1961.01.20. Віншавальная тэлеграма Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова і Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Л. І. Брэжнева Прэзідэнту ЗША Дж. Ф. Кэнэдзі ў звязку з інаугурацыяй.
1961.02.10. Пратэст урада СССР ураду Францыі ў звязку з нападзеннем над водамі Сяродземнага мора французскага ваеннага самалёта на савецкі грамадзянскі самалёт, на борце якога знаходзіўся Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР Л. І. Брэжнеў.
1961.02.14. Заява савецкага ўрада ў сувязі з забойствам Патрыса Лумумбы.
1961.04.12. Першы ў гісторыі чалавецтва запуск касмічнага карабля з чалавекам на борце — грамадзянінам СССР Ю. А. Гагарыным.
1961.04.23. Пасланне Прэзідэнта ЗША Дж. Кенэдзі Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчову і пасланне М. С. Хрушчова Прэзідэнту Дж. Кенэдзі ў звязку з узброенай прысутнасцю СССР на Кубе.
1961.06.17. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагародзе Першага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў СССР, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы М. С. Хрушчова ордэнам Леніна і трэцім залатым медалём “Серп і Молат” за выключныя заслугі ў кіраўніцтве па стварэнні і развіцці ракетнай прамысловасці, навукі і тэхнікі.
1961.07.25. Сусветны фестываль моладзі ў Маскве.
1961.08.06. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-2” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам Г. С. Цітовым.
1961.08.31. Заява ўрада СССР аб узнаўленні аксперыментальных выпрабаванняў ядзернай зброі.
1961.09.01. Паведамленне аб стварэнні Інстытута савецка-амерыканскіх адносінаў.
1961.10.17. Адкрыццё XXII з’езду КПСС, які прыняў новую Праграму (“Сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пра камунізме!”) і новы Статут КПСС.
1961.10. 30. На Новай Зямлі выпрабавана 58-мегатонная вадародная бомба (“кузькіна маць”).
1962.02.15. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узмацненні адказнасці за замах на жыццё, здароўе і годнасць супрацоўнікаў міліцыі і народных дружыннікаў.
1962.04.04. Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР аб прымяненні мераў уздзеяння за злоснае непавінавенне законнаму распараджэнню або патрабаванні супрацоўніка міліцыі або народнага дружынніка.
1962.06.01. Зварот ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР да ўсіх рабочых, калгаснікаў, савецкай інтэлігенцыі, да ўсяго савецкага народа ў сувязі з Пастановай Савета Міністраў СССР аб павышэнні з 1 чэрвеня 1962 года коштаў на мяса і масла.
1962.08.11. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-3” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам А. Г. Мікалаевым.
1962.08.12. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-4” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам П. Р. Паповічам.
1962.08.23. Паведамленне Міністэрства абароны СССР аб скасаванні камендатуры гарнізона савецкіх войскаў у Берліне.
1962.10.16. Запуск новай шматступеннай ракеты-носьбіта для касмічных аб’ектаў у раёне цэнтральнай часткі Ціхага акіяна.
1962.10.24. Заява Савецкага ўрада ўсувязі з беспрэцэдэнтнымі агрэсіўнымі дзеяннямі ЗША, якія фактычна сталёўваюць марскую блакаду Рэспублікі Куба.
1962.10.27. Пасланне М. С. Хрушчова прэзідэнту ЗША Дж. Кенэдзі, копія в. а. генеральнага сакратара ААН У Тану. М. С. Хрушчоў паведаміў прэзідэнту ЗША, што ён з задавальненнем азнаёміўся з яго адказам У Тану, у якім выяўляецца гатоўнасць прыняць меры, неабходныя для таго, каб выключыць судотыкі савецкіх і амерыканскіх караблёў у Карыбскім моры і тым самым пазбегнуць фатальных наступстваў.
1962.10.28. Тэлеграма М. С. Хрушчова У Тану аб тым, што ўрад СССР прымае ягоную прапанову і дае ўказанне капітанам савецкіх суднаў, якія знаходзяцца на подступах да Кубы, але яшчэ не ўвайшлі ў зону пірацкіх дзеянняў амерыканскіх караблёў, трымацца ў баку ад раёна перахопу.
1962.10.28. Пасланне Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова прэзідэнту ЗША Дж. Кенэдзі ў адказ на ягонае пасланне ад 27 кастрычніка 1962 г.
1962.11.22–26. Знаходжанне ў Рэспубліцы Куба першага намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР А. І. Мікаяна для абмену меркаваннямі з прэм’ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Кубы Ф. Кастра ды іншымі кубінскімі кіраўнікамі па пытаннях міжнароднага становішча.
1962.11.27. Пастанова ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР аб стварэнні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР.
1962.12.24. Паседжанне Ідэалагічнай камісіі пры ЦК КПСС з удзелам маладых пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, творчых работнікаў кінатэатраў.
1962.12.29. Першы палёт транспартнага самалёта “ТУ-114” па трасе СССР — Куба.
Читать дальше