Светлана Алексиевич - Зачараваныя смерцю

Здесь есть возможность читать онлайн «Светлана Алексиевич - Зачараваныя смерцю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваныя смерцю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваныя смерцю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развалілася гіганцкая імперыя. Сацыялістычны мацярык, які займаў адну шостую частку сушы. У першыя пяць гадоў былі зарэгістраваны сотні тысяч самагубстваў. Людзі ўмелі жыць толькі пры сацыялізме і не ведалі, як жыць далей… Сярод самазабойцаў былі не толькі камуністычныя фанатыкі, але і паэты, маршалы, звычайныя камуністы…

Зачараваныя смерцю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваныя смерцю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яго застрэлілі свае ў спіну…

Пра гэта ўсе адзін аднаму расказваюць… Ён падняўся на ўвесь рост і пайшоў насустрач тым, хто ў яго страляў: «Браты-абхазцы…»

А расейскі хлопец Сакалоў з гранатай кінуўся пад танк… Ён нешта крычаў… Але ніхто не пачуў, што ён крычаў… (Паўза.) У танку гарэлі грузінскія хлопцы… Яны таксама крычалі…

Я гаварыла і гаварыла… Шаптала і шаптала… У дзяцінстве мяне ніхто не вучыў малітвам. Я прыдумвала свае… Я вярталася дамоў. Дома плакала мама:

— Я ніколі не была гэткай шчаслівай, як у старасці. І раптам — вайна.

У мамы ў доме ўсе падваконнікі застаўлены кветкамі. Падушкі вышыты кветкамі, яна сама вышыла. Яна мне прызнавалася, яна неаднойчы мне прызнавалася: «Я прачнулася на досвітку, сонца прабіваецца скрозь лістоту, і я адчуваю, што гэта сонца, што гэта радасць струменіцца, і ў мяне адразу думка: «Вось я зараз расплюшчу вочы — і колькі ж мне гадкоў?» У яе бяссонніца, у яе баляць ногі, яна трыццаць гадоў на заводзе адрабіла, але яна ўранку не ведае, колькі ёй гадоў. А ёй шэсцьдзесят пяць. Потым яна ўстае, чысціць зубы, бачыць сябе ў люстэрку: на яе глядзіць старая жанчына…

Але пасля яна гатуе снеданне і забываецца на гэта. І я чую, як яна спявае…

Параненыя старыя… Гэта яшчэ страшней, чым параненыя дзеці… Калі дзеці нічога не цямяць, дык гэтыя ўсё разумеюць… Гэта праўда.

Я чую ўначы, як мяне акружаюць сны. У мяне сны не страшныя. Мне ўвесь час сніцца адно і тое ж… Як я выходжу са свайго цела… Падымаюся высока-высока…

Першыя дні рабаўнікі хадзілі ў масках… Чорныя панчохі на твар нацягвалі… Пасля без масак… Ідзе: у адной руцэ крыштальная ваза, у другой — аўтамат… Ці: на спіне — дыван, а на грудзях аўтамат матляецца. Тэлевізары валакуць, пральныя машыны… Жаночае футра нясе… Мэблю грузяць… (Маўчыць.)

Дзяўчынка адна ў нас павесілася. Мы прыйшлі да іх у дом, прыйшлі памагчы. А яе бабуля гаворыць, што яна кахала хлопца, а ён пабраўся з другой. Яе хавалі ў белай сукенцы. Яна з-за кахання… Яна кахала… Ніхто не верыў… Не мог даўмецца. Як гэта з-за кахання? Прыгожая дзяўчынка… Вось калі б яе згвалтавалі…

Смерць — не самае страшнае з таго, што я там бачыла… Не самае страшнае… Нібыта… Не… Усё можна ўспомніць… Хвалююся… Блытаюся ў словах… (Маўчыць.) Маміна сябрбўка… Цётка Соня… Яна наглядзелася на ўсё гэта і захварэла. Злягла. «Дзяўчынка мая, навошта пасля гэтага жыць?» — гаварыла яна. Я карміла яе супам з лыжачкі. Яна не магла глытаць… (Маўчыць.)

Я яшчэ не гатовая спавядацца… Адкрыцца незнаёмаму чалавеку… (Маўчыць.) Не гатовая…

Яны са зброяй… Але яны — хлапчукі… Яны яшчэ дзеці… Васемнаццаць-дзевятнаццаць гадоў… Яны яшчэ нядаўна вешалі катоў у падвалах… Разрывалі жаб на кавалкі, каб уведаць, як уладжаны свет. Ім ніхто нічога не растлумачыў… Калі б у іх быў добры настаўнік фізікі… Ці расейскай літаратуры… Наіўна? Але я гэтак думала. Ці калі б у іх была мама гэткая, як у мяне… (Маўчыць.) Больш за ўсё я люблю думаць аб маме… Прыгадваць…

Як мая мама доўга вечарамі расчэсвае валасы… Ціхенечка пагойдваецца і ўсміхаецца сама сабе… Мама часта расказвала пра тату, як яны кахалі адно аднаго. Я слухала, як даўнюю казку… Пра тое, як спачатку ў яе быў іншы муж… Аднойчы яна прасавала яму сарочкі, а ён вячэраў… І раптам (гэта толькі з маёй мамай магло такое адбыцца) яна сказала ўголас: «Я больш раджаць ад цябе не буду». Забрала сына і пайшла.

А мой тата хадзіў за ёю па пятах. Ехаў у аўтобусе. Чакаў на вуліцы. Адмарозіў узімку вушы. Хадзіў і глядзеў. Ён нічога не рабіў, нічога не гаварыў. Хадзіў і глядзеў. І аднойчы ён яе пацалаваў… Ён любіў клятвы:

— Пакляніся, што кахаеш мяне! Хочаш, я паклянуся!

Я нарадзілася ад кахання… Уся таямніца ў тым, што я нарадзілася ад кахання…

…Мама прадала ўсё каштоўнае, што было ў нас у доме: тэлевізар, татаў сярэбраны партабак, які мы заўсёды зберагалі, мой залаты крыжык… Каб выехаць з Сухумі, трэба было даць хабар. Людзі тыднямі жывуць на вакзалах. На аэрадромным полі. Пад бамбёжкай, пад абстрэламі… Хабар бяруць вялікі… Вайскоўцы, міліцыя… Нашых грошай ледзь хапіла на адзін білет… (Маўчыць.)

А я хацела пайсці ў шпіталь… Даглядаць параненых… (Маўчыць.)

Мне не дазволілі ўзяць нават сумку з мамінымі піражкамі… А побач… Гэта праўда. Побач мужчына ў цывільным… Але салдаты да яго звярталіся: «Таварыш маёр…» Ён грузіў матацыкл… Вялікія драўляныя скрыні… І тут жа жанчына… Гэтая жанчына ўзяла двух хлопчыкаў: адзін — свой, другі — суседскі… Хлопчыкі распухлі ад голаду… (Маўчыць.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваныя смерцю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваныя смерцю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Светлана Алексиевич - У войны — не женское лицо…
Светлана Алексиевич
Светлана Алексиевич - Меч и пламя революции
Светлана Алексиевич
Светлана Алексиевич - Цинковые мальчики
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Светлана Алексиевич - У війни не жіноче обличчя
Светлана Алексиевич
Отзывы о книге «Зачараваныя смерцю»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваныя смерцю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x