Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сімъ побѣдиши: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сімъ побѣдиши»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Сімъ побѣдиши» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

Сімъ побѣдиши — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сімъ побѣдиши», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І…

— Ну як прасцей сказаць? Не зацікавіла мяне вашая прапанова.

Жакей адставіў слухаўку і пракаўтнуў даўкі камяк, трывожна ўздыхнуў і загаварыў як мага мякчэй:

— Я вас разумею. Падобнае прапаноўваюць не кожны год і не кожнаму… Але падумайце добра! Вось-вось закончыце ўніверсітэт, і што — ехаць на раён па размеркаванні? А тут адразу — сталічная прапіска, жыллё, някепскі заробак. Урэшце — папулярнасць, уплыў, слава… — У голас з кожным вымаўленым словам неашчадна дадавалася мядовага алею. — Паўтараю, праца каля першай асобы краіны. Тысячы тысячаў на вашым месцы не задумваліся б…

— Віктар Віктаравіч, задумалася не толькі я, але і мой жаніх. У чэрвені ў мяне вяселле…

Жакея як ашпарылі. Ён сядзеў у прахалодным кабінеце і адчуваў, як па спіне пабеглі пасмачкі пота.

— Алё, вы мяне чуеце?

— Так-так, — з сілай выціснуў памочнік.

— Скажыце, а пад першай асобай вы… маеце на ўвазе кіраўніка дзяржавы? — было заўважна, што Кацярына таксама расхваляваная.

— Вы правільна зразумелі.

А яшчэ праз некалькі доўгіх секундаў маўчання ў слухаўцы пачуўся дрыготкі дзявочы голас:

— Дык вось… Прабачце, канечне, але гэты чалавек мне вельмі… несімпатычны. І мне цяжка з ім нават у адной краіне знаходзіцца, не тое, каб побач… Бывайце!

…Да вечара ў яго было поўнае дасье на Кацярыну Бялоўскую. Спецслужбы пастараліся, і Жакей не без цікавасці даведваўся, што яе выхоўвала адна маці — школьная настаўніца мовы і літаратуры. Маленства, характарыстыкі, універсітэт… Атэстаты, адзнакі, кола зацікаўленасці… Паэзія, класічная музыка… Затым вочы памочніка пашыраліся, тонкія вусны зліплі, а твар бялеў і ператвараўся ў каменны: паўмесяца таму падала ў загс заяву з… Юхансанам, першым сакратаром амбасады Фінляндыі, вядомым сваімі сімпатыямі да апазіцыйных структур… Па аператыўных звестках, праз ягоныя рукі вядзецца фінансаванне многіх антыдзяржаўных праектаў. Зразумела, усё прыхавана клопатам аб правах чалавека і свабодным грамадстве…

Жакей глытнуў даўно астылай кавы і набраў нумар Бадакіна:

— На месцы?

— Так, а што? — пазяхнуў той.

— Будзь гатоў падскочыць да гаспадара. Тут пападáлава на нашыя галовы…

Церпяліва, як скрозь дрымоту, правіцель выслухаў даклад памочніка і гнеўна гохнуў кулаком па стале — так што нават цяжкая начная лямпа дрыганула і патухла.

— Я іх навучу! Я ім пакажу і загсы, і правы, і свабоды! — скрыгатнуў моцнымі зубамі і загадаў: — Раніцай са старшынёй дзяржбяспекі — да мяне! З планам аператыўных мерапрыемстваў! Па поўнай праграме!!!

Памочнік зразумела кіўнуў і, прадчуваючы нядобрае, марудна падаўся з кабінета. Правіцель нярвова пашчоўкаў уключальнікам, а затым хапіў лямпу і, выдраўшы з разеткі, шпурнуў у аталапелага Жакея: — Дагуляліся ў ліберальнасць! Цяпер ногі аб нас выціраюць!..

Да наступнага вечара былі затрыманыя ўсе актывісты апазіцыйнай Народнай лігі, у яе цэнтральным і рэгіянальных офісах прайшлі ператрусы. На дзясяткі партыйцаў, уключна са старшынём Ролікавым, узбудзілі крымінальныя справы. Сталічны ізалятар запоўнілі «палітычнымі». Загадам урада былі пазбаўленыя ліцэнзій усе прыватныя друкарні, канфіскаваныя наклады незалежных газет — іх і так было толькі дзве. Юхансана ж абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасці і спробе наладзіць антыканстытуцыйны пераварот у краіне. Дыпламату ўручылі адпаведную ноту і абавязалі яго цягам 24 гадзінаў пакінуць краіну.

Тэрмінова адклікалі з замежнага адпачынку Івана Федарэнкіна, і асабіста старшыня Службы дзяржбяспекі Бадакін пачаў інструктаваць яго аб неабходнасці стварэння серыі тэлефільмаў аб варожай дзейнасці заходніх разведак і спрыянні ім мясцовых калабарантаў-апазіцыянераў.

— Павінен пастарацца напоўніцу! У тваім распараджэнні ўся компра, запісы і сродкі. Ясна?

Твар Федарэнкіна скрывіўся. Тэлевізійнік нахмурыўся і задуменна пацёр даланёй кант стала, заваленага папкамі, дыскамі і відэястужкамі.

— Што?.. — насцярожыўся Бадакін.

— Усё зразумела, — голас Федарэнкіна траціў былую звонкасць і ўпэўненасць. — Толькі гэтага недастаткова…

— Што?!

— Неабходная паездка на захад, каб на месцы адзняць матэрыял. Ды і адпаведныя сюжэты з нашымі тамтэйшымі прыхільнікамі запісаць…

— А… — паспакайнеў Бадакін. — То што валэндаеш? Наперад! Часу, сам разумееш, з камарыны язык!

Ці ёсць той орган у камара, ці няма — ён не ведаў, але калі б знаў у тую хвіліну, што набліжаны і абласканы гаспадаром тэлежурналіст спешна паляціць за мяжу і там папросіць палітычнага прытулку, плюнуўшы на ўсіх іх… калі б знаў, лепш бы перад той сустрэчай свой язык праглынуў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сімъ побѣдиши»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сімъ побѣдиши» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Елена Чудинова - Побѣдители
Елена Чудинова
Давид Гроссман - З ким би побігати
Давид Гроссман
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Сімъ побѣдиши»

Обсуждение, отзывы о книге «Сімъ побѣдиши» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x