Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Сімъ побѣдиши» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сімъ побѣдиши: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сімъ побѣдиши»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Сімъ побѣдиши» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

Сімъ побѣдиши — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сімъ побѣдиши», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вашая царская вялікасць… Гэта ад Пскова пасольства. Падпільнавалі, сабакі, на дарозе. Хочуць з вамі гаварыць. На гарадскога намесніка ў іх скарга.

— Зноў?! — выкрыкнуў цар і злосна павялічыў «голыя» — амаль без веяк — вочы. — Я ўрэшце адвучу іх брахаць!

— Вашая царская… Нельга туды! У іх пішчалі і шаблі… — Мацей не паспеў дагаварыць, бо цар прышпорыў каня і рвануў наперад. Дагнаўшы, галоўны пасцельнік паўтараў свае насцярогі, але ў адказ чуў адно:

— Адвучу!!

Пскавічы — разнамасная сябрына баяраў і купцоў — убачыўшы цара, рашуча выйшлі насустрач, укленчылі, некаторыя — хто бяднейшы родам і казной — паздымалі шапкі.

А цар не спыніў каня. Стогн, крык, лямант! Кроў на пажоўклай траве…

— Я адвучу вас плакацца, адроддзе псінае! — цар біў пужкай налева і направа, конь наравіста гізаваў і сполашна таптаў аксамітныя кашулі, ваўняныя каптаны, шоўкавыя аднарадкі, саф’янавыя боты. І — белыя косткі.

— Выслухай, бацюхна!.. — нечая рука ўхапіла за шытую золатам папону, другая — за сядло. — Няма жыцця нашаму люду ад намесніка твайго…

Конь скочыў убок, і просьбіт — маладжавы чорнабароды мужчына — упаў вобзем. На ягонай спіне загулялі бізуны царскіх ахоўнікаў.

Іван ад’ехаў і спыніўся. Часта дыхаў, доўгая галава дрыжэла, раскосыя вочы — як у дымнай павалоцы. Высокія скулы завастрыліся, і пад імі няспынна варушыліся нацягнутыя жаўлакі. Цар шаптаў, нібыта жаваў:

— Адвучу… адроддзе… намеснік мной пастаўлены, і гэта мая воля… Супраць яе пайшлі, з пішчалямі… адвучу…

— Вашая вялікасць, што загадаеце? — гэта быў голас Мацея: пад’ехаў да цара і аддана схіліў галаву.

— Усіх галаваць! Усіх!.. Без суду і правежу! — Лютыя зрэнкі бліснулі скрозь мутную павалоку і апяклі пасцельніка.

Цар уздыхнуў і рукавом сцёр з ілба халодны пот…

Пакуль сцягвалі трупы, ён гарцаваў па пажухлым полі, толькі пыл курэў з-пад капытоў мокрага каня — як дым. Затым вярнуўся, прыгладзіў узбітыя валасы (шапку згубіў) і загадаў:

— Годзе, адпалявалі. Гайда дамоў!

Рушылі да Масквы. У першай слабадзе з прыдарожным шынком спыніліся спатоліць смагу.

— Нібыта, нарэшце, хмара… — Мацей выцягнуў нізкалобую галаву і глядзеў наперад. — Можа, і дождж будзе?

Шэра-попельнае воблака расцякалася па небакраі, варушылася, гусцела, і нехта з лоўчых, хто яшчэ не паспеў злезці з каня, сполашна прашаптаў:

— Божухна, гэта ж пажар…

Масква згарэла.

Згарэлі царскія і баярскія палаты Крамля, Успенскі сабор, казна, арсенал, два манастыры з цэрквамі, дзевяць бліжэйшых слабодаў.

Згарэлі амаль дзве тысячы гараджанаў. Мёртвы попел пакрыў дарогі і смярдзеў паленай чалавечынай.

Цар схаваўся ў паляўнічым дамку на Вараб’ёвых гарах і нікога да сябе не пускаў. Ні еў, ні піў. Праз драўляную сценку быў чуцён ягоны няспынны шэпт: малітвы, трызненні. А потым загадаў паклікаць да сябе мітрапаліта Макарыя.

— Гасудар, ён увесь нямоглы, — баючыся патрапіць пад гнеў, мякка мовіў Мацей. — Ледзь не згарэў у саборы. Цяпер яго ў Дольнім манастыры выходжваюць.

— Едзем туды!

Мітрапаліт яшчэ не хадзіў. Убачыўшы цара, прыўзняўся на лежаку і прыхінуўся да сценкі. У вачах — спакой і дабрыня.

— Прабач, што не магу стоячы вітаць — ногі пабітыя…

Але цар нібыта і не чуў і не заўважаў анічога наўкол.

— Уладыка! За што пекла такое?! Што мне, акаяннаму, рабіць? — і ён асунуўся на падлогу каля мітрапалітавага лежака. У келлі больш нікога не было.

— Ад нараджэння жыццё чалавечае — пекла, калі Богам не мацуецца. За грахі, за страсці нашыя пакаранне…

— Тысячы жывымі згарэлі — усе грэшнікі?!

— Аб тым толькі Бог ведае.

— А ты… Ты, хто надзеў на мяне цярновы вянок царавання, што-небудзь ведаеш?! — у голасе цара абудзілася злосць.

— На царства вянчаў я цябе ў Божым доме з Божымі запаведзямі. Толькі яны ўратуюць і цябе, і царства тваё… — голас мітрапаліта асіп, з грудзей вырваўся кашаль. Убачыўшы, што госць прыўзняўся і наструніўся, супакоіў: — Нічога, гэта ад агня… Пройдзе.

Але цар, думаючы пра сваё, як не пачуў:

— Дык што ж рабіць мне?

— Не прынось на алтар улады сваёй смерці бязвінныя! — словы мітрапаліта прагучалі ўпэўнена і выразна. — Выпусці з цямніцаў бязвінна асуджаных. За што зланцужаны старац Максім Грэк? А дзед твой Міхайла Глінскі? А сотні іншых?!

Цар нібыта сам хапануў полымя. Глядзеў на Макарыя, на яго густыя абпаленыя бровы, што зрасталіся-сыходзіліся над пераноссем, і ўтрапёна міргаў. А затым быццам абудзіўся і кінуўся да дзвярэй:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сімъ побѣдиши»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сімъ побѣдиши» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Елена Чудинова - Побѣдители
Елена Чудинова
Давид Гроссман - З ким би побігати
Давид Гроссман
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Круг
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевич - Рух
Алесь Пашкевич
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Пашкевіч Алаіза - Хрэст на свабоду
Пашкевіч Алаіза
Пашкевіч Алаіза - Скрыпка беларуская
Пашкевіч Алаіза
Отзывы о книге «Сімъ побѣдиши»

Обсуждение, отзывы о книге «Сімъ побѣдиши» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x