуць сабою сябра ад кулі, з адным пісталетам бяжыць на ўзвод фашыстаў... Добры, верны Рыгорка... Як шкадаваў, што ім не васямнаццаць, не бяруць на фронт! Калі сям’ю сакратара гаркама эвакуявалі сярод першых, збег, застаўся са сваім Ордэнам захавальнікаў, каб усім разам далучыцца да чырвонаармейцаў. Хто ж ведаў, што апынуцца ў акупацыі... І Корвуса выратаваў, пасля вайны ўжо, калі таго хацелі арыштаваць як фашыстоўскага паслугача. Усім сумнеўным даў перцу з імберцам, даказваючы, што Люцыян працаваў у немцаў перакладнікам па заданні партызан. Сведкаў прывёў, дабраўся ў маскоўскі шпіталь да камандзіра партызанскай брыгады, які з Магістрам справы вёў. Урэшце Корвуса нават узнагародзілі медалём “За адвагу” - але тут нічога не скажаш, заслужыў. Калі сышоў у атрад, колькі жыццяў выратаваў, як доктар, і колькі адняў, як жаўнер... Рэм таксама мае на сабе дзве латкі Корвуса - той зашываў яму раны на правым баку і на левай лытцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x