Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў.
Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва.
Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.

ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
13

Травеньская ноч была цёплая і чуйная. Шчыльныя аблокі захінулі месяц і зоркі, аднак, ратуючы наваколле ад цямрэчы, злёгку свяціліся самі. Як звычайна, мы збіраліся па адным, але Залацістая з Коткай заўсёды чакалі астатніх каля квадратнага люка, усё роўна як і не пакідалі даха з мінулага разу.

Тонка праспявала нябачная страла, і ўслед за ёю недзе ўзляцела рука таямнічага дырыжора. Узляцела і застыла ў найвышэйшай кропцы, каб праз няўлоўнае імгненне даць сігнал музыкам…

Мы паспелі прайсці некалькі колаў, мяняючы хуткасць ды кірунак і пакрысе напаўняючы танец усё большай энергетыкай, як раптам нас зрабілася не шасцёра, а сямёра.

У паветры ціха прашамацелі крылы, і на плячук Гімнасткі апусцілася дзіўная начная птушка, падобная да грака, але з двума ярказялёнымі пералівістымі пёрамі на баках і такой самай аблямоўкаю чорнай шыі. Трэцяе пяро — доўгае і вузкае, спакойнага салатавага колеру — птушка трымала ў дзюбе. Прыгледзеўшыся, я зразумеў, што гэта не пяро, а стрэлка аеру.

Як выглядала, ні Гімнастка, ні хто-небудзь яшчэ з танцораў, апроч мяне, не заўважыў нябеснай госці. Адно Котка наструнілася і наставіла поўсць так, што стала добра відаць ейная абсалютна круглая ружовая плямка-пячатка, выпаленая некім ці нечым на падчарэў’і справа. Але праз хвілю наша пільная чатырохногая танцорка ўжо ўсім сваім выглядам паказвала, што ніякае небяспекі яна не адчула.

Птушка не замінала танцу, і ён ні на момант не перапыняўся — ні тады, калі мы мяняліся месцамі, ні тады, калі, працятыя сціхотнай самотаю, браліся за рукі. Толькі перад тым як — быццам на нечы загад — мы павінны былі абняць адно аднаго за плечы, зрабіўшы нашае кола зусім вузкім, птушка паднялася ў паветра. Трымаючыся кірунку агульнага руху і не выпускаючы аеравай сцяблінкі, яна пачала лётаць над намі нізкімі коламі — нібы таксама брала ўдзел у танцы.

Калі невідочныя музыкі, папярэджваючы нас пра небяспеку, зайгралі зусім ціха і мы яшчэ раз узяліся за рукі, каб далей танчыць, заплюшчыўшы вочы, птушка зноў апусцілася на плячо Гімнасткі. Няўжо наша зялёнапёрая госця наперад ведала, што цяпер яна найбольш патрэбная менавіта дзяўчынцы, што на сваіх цёплых спружыністых ступачках найчасцей датанцоўвала да самага краю?

Птушка заставалася з намі да той хвіліны, калі напрыканцы мы ўскінулі рукі да зорак…

14

У наступны, спякотны, як і папярэднія, дзень нарэшце ўдалося надвячоркам сустрэцца з возерам.

Заўсёдна адплыўшы падалей ад невялікага пляжу і базы вадналыжнікаў, я перавярнуўся на спіну, раскінуў рукі ды, унармаваўшы дыханне, пакінуў вачам толькі неба. Па ім плыла ўсяго адна круглявая белая аблачынка. Манада, — падумаў я. Маё небездакорнае параўнанне, магчыма, упадабаў бы знаёмы філосаф, які аднойчы, седзячы ў позе лотаса, паведаміў: Людзі ўжо не цікавяць. Выключна аблокі. Мяне, адрозна ад філосафа, пакуль што займалі і людзі, а таксама падобныя да іх істоты, прынамсі адна, сустрэча з якой чакала ўвечары.

Небу, цікавасць да якога пакуль не зрабілася непадзельнай — нібыта яно прачытала мае думкі, — заманулася трохі пазабаўляцца. Чародка аблокаў, што з’явілася з-за зубчатага краю лесу, неўзабаве пачала пераўтварацца ў невялікі бестыярый: першая аблачына набыла абрысы грыфона, другая выдавала на кентаўра, за ім даволі шпарка рухаўся велізарны вусень, які ўвачавідкі дзяліўся на мудрагелістыя часткі, якія мелі нешта агульнае з маімі танцорамі на даху і нават з начным госцем…

Ідучы лясной дарогаю, я быў гатовы да першых эксперыментаў. З часам разлічыў дакладна і на нашым трэцім паверсе быў, маючы ў запасе прыкладна гадзіну.

Пад правую руку Чорнаму чалавеку, калі ён зойме заўсёднае месца, я паклаў томік Марка Аўрэлія. З супервокладкі ў скептычным здумленні пазіраў сам барадаты мысляр, які нібы падказваў разгарнуць кнігу на сотай старонцы.

Вока прабеглася пачаткамі абзацаў: Не аддавайся цалкам палёту свайго ўяўлення… Куды б ні патрапіў, можаш быць шчаслівы… Гучала надзіва жыццесцвярджальна.

Другі эксперымент здаваўся больш складаным. На іншым краі канапы я, запрашаючы Чорнага чалавека ацаніць плён маіх трохдзённых намаганняў, пакінуў акуратны стосік спярэшчаных дробнымі радкамі аркушаў, спачатку падступна ператасаваўшы іх, як калоду карт.

Трэці тэст можна назваць хуліганістым: на стальніцу насупроць звыклага госцевага месца быў пастаўлены келіх віна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Болучевский
Владимир Орлов - О смелой мысли
Владимир Орлов
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Владимир Свержин - Танцы на минном поле
Владимир Свержин
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Покровский
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Орлов
Отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ»

Обсуждение, отзывы о книге «ТАНЦЫ НАД ГОРАДАМ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x