• Пожаловаться

Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0070-0, издательство: Юнацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джэймс Олдрыдж: другие книги автора


Кто написал Паляўнічы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роя цешыў яе спалох і ён не звярнуў увагі на яе незадаволены тон. Сэм вярнуўся так рана? — спытаўся ён, паставіўшы мех ля сцяны і вываліўшы рукі.

— Ён заўсёды вяртаецца рана, — з'едліва адзначала Руф Мак-Нэйр. — Да зімы далёка, а ён рэдка працуе цэлы дзень. Позна выходзіць, рана вяртаецца.

— Відаць, старэе, — сказаў Рой і пайшоў па лесвіцы ў свой пакой. Ён скінуў на падлогу мех і дастаў запалкі, каб запаліць лямпу. Яна была брудная — і ні кроплі газы. Ён спусціўся ў кухню і пачаў наліваць яе з невялікага бітона. Тут зайшоў брат.

— Ну, як справы? — спытаўся ён.

— Няблага, Сэм, няблага.

— Як сёлета бабёр?

— Скуркі добрыя, толькі мала. — Гаворачы з братам, Рой ветліва выпрастаўся, але Сэм ужо выйшаў. Рой зноў сагнуўся і заліў лямпу. Ён выцер яе, запаліў і занёс у свой пакой.

Рой выцягнуў з мяшка тры звязкі скурак і паклаў іх пад матрац. Гэта не тое, каб ён іх хаваў. Ён клаў іх туды, каб разгладзіць: бо за цэлы дзень яны скамячыліся ў мяху. Больш у мяшку нічога не было. Ён шпурнуў яго пад ложак і выцер брудныя рукі аб калашыну. У непрыбраным пакоі было пыльна і душна, таму ён адразу разнасцежыў акно.

Затым Рой пайшоў у кухню, памыўся ля ракавіны, пад пільным позіркам худзенькай, з бяскроўным тварам дзяўчынкі гадоў васьмі.

— Добры дзень, Грэйс, — сказаў ён, але дзяўчынка моўчкі назірала, як ён плюхаецца. Рой памыў за дзвярыма ногі і падняўся да сябе, каб да вячэры пераапрануцца ва ўсё чыстае. Калі палез па чыстую сарочку ў сасновую камоду, высветліў, што добрая палова яго рэчаў знікла: світэры, летняя бялізна, нават порткі і боты. Бывала, раней таксама прападала сарочка-другая, але такога яшчэ не здаралася. Гэта яго раззлавала. Хто гэта такі ўвішны: брат ці гэтае хлапчанё — пляменнік Фрэнк? Нельга сказаць, што яму было шкада вопраткі. Роя злавала, што так сустракаў яго пасля адсутнасці родны дом. Гэта было прыкметай нечага больш грознага, чым проста знікненне нейкіх шмотак. Ён адагнаў горкія думкі, спусціўся ўніз і сеў за стол.

Там ужо быў Фрэнк, якому маці рабіла прачуханца за тое, што ён прападаў аж да ночы. Гэта быў ружовашчокі хлапчук гадоў дванаццаці, ростам з бацьку і вышэй за Роя. Але ён быў худы, і блакітная сарочка Роя вісела на ім, як на калу. «Значыць, гэта Фрэнк», — падумаў Рой.

— Хэло, Фрэнкі, — прамовіў ён да хлапчука.

— Хэло, Рой, — гучна адказаў той.

— Размаўляй з дзядзькам як след, — паправіў яго бацька. — А калі яшчэ раз заявішся так позна, выпраўлю спаць у хлеў, са свіннямі. — Пагроза была сур'ёзная, але выказана была неяк вяла.

Фрэнк усміхнуўся Рою, і ўсе працягвалі моўчкі вячэраць.

Вячэра была прэсная, нясмачная, зусім не такая, якой чакаў Рой. Зараз восень, павінна быць маладая бульба, гарошак, гарбуз, капуста, новы хлеб. А замест усяго гэтага вывараная свініна і кукурузная каша. Добра яшчэ, што свініна была свежая.

— Ты што, купіў парсюка? — спытаўся Рой.

— Не, прадаў свінню, — адказаў Сэм. — Апошнюю. Зараз у гэтым доме не хутка паласуюцца свінінай. — І быццам адказваючы на наступнае пытанне Роя, Сэм хуценька працягваў: — Давялося прадаць яе, Рой, каб купіць у Піта Дрокэна хоць крыху гарбаты і цукру. Сабе пакінулі толькі кумпяк; яна ў нас была адкормленая. — У яго словах зноў прагучала вялая горыч.

— Трэба ж было хоць нешта прадаць, каб атрымаць грошы, — з'едліва дадала Руф.

Рой прамаўчаў. Тое, што тварылася ў гэтым доме, падабалася яму ўсё менш і менш, але нічога ўжо не магло здзівіць яго тут ні ў мінулым, ні ў сёлетнім, ні ў будучым годзе. Проста справы ішлі ўсё горай. Пасля вячэры дзяцей адаслалі спаць, хоць Фрэнк гучна пратэставаў, што яшчэ толькі восем гадзін. На гэта маці не знайшла лепшага адказу, як даць кухталя, і з адыходам дзяцей кухня адразу стала змрочнай.

Сэм і Рой уселіся ля печкі, а Руф прыбірала са стала. Усе трое доўга маўчалі. Сэм курыў, Рой жаваў тытунь і стараўся атрымаць асалоду ад усведамлення, што ён, нарэшце, у сваім доме. Але гэта яму не ўдавалася, бо ён не мог быць спакойным нават дома, пакуль не даведаецца пра Эндруса. Яму хацелася абыякава спытацца ў Сэма: «А Эндзі яшчэ не вярнуўся?» Але менавіта гэтых слоў ён і не мог вымавіць, і таму сядзеў моўчкі і чакаў, калі загаворыць Сэм. Як і ў мінулыя гады, Рой пераконваў себя, што калі б Эндзі вярнуўся, пра гэта хоць хто-небудзь ды сказаў бы, аднак ён не быў перакананы і чакаў.

— Калі збіраешся вярнуцца на возера? — спытаўся Сэм.

— Праз некалькі дзён, — адказаў Рой.

Сэм не пазіраў на малодшага брата.

— А ты не мог бы затрымацца? — спытаўся ён.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сьюзан Хинтон
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джэймс Хэнли
Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.