Андрей Федоренко - Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.

Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пабылі ў юрце. Жыве інтэлігентная маладая сям’я, настаўнікі, перабраліся з Улан-Батара на прыроду — хоць на лета. Апранутыя ў нацыянальныя строі, на нагах скураныя мяккія боты з загнутымі насамі — «каб траву не пашкодзіць, зямлю не параніць», патлумачыў Чайдог (а я думаў, каб у стрэмя спрытней упіхнуць); зрэшты, сапраўды калупаць зямлю тут лічыцца грахом, агародаў не ўбачыш: цыбулю, часнок, бульбу, капусту, моркву, рэпу — усё купляюць і не ядуць сырымі, а толькі прыгатаванымі на пары. Спіртное гоняць з кабылячага малака, называецца архі — малочны самагон, нібыта градусаў 10 атрымліваецца, як алей, як машын­нае масла, такое ж на смак. Калі каля юрты бегаюць дзеці, хлопчык з дзяўчынкаю, абсалютна голыя (па­цвярджаючы сказаную ў самалёце прымаўку Расціслава Смелага), затое ў адрозненне ад бацькоў гавораць не па-руску і не па-мангольску, а па-французску.

– Ну і правільна, навошта чалавеку трусы? — так здаравей, — казаў Максімяну. — Абы французскую мову ведалі.

Пад вечар спыніліся перакусіць у турыстычным кэмпінгу, вельмі прыгожая мясцінка, на лясной паляне, за лесам — сінія горы пад белымі шапкамі. У ляску, куды адлучыліся па малой патрэбе, знайшлі грыб, падобны на масляка, толькі не карычневы зверху, а белы — альбінос.

– Глядзі, якія ў іх маслякі, — сказаў я Расціславу і лёгка злупіў скурку з грыба.

– Тут не можа быць нашых грыбоў! Гэта лісавіннік. Ну, канечне! Давай спрачацца!

– Такога слова не ведаю.

Расціслаў нечакана ўзгарэўся, адчапіцца ад яго было не так проста. Уцягнулі Чайдога, заклікалі ў сведкі, але ён не цікавіўся грыбамі, не ведаў нават мангольскай назвы. Калоеў і Максімяну — не лясныя людзі. А Расціслаў не ўнімаўся. «Давай спрачацца на ўсе грошы, якія з табой!» У мяне было 170 тугрыкаў, а ўсіх на 14 дзён — 400, значыць, палавіна, ды яшчэ ўлічваючы, што мы пяць дзён пражылі — большая палавіна.

– А я, калі прайграю, табе ў гатэлі аддам! Пры сведках! Ну што? Баішся?

Вучылі мяне з дзяцінства — не спрачайся ніколі ні з кім, не гуляй у азартныя гульні. Чорт за мяне працягнуў маю руку.

– Спрачаемся! — каб толькі не бачыць гэтага ненармальнага ўзбуджэння, каб толькі ён адчапіўся ад душы. Дзве думкі адначасова прамільгнулі: першая — навошта мне грошы, усё роўна есці не магу, на цыгарэты хопіць, і другая — не возьме ён.

Зацікаўленыя нашым шумам, ад задніх дзвярэй кавярні падышлі два манголы, пагаварылі па-мангольску з Чайдогам. Расціслаў прыліп да іх: што гэта за грыб? Манголы не ведалі. «Масляк?» — «Масляк», — пацвердзіў адзін. «Ці лісавіннік?» — «Лісавіннік», — крышку больш упэўнена паўтарыў другі. І гэтай мікраскапічнай долі ўпэўненасці аказалася дастаткова, каб мае грошы спрытна апынуліся перш у далоні Расціслава, а далей схаваліся ў партманеце і ўрэшце ў кішэні яго джынсаў.

Адзін з рабочых узяў грыб:

– Ты за гэта заплаціў 170 тугрыкаў?

Усім было няёмка, акрамя Расціслава. Ён паспакайнеў, палагоднеў. Паляпаў мяне па плячы, прыабняў:

– Вось так. Мяне ніхто ў жыцці ніколі ў спрэчках не пераможа. Есаул, есаул, что ж ты бросил коня…

Калі ўжо зусім позна было, завярнулі да яшчэ адной юрты. Там жылі толькі мужчыны, чалавек сем. Усе паміж сабой гавораць толькі па-руску. Ні да таго, ні пасля я ў жыцці не бачыў больш ветлівых, добрых, ціхмяных людзей. Пакаталі нас па чарзе на высокім кані, прычым абавязкова ішоў збоку мужчына, трымаючы каня за вуздзечку. Трохі пагаварылі.

– А, Беларусь! — узрадаваўся мужчына. — Ніл Гілевіч, — прамовіў ён слова-пароль. — Я быў у Беларусі, у Оршы…

Беларусь, Орша, Ніл Гілевіч… І дзе я чую гэтыя словы — пасярод дзікага мангольскага стэпу, у чорта за светам! Мы вырашылі, што гэта якіясь вучоныя-этнографы, эколагі, набіраюцца практыкі сярод роднай прыроды…

Сонца зусім схавалася на далёкім захадзе.

– Давайце тут заначуем.

Чайдог ухіліста, хаваючы вочы, адмовіўся: «Не, ні ў якім разе, паедзем…» Па дарозе растлумачыў, што мы былі ў гасцях у рэцыдывістаў. Серыйныя забойцы, канібалізм, скаталожства…

– На перавыхаванні тут. Чаго ім у турме сядзець? І карысць ад іх, і яны задаволеныя…

– А калі разбягуцца?

– Відаць, давяраюць ім.

Нават гэты эпізод нікога не здзівіў і не рассмяшыў. Мы былі стомленыя, брудныя, цвярозыя, хацелі спаць. Мы ўжо бачылі, ведалі, што ўсё тут багатае, экзатычнае, усё ёсць — акрамя яснасці, правільнасці, парадку, арганізацыі гэтага ўсяго багацця, да чаго інтуітыўна цягнецца еўрапеец. Мы прыехалі сюды поўныя сіл, энергіі, самазадаволеныя, упэўненыя, пыхлівыя — кшталту цывілізаваныя людзі, што ашчаслівілі сваім наведваннем Богам забытую кітайска-рускую калонію. Цяпер, калі не прайшло яшчэ і тыдня, мы разумелі, што Манголія перамагла нас. Мы аказаліся не гатовыя да яе нават у якасці турыстаў. Яе стыхія, азіятчына, першабытнасць, разнастайнасць, бяскрайняя вольніца — усё гэта хутка абламала нас, прыцішыла; пры­гнечаныя, паніклыя, стомленыя, мы адчувалі, і ўголас казалі, што толькі дзве радасці ёсць у Манголіі: першая — калі сюды патрапляеш, і другая — калі з’язджаеш. Ва Улан-Батар вярнуліся каля гадзіны ночы, знясіленыя, разбэрсаныя і галодныя. Тут нас чакаў новы ўдар — рэстаран пасля 24 абслугоўвае толькі за даляры. Разам з намі апынулася каля дзвярэй нейкая амерыканка, таксама вярнулася з позняй вандроўкі і, мусіць, адчувала тое самае, што і мы. Спыталася ў Чайдога, у чым справа. Ён патлумачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Сузіральнік. Аповесці, апавяданні, эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x