• Пожаловаться

Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0070-0, издательство: Юнацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джэймс Олдрыдж: другие книги автора


Кто написал Паляўнічы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рой аднак не мог зразумець.

— Але, калі зямля такая цяжкая, чаму ты вясной не пасеяў гарох альбо нейкую іншую гародніну?

— Ды не цяжкая яна, — сказаў Сэм, — а ўся забалочаная, пракісла.

— Дык асушы яе.

— Ты ж ведаеш, толькі пярэдняе поле ўзарана як след. Усё астатняе макрэча.

— А хіба нельга было дастаць машыну? Пракапаць канавы?

— У мяне толькі дзве рукі, — сказаў Сэм. — Вось чаму табе і трэба застацца. Мы наладзілі б асушку сядзібнага надзела, выкарчавалі б сорак чацвёртую расчыстку, маглі б пасеяць чырвоную канюшыну, а мо кукурузу альбо бульбу. Мне патрэбны працоўныя рукі, Рой, а наняць я нікога не магу.

— А я думаў, што ты выкарчаваў сорак чацвёртую яшчэ летам.

Руф Мак-Нэйр, заняпалая жанчына з пагардлівым позіркам і адвіслымі грудзямі, прысела ля стала.

— Ён быў вельмі заняты, усё здаваў коней, — сказала яна, — а грошы траціў Бог ведае на што. Усё лета прагуляў, глядзеў, як працуюць іншыя.

Сэм не спрачаўся з жонкай, і Рой ведаў, што справа тут не ў ляноце. Слабасць Сэма ў іншым: ён няздольны зразумець, што фермерства — гэта разлік; разлік ва ўсім; ніколі не купляць насення больш, чым можаш пасеяць, ніколі не сеяць больш за тое, што можаш убраць, прадаючы, ніколі не пакідаць жывёлу і сям'ю без прыпасаў. У Сэма не хапала для гэтага ні спрыту, ні жадання. Калі ён і страціў марна ўсё лета, гэта сведчыла не пра ляноту, а хутчэй пра тое, што ён быў у адчаі.

— А як коні? Працуюць? — Роя гэта цікавіла асабліва, бо гэта ён купіў брату двух цяжкавозаў-клайдсдэляў, купіў толькі два гады таму, затраціўшы на гэта паўгадавую выручку ад палявання. Але і гэта не паспрыяла Сэму.

— Я прадаў запрэжку, — сказаў Сэм і ўпершыню зірнуў на Роя.

— Навошта, Сэм, — злосна ўсклікнуў Рой. — Гэта была лепшая запрэжка ў Сент-Элене!

Сэм спрабаваў нешта сказаць, але ў яго нічога не атрымалася.

Рой пашкадаваў пра сваю нястрыманасць. Сваё здзіўленне і гнеў ён нейтралізаваў звыклым намаганнем трымаць язык за зубамі. Яму стала шкада брата, ён быў горка расчараваны і прыгнечаны тым, што гэты развал адбываецца на яго вачах, не толькі душэўны распад брата, але і распад дома, сямейнага кутка.

— А як жа ты справішся без коней? — сумна прамовіў Рой.

— Ніяк не спраўлюся, калі ты не дапаможаш мне. Пра гэта я і талкую табе, Рой.

У нежыццёвым тоне Сэма ўсё тая ж вялая пагроза. Але Рой не паддасца, ён нават не верыць, што справы дрэнь. Сэм разгублены і самотны, проста не падобны сам на сябе.

— А што, калі я папрашу Джэка Бэртана, каб ён дапамог табе? — прапанаваў Рой. — Джэк зробіць усё, што можа.

— У яго і без мяне хапае клопату, — сказаў Сэм.

— Не хочам мы яго, — умяшалася Руф Мак-Нэйр. — Ён свінапас і лесаруб, адно слова — падзёншчык.

— Ён добры фермер, Руф, — прамовіў Рой.

— А для мяне ён заўсёды будзе батраком, і я не хачу, каб такія людзі дапамагалі мне дарма. Яму патрэбна падзёншчына. Такім ён быў, такім і застанецца.

Рой цярпліва выслухаў яе, ён ведаў, што яна грэбуе Джэкам, як можа грэбаваць дачка фермера сынам батрака. Бацька Джэка дзесяць гадоў батрачыў у бацькі Руф — старога Боба Мудзі. Сёння ніхто з гэтай сям'і не затрымаўся на зямлі, а ў Джэка была свая ферма, якая ўсё ж карміла яго. Ён нават купіў два акры той зямлі, якую стары Мудзі мусіў прадаць, калі яго зрабілі банкрутам зямельныя банкі і зламалі пастаянныя спрэчкі, сваркі і грубасць сваіх жа дзяцей, у тым ліку і Руфі. Рой заўсёды ўсведамляў тое зло, якое яна прынесла ў іх дом, паступова аблытваючы спакойнага Сэма сваёй фанабэрыстасцю і дробязнасцю, ніколі не падтрымліваючы яго ласкавым словам, спагадлівым клопатам, дапамогай у працы. Яна так добра пастаралася зрабіць Сэма такім, якім ён стаў, што Рой ужо не аддзяляў іх адно ад аднаго, хіба што толькі ў тым, што Сэм быў канчаткова знясілены і амаль не размаўляў з жонкай, хоць яна яшчэ і зараз спрабавала падбухторваць яго. «Бедны Сэм, — падумаў Рой. — Яму патрэбна была ціхая, спакойная жонка, якая клапацілася б пра яго і паважала. А ён атрымаў злосную бабу, якая трымала яго пад пастаянным страхам, чаплялася да кожнага слова і кожную спрэчку ператварала ў грубую лаянку. Яе пошлая грубасць была галоўнай прычынай сённяшняга становішча Сэма».

— Не хачу я яго, — паўтарала яна і зараз пра Джэка Бэртана. — Я яму і самому скажу тое ж самае проста ў вочы, калі вы яго сюды прывядзеце. Ён не патрэбен нам!

— У яго ж уласная ферма, — сказаў Рой, звяртаючыся да, Руф з марнай спробай абараніць Джэка. — І гаспадарыць ён няблага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сьюзан Хинтон
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джэймс Хэнли
Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.