Някляеў Уладзімір - Лабух

Здесь есть возможность читать онлайн «Някляеў Уладзімір - Лабух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2003, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лабух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лабух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.

Лабух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лабух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да таго ж я граў на баяне — і не горш за Блоньку.

— Дзе твая “Змена”? — адвёў ён мяне ў лес, у самы гушчар, быццам забіць збіраўся і ламаччам закідаць.

— Сам абшукаўся, Максім Герасімавіч... Нехта ўзяў...

— Калі ўзялі?

— З тыдзень таму. Я ўжо хацеў ці вам, ці начальніку лагера сказаць, ды запіску падкінулі.

За вуха Блонька хапаў балюча, касціста — але я трываў...

— Што ты мне лепіш?.. Якую яшчэ запіску?

— Гэтую во... — круціўся я туды, куды круціў Блонька, каб толькі не адарвалася вуха, бо што я тады за музыкант?..

Запіску я сам са-склаў, напісаўшы тлустымі друкаванымі літарамі: “ФОЦІК ВЕРНЕМ. ПРЫХОДЗЬ СЁННЯ А ПОЎНАЧЫ Ў ШОСТУЮ ПАЛАТУ. МАЎЧЫ!”

Блонька глянуў на мяне недаверліва.

— Там жа піянеркі...

Я здзівіўся з ягонай недаверлівасці.

— А то піянеркі фоцік сцягнуць не могуць!

А поўначы Блонька паляваў на піянераў з піянеркамі каля дзвярэй шостай палаты. Піянеркі пад гэты час палатамі з піянерамі памяняліся, пакінуўшы піянерам адну Зоську Путырскую, якой ужо ў трынаццаць гадоў на ўсё было чхаць і пляваць, толькі смерць як паглядзець хацелася, як піянеры мастурбіруюць на хуткасць. Мы паабяцалі ёй паказаць — і яна згадзілася пастаяць пасярод палаты на карачках, аголенай срачкаю да дзвярэй.

Прыслухаўшыся і пачуўшы а поўначы ў шостай палаце прыглушаныя недзявочыя галасы, Блонька ўварваўся, запаліў святло — і ўбачыў тое, што ўбачыў: голую срачку і паўкругам вакол яе — дванаццаць юных мастурбантаў з горнам, барабанам і чырвоным сцягам. Відовішча ўразіла яго да зацьмення мазгоў, і пакуль ён кульгаў па лагеры і падымаў трывогу, піянеркі перабеглі да сябе, піянеры да сябе, патушылі святло ды паклаліся спаць — і Блонька паўстаў перад трывожна паднятым начальствам, якому не хацелася лішняга скандалу, кульгавым і гарбатым ідыётам, якім ён і быў. “А чаму піянеры аказаліся ў раптам спусцелай палаце піянерак, калі ў іх свая палата ёсць? А што яны там адны рабілі? Калі тое, пра што вы, Максім Герасімавіч, кажаце, дык гэта яны маглі і ў сябе рабіць. І куды падзеліся піянеркі, чаму іх піянеры павыганялі, пакінуўшы адну нейкую голую срачку? Піянеры ўсе, па-вашаму, псіхічна хворыя?..” — пыталася начальства ў Блонькі, і ні на адно з пытанняў Блонька талкова не мог адказаць. Нашага спектакля, жарту нашага ён не зразумеў — і з той ночы з ідыёцкай сваёй зацыкленасцю думаў адно пра помсту. І ўрэшце ён мяне дапёк.

Плёскацца нам, як нейкім жабінам, у скаламучанай выгарадцы было невыносна, але тых, хто паднырваў пад сетку і вырываўся на вольную плынь ракі раз і другі, на трэці раз з лагера выганялі. За мной былі ўжо два разы...

Таксама загадка, калі нармальнымі мазгамі ўдумацца... Ну, чаму два разы — яшчэ можна, а тры — ужо не?.. А раптам якраз другім разам на дно пойдзеш?..

— Паднырні і зрабі выгляд, што топішся, — сказаў я Зосьцы Путырскай, якой чхаць і пляваць было на ўсё, а тым болей на тое, што яе аднекуль выганяць. Яна паднырнула пад сетку, выплыла на быстрыню і пачала тапіцца.

— Максім Герасімавіч, Зоська топіцца! — закрычаў я панічным голасам, не ведаючы, ці ўмее Блонька плаваць. — Ратуйце!

— Эй вы, хто-небудзь!.. — спудзіўся Блонька. — Да яе!.. Да яе!..

Ратаваць Зоську ніхто не кінуўся.

— Няма дурных!.. Каб з лагера выгналі?..

— А-а-а!.. — галёкала Зоська.

Ні лагернага начальства, ні важатых блізка не было. Нерашуча пакульгаўшы па беразе і не ўбачыўшы нікога, хто б паспеў на дапамогу, Блонька ў адзежы палез у ваду. Плаваць ён, аказалася, ці зусім не ўмеў, ці ўмеў не недта. Я гэта зразумеў, калі, махнуўшы разы тры-чатыры рукамі, ён камянём пайшоў на дно.

“Ну і прыдурак!” — падумаў я, паднырваючы пад сетку, дзе мяне раптам перавярнула, бо я зачапіўся ў спешцы за дрот трусамі, і здорава прадрапала ад паху да каленяў. Вылузнуўшы з трусоў і пакінуўшы іх пад вадой на дроце, я даганяў і даганяў Блоньку, якога зносіла рака ў далёкае Балтыйскае мора — і Зоська, галёкаючы так, нібы не на ўсё ёй чхаць і пляваць, са мной Блоньку даганяла, і яшчэ дзесяткі два піянераў з піянеркамі, але рака была хутчэй за нас... Хуткая рака...

Блоньку вылавілі кіламетры за паўтары ад лагера, пад мастом, да адной з бетонных паляў якога рака Блоньку прыбіла, не данесла да мора... Зрэшты, ніколі ў мора ён і не хацеў, і песняў марскіх не спяваў ніколі.

З рэчкі мяне, не зважаючы на тое, што голы, у адным ручніку, зацягнулі за вушы ў медпункт. Там стаяла белая шафка з інструментамі і лекамі, белая тумбачка, белы зэдлік і два нікеліраваныя ложкі — на выпадак каранціну. Паколькі ні са свінкай, ні з больш сур’ёзнай інфекцыяй ніхто з піянераў і піянерак у каранцін не патрапляў, ложкі ў медпункце былі сто разоў перамененыя, перанесеныя з палат, самыя даламаныя. Таму медсястра Таццяна Савельеўна займалася з начальнікам лагера тым жа, чым займалася піянерважатая Святлана Мікалаеўна з важатым-баяністам, з тапельцам Блонькам, таксама ў лесе, за мурашнікамі. Але звычайна ўночы. Начальнік лагера меў вопыт работы і быў асцярожны — нам ніяк не ўдавалася ў злучцы з Таццянай Савельеўнай яго сфатаграфаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лабух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лабух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Сіўчыкаў - Высакосны год [Хоку і танка]
Уладзімір Сіўчыкаў
Уладзімір Сіўчыкаў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Казлоў
Герман Гессе - Стэпавы воўк
Герман Гессе
Герман Гессе
Отзывы о книге «Лабух»

Обсуждение, отзывы о книге «Лабух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x