Васіль Быкаў - Пасля Жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пасля Жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасля Жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасля Жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.

Пасля Жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасля Жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Восенню сорак першага ён пайшоў у армію. У запасным тылавым палку, куды ён трапіў спачатку, хлопцу здалося, што ён не стрымае − так было трудна і складана. Вучыліся па дзесяць гадзін штодня, недасыпалі, галадалі, дапякалі нарады, начныя работы, але і тут Жаркоў быў лепшы за іншых, і праз некалькі месяцаў яму прысвоілі званне яфрэйтара. На фронт ён прыехаў ужо малодшым сяржантам, камандзірам кулямётнага аддзялення і ў першым жа баі замяніў забітага камандзіра ўзвода. Так узводным ён хадзіў доўга, аж пакуль не параніла, пад Дзямянскам атрымаў ордэн, перажыў два свае кулямёты, разбітыя мінамі. Цяпер вось давялося стаць ротным. Ён быў назіральны, удумлівы, нагледзеўся ўжо ў баях рознага і ведаў, што адною храбрасцю не шмат чаго адваюеш. Трэба было дбаць, абдумваць, у чымсьці ствараць перавагу над недурным, хітрым і лютым ворагам і выкарыстоўваць яе ў поўную меру.

Ён ужо падбягаў па раллі да свае роты, як у кустоўі наперадзе ўдарылі выбухі. У зямных нетрах крэкнула, бы рашчапілася вялізная рэпа, і ўгары пачулася знаёмае «фыр-фыр-фыр» − бы зляцела аднекуль чародка нябачных птушак. То падалі асколкі. Жаркоў занепакоіўся, як бы без яго не сталася што кепскае з тымі рэшткамі, што асталіся ад роты, бо тады ўжо зусім не будзе з кім нават і распачаць атакі. Але выбухаў болей не было, і сяржант пакрысе супакоіўся.

Увесь час яго турбавала адчуванне няпэўнасці ад таго, як паставяцца яго змораныя байцы да новае весткі, што нёс ім сяржант ад камандзіра батальёна. Вядома, нікому яна, гэтая навіна, не здасца прыемнай, але калі ўзяць, напрыклад, яго, сяржанта Жаркова, дык ён нейкім чынам усё ж камандзір, разумее магутную сілу вайсковага «трэба» і падпарадкуецца ёй, а вось што скажуць салдаты? Тарасікаў, вядома, нічога не скажа, ён толькі апанурыцца, як заўжды перад боем; напэўна, уздыхне ды якою прымаўкаю памяне салдацкую долю стараваты Гушчын, а вось Рыбчонак, напэўна, не змоўчыць. І яшчэ немаведама, як паставіцца да новай атакі маўчун гэты − Няроўны? Ён нядаўна ў роце, характара нейкага дужа ўжо труднага, цвярдога, як умерзлая зямля, маўчыць, зрэдку толькі вылаецца − слова па шчырасці ад яго не дабіцца ніколі. Раней дык хоць упраўляўся з усім лейтэнант, ведама ж, афіцэр, а ці таксама паслухаюцца яго, сяржанта, як слухаліся раней ротнага-афіцэра? Тым больш, што гэткая цяжкая і небяспечная справа выпадала ўсім ім у гэтую ноч.

Здалося Жаркову, што рота павінна быць недзе тут блізка. Сяржант прыпыніўся на момант, услухаўся ў цемрадзь і недзе збоку пачуў рэдкія прыглушаныя галасы і тупанне рыдлёвак у зямлі. «Акопваюцца», − падумаў ён і збочыў у тое месца, дзе былі людзі.

Нешырока разышоўшыся па пагорку, яны дзяўблі кожны сабе маленькі акопчык крокаў праз пятнаццаць адзін ад аднаго. Бліжэйшым да сяржанта аказаўся Няроўны − вялікая, каржакаватая ў ватоўцы постаць таго няпэўна шавялілася сярод чорнае плямы накапанай зямлі. Пачуўшы Жаркова, ён на момант выпрастаўся, угледзеўся ў сяржанта, пазнаў і зноў сагнуўся ў яміну.

− Адставіць капаць! − сказаў у цемру Жаркоў. − Давай усе сюды.

Няроўны выпрастаўся ў неглыбокай, да калень, яміне, няўцямна паглядзеў на камандзіра, адклаў лапату і моўчкі вылез наверх. Пагадзя з цемры, валюхаючы, выйшаў Гушчын, за ім пачуўся кашаль Тарасікава, ён бег да камандзіра. Не было толькі Рыбчонка.

− Схадзі таго глушца артмайстра пакліч, − прасіпеў Гушчын Тарасікаву. − Не чуе ж.

Тарасікаў паслухмяна вярнуўся ў цемру, а Гушчын зняў з галавы каску, сеў на яе ля сяржантавых ног і пачаў аддзіраць паперку.

− Закапалі лейтэнанта, вечная яму памяць, − паведаміў ён, відаць, адчуваючы сябе тут быццам намеснікам камандзіра-сяржанта. − А той з нагой пайшоў у санчасць. Яшчэ двое − Бяляк і Сухавееў − таксама выйшлі. Тожа параненыя, у Сухавеева рука разбіта. Пайшлі ў тыл.

Жаркоў ціхенька падавіў уздых і моўчкі пачакаў, пакуль у цемрадзі не завалюхалі дзве постаці.

− Ты чаго не паклікаў, Магіла? − без усякай асцярогі гучна загаманіў Рыбчонак. Жаркоў шыкнуў на яго.

− Не чуў я! − апраўдваючыся, зноў гэтак жа голасна і не ў лад сказаў Рыбчонак. − Аглушыла ў балоце.

− А ты і раней «дай» не дачуваў, толькі «на», − глуха зазначыў Гушчын. Рыбчонак насцярожыўся, пэўна, нешта крыўднае пачулася яму, і хлопец зазлаваўся:

− Ты, Магіла, маўчы! Скажаш лепш, як цябе жонка бэхала, − баец развязна засмяяўся. − Пашкадаваў бабу, з дзецьмі ўзяў, а яна без жаласці. − І да Гушчына: − Эх, і даставалася табе, праўда? Добра, вайна пачалася, а то ўходала б!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасля Жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасля Жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пасля Жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасля Жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x