Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першы беларускамоўны раман Віктара Марціновіча наўрад ці мог быць апублікаваны ў традыцыйным выглядзе з прычыны сумнеўнага — з пункту гледжання цэнзуры і самацэнзуры выдаўцоў — зместу.
І нахер трэба.
«Сцюдзёны вырай» — вельмі актуальны і спецыфічна беларускі раман. Такі тэкст мог быць створаны толькі беларускім аўтарам і толькі на беларускай мове. Аўтарам, які на сваім досведзе адчуў, што есць — жыццё ў сучаснай Беларусі. І калі першы раман Марціновіча «Параноя» даследаваў прыроду страху, то «Сцюдзёны вырай» — есць гутарка пра шызафрэнію па-беларуску і тыя шматлікія паралельныя рэальнасці, у якія штодня апускаецца ледзь не кожны жыхар гэтай краіны.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І вось, гэтая, мая, беларушчына захаваецца. А іх Беларусь праз нейкі час згіне, як засохлае дрэва… Бо, вядома, што дрэва без каранёў расці не можа, гэта біялогія, а мова — гэта карані, гэта сувязь з продкамі, з гісторыяй. Беларусы гэтага пазбаўленыя, а таму пазбаўленыя і радзімы. Радзіма для мяне — тое месца, дзе я магу размаўляць па-беларуску, разумееш, Джон Вілаў? Я ўжо, мабыць, не пабачу абуджэння бацькаўшчыны. Але мае дзеткі ці іх дзеткі — вернуцца туды. Будуць размаўляць на сваёй мове. На сваёй зямельцы. Калі б я гадавала іх у Беларусі, нічога вартага не атрымалася. Яны б пайшлі ў садок, а там — ён, там — дзяржава, там — смерць…

Яе прамова ўзрушыла мяне, аднак я не бачыў, як яна стасуецца з яе страхам. І мне здавалася, што любы здаровы чалавек заўважыў бы, што ёй няма чаго баяцца. З курсу псіхалогіі я памятаў, што для збянтэжанага розуму логіка — не падмурак для супакаення, што ніякія аргументы не спрацуюць, калі цела, мозг, псіхіка працягваюць баяцца. Паспрабаваў яшчэ адзін тэзіс:

— І ты думаеш, яны там гэта разумеюць? І будуць паляваць на цябе, каб забіць тую будучую Беларусь? Нейкі «Тэрмінатар» атрымоўваецца! Ты ў ролі Сары Конар, маці збавіцеля. А я ў ролі Джона Конара, яе абаронцы! І бацькі збавіцеля…

Спроба ацверажальных кпінаў не спрацавала:

— Не зубаскаль, дурань! Нічога яны не разумеюць. І, вядома, яны лічаць, што тая грымотная, сцюдзёная дзяржава, пабудаваная на падмурку агрэставых карпусоў, цёплага ды халоднага, будзе існаваць вечна. Яны ізалююць, стэрылізуюць, нейтралізуюць мяне з меркаванняў бацькоўскай клапатлівасці. Нельга ж быдлу сыходзіць з дома ды гойсаць па лясах. Яно ж належыць гаспадару, і менавіта гаспадару трэба вырашаць лёс! Я бачу ты не разумееш логікі, дык раскажу табе пра сваю котку. Была ў мяне котка, старая, мы з маці вельмі ж яе любілі… Бо, здаецца, яна была маёй аднагодкай і нават неяк удзельнічала ў маім выхаванні. Так-так, я менавіта таму такая дзікая! Дык вось, адным залацістым жніўнем кошке прыйшоў час сыходзіць, з яе дыягназам можна было пражыць тыдзень ці два. Яна яшчэ магла рухацца, але ўжо зусім нічога не ела ды ўсё намагалася збегчы з дому паміраць. Бо ў кашачых ты ведаеш… Яны знаходзяць месца, яны ж мудрэйшыя за людзей… Знаходзяць месца… І застаюцца там… Назаўсёды. Дык, ведаеш, як маці прыехала ад доктара, я адразу ж пачала будаваць ёй хацінку. І добра ж атрымоўвалася! Думала насыпаць корму, адвезці ў лес, каб яна пажыла, развіталася са светам, а там, можа, знойдзе зёлак ды ачуняе… Кошкі ж… І вось, калі хацінка была гатовая, я прыйшла дадому па яе і заўважыла, што Крысціны няма… Я яе шукала да самага вечара, пакуль маці не прыйшла з працы. Маці мне ўсё растлумачыла. Яна зраніцы завезла Крысціну да доктара, дзе той пагаліў ёй лапу і ўкалоў у вену атруту.

«Ён усыпіў Крысціну», — сказала ёй маці. «Усыпіў» — гэта такое слова, каб пазбегнуць дзеяслова «забіў». (She told that they use word like «asleepening» or «getting to sleep» instead of «mercy killing» which is used in English — I do not know, how to translate it, but make it hurt, Janka!). І Наста запытала ў маці: «Навошта ты гэта зрабіла? Я ж яе так любіла!». І маці адказала: «Менавіта з-за таго і забіла! Бо любіла!» І Наста зразумела, што ў іх вельмі рознае адчуванне клопату. Што ў маці — таксама, як і ў той дзяржавы, якую маці лічыла ідэальнай і якую ўласнай прыхільнасцю да гэтай дзяржавы невыносна і няспынна стварала вакол сябе, «клапаціцца» азначае быць адказным нават за смерць, якая павінна быць гарантаванай і абавязковай. Ты бярэш істоту, ты яе песціш, ты даеш ёй корм, але ты павінен забяспечыць ёй упакаваную, клапатлівую, непазбежную смерць, калі гэтая жывёла пакутуе і ты ўласнымі сіламі (даволі абмежаванымі, бо што ёсць свет чалавека ў параўнанні са светам коткі) не можаш ёй дапамагчы, ты павінен яе забіць, каб забяспечыць тым самым гарантаванае ды гігіенічнае пазбаўленне ад уласнасці. «Стаўленне да хворага жывога на маёй радзіме, — патлумачыла яна, — як да металічнага хламу, у які ператварылася тваё колішняе аўто. Ты павінен utilize it ».

І Насту таксама трэба utilize . Ці адвесці да дактароў, каб зрабіць аперацыю па выдаленні злаякаснай і метастазуючай радзімы, якую яна носіць у сабе.

— Бачыш, нават у выраі мяне не пакідае Беларусь, — горка ўсміхнулася яна…

— Але мы вырашылі, што гэта не вырай… Гэта чысцец. Тут трэба пакутаваць ад ачышчальнага агню. А вырай будзе пазней. Але я на тваім месцы спыніў бы гэты лямант на тэму перахода з адной якасці ў другую, з зямной юдолі ў нябесную купель, бо, Наста, усё нашае жыццё гэта кшталту прахода караблёў праз Басфор. Спачатку нам здаецца, што дзяцінства — пакуты, а дарослае жыццё — кайф. Потым, у сталым узросце, разумееш, што якраз наадварот: у дзяцінстве было файна, дзяцінства — той страчаны рай, які мы так спяшаліся пакінуць… Здаецца, тваё стаўленне да радзімы — як да таго страчанага дзяцінства…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Виктор Мартинович - 墨瓦 Мова
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости
Виктор Мартинович
Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
Виктор Мартинович - Сфагнум
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Паранойя
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Озеро Радости - Роман
Виктор Мартинович
Виктор Мартинович - Ночь
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Виктор Мартинович - Революция
Виктор Мартинович
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x