Думаю, што ўсьлед за дзядзькам Міколам я не выправіўся толькі дзякуючы вядзьмарскім бабуліным здольнасьцям.
Пасьля таго я каштаваў безьліч напояў — ад забойчага абсэнту да вытанчанага французкага віна, за пару пляшак якога, мне казалі, можна купіць аўто. Але самагонкі ў гэтым асартымэнце не было ніколі. Уражаньняў ад дэбюту за грубкай хапіла, па маіх падліках, на цэлыя сорак гадоў — да майго першага прыезду на запрашэньне Жэні Будзінаса ў Дудуткі.
...Вакол добра вядомага ўсім тамтэйшым заўсёднікам самагоннага агрэгата раіліся, як пчолы, дыпляматы ўперамешку з журналістамі. Хтосьці, накаштаваўшыся, ужо шчасьліва адпачываў пад кустом агрэсту.
Цяжка сказаць чаму — магчыма, натхніўшыся прысутнасьцю ў чарзе знаёмай карэспандэнткі апальнай газэты, якой хацелася даць ня толькі інтэрв'ю, магчыма, пад узьдзеяньнем самой куражнай атмасфэры Дудутак — але я таксама апынуўся ў чарзе і неўзабаве цьвёрда трымаў у руцэ шклянку з «будзінасаўкай»,
Праз колькі хвілінаў навакольны сьвет зьлёгку гайдануўся і павярнуўся да мяне іншай граньню. Галасы зрабіліся цішэйшымі, фарбы — ярчэйшымі, жанчыны — прыгажэйшымі. Я цёпла згадаў старажытных германцаў, якія лічылі цьвярозы позірк на жыцьцё толькі адным з магчымых і ўсе важныя справы абмяркоўвалі двойчы: на сьвежую галаву і ніштавата прыняўшы, ад чаго гэтая галава, ня выключана, рабілася яшчэ сьвяжэйшаю.
Але галоўнае было тое, што мяне падхапіла хваля дзівоснага адчуваньня, якое часам казённа называюць натхненьнем. Я знайшоў свой куст агрэсту і на нейкай газэціне, бо нічога іншага пад рукой не аказалася, пачаў пісаць ці, дакладней, запісваць верш. У ім ажывалі дзяцінства, баба Жэня, гарышча ейнае хаты, куды мне было забаронена лазіць, бо менавіта там жыў дамавік з дамавічыхай і яшчэ нейкімі больш таямнічымі й вусьцішнымі стварэньнямі.
Да мяне схіліўся нечы твар. Гэта была не бабуля Жэня і не дамавік. А можа, і дамавік у абліччы Жэні Будзінаса. «Табе дрэнна?» — весела пацікавіўся ён, працягваючы ў якасьці лекаў новую шклянку. «Мне цудоўна!» — адгукнуўся я, закусваючы агрэсьцінай...
На даляглядзе Жэня вёў кудысьці ў бок ветрака маю знаёмую журналістку. Аднак іхняе інтэрв'ю мяне абыходзіла зараз ня больш за марсіянскія каналы. Паўзьверх друкаваных газэтных радкоў пра апазыцыю, прэзыдэнта, запушчаныя заводы й разагнаныя мітынгі мая рука выводзіла:
Мы жывём у хаце,
над намі жыве гарышча,
над гарышчам — неба.
Ці трэба казаць, што ад таго часу, з'яўляючыся ў Дудутках, я нязьменна апынаўся ў чарзе да чарадзейнага апарата — каб выпіць за сьветлую памяць бабы Жэні, за здароўе Жэні-гаспадара і за новы верш, які абавязкова напішу, глынуўшы ягонае акавіты.
Астатні раз у Дудутках давялося піць ужо за сьветлую памяць самога Жэні. Але паколькі пітво было тое самае, верш усё адно нарадзіўся:
Вецер — ды гэта ўсяго толькі розьніца ціскаў,
Дзе тая дзева, якую за школай ты ціскаў?
Жыць — гэта йсьці супраць ветру, адкрыўшы забрала.
Дзе тая рэчка, што ледзьве цябе не забрала?
Дзева памерла, пасьпеўшы паняньчыць унука,
Рэчка зьніцела — сама без усякай прынукі.
Ты паглядзіш у яе перасохпае люстра,
Нешта згадаеш з таго, што казаў Заратустра
Можа, вось гэта: адны паміраюць зарана,
Ну, а другія — запозна... Адкрыецца рана
Ў памяці соннай зьнячэўку: філёзаф засраны!
Як яе клікалі? Аня, Ганулечка, Ганна!
Верш пра мяне, але ў гэтых радках, несумнена, ёсьць нешта і пра Жэню.
(Отрывок из книги)
С Евгением Будинасом мы были знакомы десятки лет. Я знал всех его жен, детей и многих подруг. Он говорил:
— Мужчина может любить столько женщин, на сколько его хватает.
Так и жил.
Импозантный Женя всегда был в центре внимания, особенно у женщин, — с бородой, с трубкой в зубах, красивый, шумный, сыплющий парадоксами. Энергии — на сто человек. Организовывал экзотические поездки. Иногда был необычайно щедрым, в других случаях — до смешного прижимистым. На роскошный юбилейный банкет в Союзе писателей он пригласил многих.
— Я решил, что выгоднее собрать пятьсот гостей сразу, чем с каждым встречаться по отдельности.
Чуть раньше он говорил мне, что его «Полифакт» работает по двенадцати выгодным направлениям.
— Но я мог бы от всего отказаться, оставив лишь печатание ценных бумаг. Рентабельность — шестьсот процентов! Представляешь? — хвастался он.
Читать дальше