• Пожаловаться

Владимир Некляев: Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Некляев: Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-90307-1-0, издательство: Паперус, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Владимир Некляев Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт. Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.

Владимир Некляев: другие книги автора


Кто написал Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры ўваходзе ў Тэатр юнага гледача тоўпілася чалавек сорак. Каля крайняй правай калоны, прыляпіўшыся да яе так, што, здавалася, яго ўжо ніколі ад той калоны не адляпіць, бялявенькі хлапчук у сіняй вельветавай куртачцы з замочкамі на кішэнях чытаў верш пра вайну. Нешта такое гераічнае… Не помню ні радка з таго верша, але помню, што Кім, у якога быў нюх на таленты, сказаў, што з хлопчыка можа быць толк. І, як аказалася, не памыліўся.

Пачаліся ўступныя экзамены. Я ва ўніверсітэт паступіў, а Валодзя ў электратэхнікум сувязі — не. Ён закахаўся ў дзяўчынку, якая жыла на Вакзальнай плошчы (у Мінскім рамане яе, “татарку Нэлу”, аўтар перасяліў на вуліцу Савецкую), і працэс закаханасці ўвайшоў у неадольную супярэчнасць з працэсам здачы экзаменаў. Прычым, супярэчнасць гэтая выявілася не ўпершыню: па той жа прычыне ў 1960 годзе Валодзя не паступіў у геолагаразведачны тэхнікум у Кіеве. “У чатырнаццаць год «паступаць на геолага» паехаў у Кіеў, дзе драматычна закахаўся. Бялявенькая такая, яснавокая… Не помню, як яе звалі, але помню, як мяне праз яе білі. Пяцёра таксама ў яе закаханых хлопцаў, з якімі жыў я ў адным інтэрнацкім пакоі. Старэйшыя за мяне, ужо пасля арміі… Закручвалі ў коўдру — і кедамі! Каб раскахаўся… Справіцца з імі было мне не па сіле, паскардзіцца не дазваляў характар. Трываў, колькі мог. Аднойчы закашляўся — на насоўцы кроў. Ну, думаю, рамантыка рамантыкай, каханне каханнем, а жыццё даражэй. Бывай, бялявая!..» — успамінае Някляеў у аўтабіяграфічным эсэ “Цуды ўсе ў адным адзіным цудзе”.

Другім разам паступаць у электратэхнікум сувязі Валодзя не збіраўся, думаў паступаць у музычную вучэльню ў Маладзечна, але… Але, мяркую, вырашыла ўсё знаёмства з Нэлай і з намі — найперш з Кімам, да якога яго пацягнула не менш, чым да Нэлы: была ў знешне непрыцягальным Кіме ўнутраная прыцягальная сіла.

Пры знаёмстве з Кімам Хадзеевым многіх насцярожвала і нават палохала ягоная турэмная, “антысавецкая біяграфія”. Мяне — не. У Сібіры я жыў у спецпасяленні для сем’яў “ворагаў народа” — там усе былі “турэмшчыкі і антысаветчыкі”. У школу я пайшоў у Навасібірску (у спецпасяленні школы не было, да таго ж я хварэў на туберкулёз, хранічную хваробу дзяцей баракаў) адразу ў чацвёрты клас. Старшыня савета школьнай піянерскай дружыны біў мяне тварам аб парту: “Ты чаму не носіш гульштук?!.” — і я адказваў: “Я ашыйнік не надзену!” Таму ў асяродку Хадзеева ў Мінску я знайшоў калі не блізкіх, дык зразумелых мне сваімі поглядамі і настроямі маладых людзей. Чаго нельга сказаць пра Валодзю, для якога тое, што ён чуў ад нас, найперш ад Кіма, чытаў у нечытаных раней кнігах, было нечым накшталт землятрусу, які абрушваў ранейшыя ягоныя ўяўленні. Не магу сцвярджаць, што менавіта ў нашым асяродку фармаваўся ягоны светапогляд, але ўплыў усё ж быў.

Мы ўсе былі старэйшыя за Валодзю, для нас ён быў зусім хлопчыкам, які, саромеючыся і адчуваючы сябе сярод старэйшых не надта ўтульна, з’яўляўся ў нашай кампаніі зрэдку, кантактуючы пераважна з Кімам і са мной. З Кімам, таму што той быў гуру, а са мной, бо я займаўся радыёспортам. Зблізіла мяне з ім яшчэ тое, што ў нечым падобныя былі лёсы нашых быцькоў-франтавікоў: майго, рэпрасаванага, і ягонага, які цудам пазбегнуў рэпрэсій.

Валодзя хацеў стаць геолагам, музыкантам, баксёрам, паэтам, астраномам, касманаўтам, радыётэхнікам, але найбольш і найперш ён хацеў стаць стылягам! І ўявіце сабе смаргонскага “стылягу” ў вельветавай куртачцы і картовых штанах побач з мінскімі стылягамі ў портках-дудачках і стракатых кашулях пад шыракаплечымі пінжакамі… Адпаведна мы да яго й ставіліся: не заўважалі, часам нават крыўдзілі, але ён упарта не адступаўся ад нас — і не адступіў нават тады, калі “антысавецкай групоўкай Хадзеева” заняўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён, 15-гадовы хлапчук (хоць і мы, 19-20-гадовыя, былі не нашмат старэйшыя) не меў да гэтай “антысавецкай групоўкі” ніякіх адносінаў, проста прыйшоў да Кіма па новую кнігу, а ў кватэру Хадзеева якраз з’явіліся “таварышы ў цывільным” з ператрусам. Яны й вырашылі: калі на хлопчыка, які чытае не тыя, якія трэба чытаць, кнігі, як след не паўздзейнічаць, дык хто яго ведае, што з яго выйдзе. Тым больш, што ў яго такі настаўнік…

Аднойчы, калі мы ўспаміналі тыя часы і, натуральна, Кіма Хадзеева, я спытаў Валодзю, ужо вядомага ўсім Уладзіміра Някляева: “Як ты думаеш, за што я адразу палюбіў Кіма?” І Валодзя адказаў нібы жартам, каб асабліва не ўдавацца ў сантыменты: “За тое, што Кім насіў берэт”. І ўгадаў! З часоў майго спецпасяленскага дзяцінства я насцярожана адносіўся на людзей у фуражках і паважаў (гэта ўжо асобная гісторыя: чаму?) тых, хто насіў берэты. Яны заўсёды аказваліся цікавымі, цудоўнымі людзьмі — і Кім Хадзееў не стаў выключэннем.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Някляеў Уладзімір: Лабух
Лабух
Някляеў Уладзімір
Уладзімір Някляеў: Лабух
Лабух
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў: Ордэн Белай Мышы
Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў: Дзень, калі ўпала страла
Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Обсуждение, отзывы о книге «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.