Владимир Некляев - Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Некляев - Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Паперус, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман Уладзімір Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.
Кніга складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: самога мастацкага твора, раздзела дакументаў і паслямовы аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Такім чынам нібыта наўмысна падкрэсліваецца пэўная дакументальнасць кнігі, хоць сам Уладзімір Някляеў, які шмат зрабіў для таго, каб надаць ёй гэтай дакументальнасці, катэгарычна сцвярджае, што «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — твор выключна мастацкі.

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Някляеў

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Менскі раман

“Брадвэй”

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком.

У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна.

Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася.

У тралейбусе радавалася радыё, што раніца. “У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін, — сказала яно святочным голасам, і кандуктарка зірнула на гадзіннік. — Добрай раніцы, таварышы! Перадаем навіны. Учора Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Міністраў СССР таварыш Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў даслаў ліст вучням нью-ёркскай школы”.

У дынаміку пстрыкнула — і дыктар змоўк.

— Добрай раніцы, таварышы! — падрабляючыся пад радыё, голасам дыктара павітаўся кіроўца тралейбуса. — У сталіцы савецкай Беларусі сем гадзін. Наш тралейбус адпраўляецца па маршруце вакзал — абсерваторыя.

“Пстрык” — вярнуўся дыктар.

“Дарагія амерыканскія школьнікі! — напісана ў лісце. — Вы паведамляеце, што ў вашай школе вучыцца каля дзвюх тысяч чалавек, хлопчыкаў і дзяўчынак розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Спадзяюся, што гэта не замінае вам разам дружна вучыцца, весела гуляць і спяваць звонкія песні. Хачу паведаміць вам, што ў нашай краіне радасна і шчасліва жывуць і разам працуюць людзі многіх нацыянальнасцяў. Іх аб’ядноўвае агульнае імкненне жыць у міры і сяброўстве з усімі народамі зямлі”.

Пстрык…

— Мы за мір! — весела сказаў кіроўца. — Наступны прыпынак — плошча Леніна.

Хліпнуўшы, зачыніліся дзверы — і ў левым акне тралейбуса зрушыўся чыгуначны вакзал.

Бывай, татарка Нэла!

“Жадаю вам, як і ўсяму маладому пакаленню Амерыкі, дазнацца пра тое, што такое вайна, толькі з падручнікаў гісторыі і ніколі яе не бачыць. Жадаю вам шчасця і многа, многа дабра! Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, 17 сакавіка 1960 года”.

Во супадзенне!.. Учора, калі Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў пісаў ліст амерыканскім школьнікам, я пазнаёміўся з амерыканцам!

— Набывайце квіткі ў кандуктаркі Віялеты Казіміраўны! — весяліўся кіроўца тралейбуса. — Сёння танна, сорак капеек, бо сямнаццатае сакавіка…

Кандуктарцы Віялеце Казіміраўне, падобнай на спявачку Ніну Дорду, якая штодня спявае па радыё песню “Ландышы”, гадоў трыццаць. Амаль старая, а ўсміхаецца.

“Чаго ўсміхаешся?.. — кісла глядзіць на кандуктарку дама ў каракулевым футры і каракулевай шапцы. — Можа, у цябе голас, як у Ніны Дорды? Тады чаму ты не ў каракулі? Чаго ў тралейбусе сядзіш? Ідзі на сцэну і ўсміхайся!..”

“Нехта і ў тралейбусе ўсміхацца павінен, — усміхаецца даме ў каракулі кандуктарка. — А то вунь кіслыя ўсе, як гуркамі кіслымі паснедалі”.

Я даў Віялеце Казіміраўне сорак капеек — яна мне квіток. Нумар 179872! Сумы трох першых лічбаў квітка і трох апошніх супадалі! Шчаслівы! 17 на 17! Во супадзенне!..

“Мінскае паравознае дэпо! — доўжыла радыё. — У дыспетчарскую заходзяць машыністы, абменьваюцца думкамі. Сярод іх — намеснік начальніка дэпо таварыш Папковіч.

— Мы хочам жыць у міры і дружбе з усімі народамі! — радасна закрычаў па радыё таварыш Папковіч. — Мы гатовы гандляваць з капіталістычнымі краінамі, спаборнічаць у вытворчасці прадуктаў на душу насельніцтва. Праводзячы міралюбівую палітыку, наша краіна ўжо шмат разоў скарачала свае ўзброеныя сілы”.

Краіна скарачае свае ўзброеныя сілы, а мне сёння ўвечары на вайну.

— Чым ён у паравозным дэпо гандляваць збіраецца? Парай у свісток?.. — ці то сама ў сябе, ці то ў кандуктаркі, купляючы квіток, спыталася дама ў каракулі, а кіроўца, у якога вясновы настрой, раптам заклікаў на плошчы Леніна:

— Дагонім і перагонім Амерыку! Наступны прыпынак — вуліца Валадарскага!

Дама ў каракулі, падварушваючы густа нафарбаванымі, малінавымі губамі, палічыла лічбы на квітку…

Не. Шчаслівы ў мяне.

— На тралейбусе, — незадаволена сказала дама, сядаючы. — Дагонім і перагонім.

Вуліца Валадарскага — прыпынак каля паштамта, адкуль пачынаецца праспект Сталіна. Нядаўна над уваходам у паштамт з’явіўся гадзіннік, які распеўна адбівае гадзіны з паўгадзінамі. Зараз ён маўчыць, бо 7:05.

“Ведаеш, што ў Мінску мне найболей ненавіснае? — спытае праз многа-многа гадоў Эдзік Гарачы, пра якога размова наперадзе. — Гадзіннік на паштамце”.

Але пакуль ён, Эдзік Гарачы, не ведае, што ўзненавідзіць гадзіннік на паштамце. Яшчэ ён не актор рускага тэатра імя А. М. Горкага, які мільгнуў у акне тралейбуса на вуліцы Валадарскага. Толькі-толькі скончыўшы тэатральны інстытут, грае Эдзік Гарачы ў Тэатры юнага гледача — і ў самым страшным сне не прысніцца яму, што пасадзяць яго ў “амерыканку”, унутраную турму Камітэта дзяржаўнай бяспекі, будыніна якога расцягнулася на цэлы квартал у левым акне тралейбуса. І чуваць будзе Эдзіку ў турэмнай камеры бой гадзінніка на паштамце. Працягла — кожную гадзіну, і коратка — паўгадзіны… Днём і ўночы — кожную гадзіну з паўгадзінай… Коратка і працягла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Никита Богословский
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Некляев
Владимир Некляев - Лабух
Владимир Некляев
Стивен Кинг - Полный газ
Стивен Кинг
Владимир Некляев - Лопата
Владимир Некляев
Владимир Некляев - Кашинская квартира
Владимир Некляев
Владимир Некляев - Реинкарнация
Владимир Некляев
Отзывы о книге «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Обсуждение, отзывы о книге «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x