Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»... І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі. Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.

Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рэм падпёр нагой у брудным боце галаву Люцыяна. Непрыемна глядзець, як ківаецца з боку ў бок на дошках кузава, калі грузавік падскоквае на выбоінах і карэннях. Каб была тут Малгося, прысела б з непрытомным чалавекам побач, паклала галаву яго сабе на калені, абцерла запечаную кроў... Але Рэм абедзвюма рукамі ўчапіўся ў борт кузава, каб не вылецець на дарогу - Малгося была ў кабіне і гнала машыну, як авадзень ашалелае жарабя. Нічога, не да сантыментаў. На фронце ды ў партызанцы звыклі да бруду і крыві. Урэшце, усё, што сёння можна было ўтварыць з абліччам спадара Люцыяна Корвуса, зроблена, страшней не стане. Пазнаць іхняга былога настаўніка біялогіі можна цяпер хіба па шнары на шчацэ, які нагадвае абрысам птушку ў палёце. Калісьці яны, дзевяцікласнікі Старавежскай сярэдняй школы, гадалі, адкуль у іх новага выкладчыка, маладога, але з пасівелымі скронямі, загадкава-змрочнага, гэткае ўпрыгожванне, тады яшчэ барвовага колеру. Жэнька Равіновіч, ужо тады закаханая ў старшыню школьнай камсамольскай ячэйкі Рыгора Самуся, высунула зусім дэкадэнцкую версію. Шнар - першая літара імя нешчаслівага кахання таварыша Люцыяна Станіслававіча. Той у адчаі сам выразаў на сабе літару “Л”, каб вечна помніць здрадлівую альбо памерлую Лену, Лілю, Лізавету.

Ну яны і пасмяяліся з дурных фантазій дзеўкі. Начыталася буржуазных раманаў! Дзед Жэнькі быў калісьці выкладчыкам настаўніцкай семінарыі, і ад яго ў доме засталася дыхтоўная бібліятэка. Асабліва шмат кніг з серыі для юнацтва. Майн Рыд, Фенімор Купер, Жуль Верн, Вальтэр Скот, Аляксандр Дзюма... Усе з іхняй кампаніі час ад часу выпрошвалі ў аднакласніцы томікі ў скураных пацёртых вокладках, з яцямі і непралетарскай рамантыкай. Ясна, што Жэнька, сінявокая, таненькая, пышнавалосая, была самай начытанай, хаця яе версія пра выразаную на шчацэ літару не прыжылася. Але спытаць пра паходжанне прыкметы ў настаўніка не наважыліся. Так, з Люцыянам Корвусам было цікава. І на ўроках, дзе расказвалася пра незычайныя эксперыменты з прыроды і чалавека, кшталту як змусіць мозг працаваць на сто адсоткаў з дапамогай электрамагнітных імпульсаў. І па-за ўрокамі. Створаны Корвусам археалагічна-біялагічны гурток - самы яркі ўспамін даваеннага жыцця. Напачатку вывучалі ўсялякія там скамянелыя трылабіты. Нацягалі ў маленькі кабінет, прапахлы фармалінам, шэрых каменьчыкаў з паверхнямі рабрыстымі, хвалістымі, у маленькіх дзірках, як застылая пена. Потым з’явіліся іржавыя наканечнікі дзідаў, вышчарбленыя медныя манеты, аскепкі старажытнага посуду, знойдзеныя вучнямі на бацькоўскіх гародах. Настаўнік спісаўся са знаёмцам з Акадэміі навук, адтуль прыслалі інструктара, і школьны гурток атрымаў дазвол на раскопкі.

Вучыліся размерваць участкі, прасейваць культурны слой, класіфікаваць экспанаты. Мінулае прыадчыняла браму, за якой біліся з панскімі войскамі адчайныя паўстанцы, скрыжоўвалі мячы з тэўтонцамі крывіцкія рыцары, свісталі татарскія стрэлы і грымелі французскія гарматы...

Так, вакол маладога біёлага гуртаваліся, яго слухалі. Але было ў спадары Люцыяне штось адчуджанае. Рэму часам здавалася, што настаўнік увесь час трымае напагатове вострую зброю, кшталту таго кінжала мізэрыкордыя, што яны адкапалі на Татарскім гарадзішчы. Падыдзеш бліжэй - уколешся.

Цяпер Рэму зразумела, адкуль настаўніцкая насцярога і адкуль шнар у форме птушкі. Прыклаўся, відаць, Корвус, трацячы прытомнасць у яшчэ адным кабінеце следчага, аб рог стала. А можа, спецыяльна, трымаючы за валасы, аб той рог прыклалі, каб гонар збіць. Бо цяпер побач, бліжэй да вуха, быў такі самы шнар, толькі свежы.

Яны, дзеці, не задумваліся, чаму сталічны вучоны, супрацоўнік навуковага інстытута, аўтар дзвюх кніг пра нервовую сістэму апынуўся школьным настаўнікам у маленькім гарадку. Чаму трымаецца як дзяк на шабашы, дый іншыя выкладчыкі ад яго наводдаль, бы ад сухотнага, баяцца доўгую размову без сведкаў завесці. Неяк Рэм, калі крадма вярнуўся ў школу па сканфіскаваную рагатку, падслухаў размову Рыгорава бацькі, сакратара Старавежскага гаркама, з дырэктарам школы, адзіным, хто з Корвусам быў у сяброўстве.

“...Асцярожней з кадрамі, вы надта паблажлівы. Начальнік інстытута, дзе працаваў Люцыян Корвус, асуджаны. Уяўляеце, спланаваў батанічны сад у Менску такім чынам, каб дарожкі падказвалі накірунак для варожых самалётаў, гад! У тым змяіным гняздзе шмат шпіёнаў вылавілі. Корвусу пашанцавала, выпусцілі. Але, цалкам магчыма, ненадоўга. Самі ведаеце, якая зараз абстаноўка - польскія шпіёны і нацдэмы распаўзаюцца, у давер уваходзяць. Пільней трэба быць, асабліва да гурткоў усялякіх”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пантофля Мнемазіны [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x