Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

65

Да канца лета Варнак адседжваўся на Воўчай выспе, ягоныя казакі выходзілі толькі на дробныя дыверсіі: аднойчы ўзарвалі рэйкі ля паўстанка, спалілі два драўляныя масткі, разы тры падпілоўвалі тэлеграфныя слупы, хадзілі па хутарах здабываць харчы. А ў канцы жніўня атамана зноў нясцерпна пацягнула ў Вялікую Багну: засумаваў па маці, хацелася сустрэцца з братам, таму выправіўся ў дарогу разам з падначаленымі казакамі. Сяргей, які рухаўся побач, паглядваў на камандзіра і таксама ціха радаваўся, што нарэшце пабачыцца са сваімі. Ад сувязной Гэлі даведаўся, што маці два месяцы ляжала ў Брэсце ў бальніцы для псіхічна хворых, а цяпер вярнулася дамоў, быццам бы лячэнне пайшло на карысць.

Казакі ішлі ўслед за Парахнюком па знаёмых сцежках, даўно вывучаных, цягнуліся доўгім ланцужком. Абміналі балоты па лесе, пакуль не пачалі сустракацца хутары, якія злучаліся паміж сабою гацямі ды кладкамі. Хада па балоце патрабуе асцярожнасці, але пры атамане былі ў большасці хлопцы тутэйшыя, якія ведалі гэтую навуку з маленства. Нарэшце выбавіліся на востраў, дзе было поле. Нечы хлопец пераворваў іржышча. Варнак загадаў сваім казакам застацца ў карчах, толькі з Сяргеем пайшоў да селяніна, якога адразу пазнаў па паставе: Нікадзімаў Мірон. Унураны ў працу чалавек не заўважаў іх, таму ад нечаканага воклічу ўздрыгнуў.

– Памагай, Бог, – сказаў Варнак.

Хлопец азірнуўся, падзякаваў.

– Кідай працу, хадзем са мною, пакуль цябе Саветы ў войска не забралі, – прапанаваў Парахнюк.

– Што міру, тое і бабінаму сыну.

– А я цябе зараз мабілізую.

– Дык трэба ж бацьку папярэдзіць.

– Папярэдзь, але ўвечары прыходзь на вячоркі, мы там будзем таксама, далучышся да нас. Калі не прыйдзеш, знайду і заб’ю.

– Добра, добра, – затрос галавою Мірон.

– Глядзі мне!

Варнак вярнуўся ў карчы, сказаў хлопцам:

– Заварочваем у лес, абсталёўваемся, палуднуем і адпачываем да вечара.

Ён зноў рушыў наперад, казакі пацягнуліся за ім. Кожны ведаў загодзь, каму чым заняцца. Як толькі выбралі гожую паляну, кухары падаставалі свае кацялкі і павешалі іх на трыногах, астатнія хлопцы ладзілі буданы, высцілалі лапнікам падлогу. Варнак з аховаю пайшоў агледзець ваколіцы. Пры сабе ён апошнім часам заўсёды трымаў Удода, давяраў яму найбольш мо таму, што не раз упэўніўся ў ягонай вернасці. Два другія казакі-ахоўнікі: высачэнны і шыракаплечы па клічцы Малы і сухапары Муляр, які сапраўды ўмеў ладзіць печы, таксама былі сімпатычныя яму. З ускрайку лесу яны ўбачылі, што проста да іх ідуць дзве жанчыны і хлопец.

– Хто гэта можа быць? – спытаў Варнак у Сяргея, прыглядаючыся да сялян.

– Старэйшая кабета – жонка Ямелькі, старшыні сельсавета, а маладыя, здаецца, Бруснічанчыны дзеці.

– Дык старэйшую нам і трэба, якраз я хацеў з тым Ямелькам разлічыцца. Малы і Муляр, вядзіце іх да мяне.

Ахоўнікі рушылі, хаваючыся ў карчах, да людзей, каб не наполохаць і не даць ім магчымасці разбегчыся. Запынілі, бы статак, і пагналі проста да Варнака.

– Каго гэта вы прывялі? – быццам не пазнаючы, спытаў Варнак.

– Халера іх ведае, – адказаў Малы. – Спытай у іх сам, пан атаман.

– Пазнаю, пазнаю, гэта ж Тэкля Ямелькава! Начальнікава жонка! А хто тут яшчэ? Сапраўды, дзяўчына на Бруснічанку падобная і хлопец – таксама. Такія ж чырвонашчокія, як іх маці, за што і мянушку атрымала. Ну і што мы з імі будзем рабіць? – Варнак павярнуўся да казакоў, тыя прамаўчалі ў адказ.

Тэкля пачала прасіцца:

– Пусціце нас, людцы добрыя, ці мы ў чым вінаватыя?

– Удод, вядзі брата і сястру ў наш стан, а з гэтаю маладзіцаю нам пагутарыць трэба, распытаць, як яны тут кіруюць нашым людам, – загадаў Варнак.

– Пайшлі ўперад, – загадаў Сяргей Бруснічанчыным дзецям.

Яны паслухмяна падаліся ў лес.

– Чаго вы сюды прыперліся? – спытаў ён.

– Ішлі сена зграбаць, – адказаў хлопец.

– А Тэкля чаму з вамі?

– Напрасілася ў арэхі.

"Будуць ёй цяпер арэхі, – падумаў Сяргей. – Калі Варнак што задумаў, дык ад свайго не адступіцца".

І раптам ззаду пачуў немы Тэклін крык.

– Што яны з ёю робяць? – спалохана спытала дзяўчына.

– Вам лепш нічога не чуць, не бачыць і нікому не казаць, – папярэдзіў Сяргей.

– А што з намі будзе? – спытаў Бруснічанчын сын.

– Што грамада вырашыць, – нездаволена адказаў Сяргей, бо і сам не ведаў, што прыдумае Варнак, жорсткі і хуткі на расправу.

Згадаў, як казакі ўзялі летась з суседняй вёскі дзяўчыну, якая быццам супрацоўнічала з чырвонапагоннікамі. Варнак доўга катаваў яе, урэшце, яна прызналася, што супрацоўнічала, мусіць, не вытрывала болю. А пасля яе расстралялі, укінулі ў яму пад вываратняй ды так-сяк загрэблі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x