Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюдзёны вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюдзёны вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты тэкст цалкам з’яўляецца маёй выналезкай і не звязаны ні з воднай з вядомых аўтару формаў рэальнасці. Усе прозвішчы ды імёны ўзятыя з галавы. Любыя супадзенні з рэальнымі асобамі, краінамі, абрэвіятурамі ды займеннікамі — выпадковыя. Пад Беларуссю, апісанай у рамане, разумеецца ўяўная краіна, якая чымсьці нагадвае, а чымсьці не — тую Беларусь, у якой мы прачынаемся штораніцы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Сяргею Шупу і Валянціну Акудовічу — першым чытачам рамана, заўвагі якіх дапамаглі ўдасканаліць яго.
Дызайн, вокладка, вёрстка, хостынг — часопіс 34mag.net.
Тэкст выдаецца ў электроннай форме. Ніякай іншай формы выдання не прадугледжана існай культурнай ды палітычнай сітуацыяй.

Сцюдзёны вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюдзёны вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, беларуская дыяспара ў Вільні бачыла «Вілаў», «іншаземнага» дзікуна з дрэннай мовай, які спрабаваў пасябраваць з гісторыкам Сяргеем і іншымі віленскімі знакамітасцямі (быў пасланы, бо паводзіў сябе падазрона). Гэты «Вілаў», як піша гаўнюк, жыў на кватэры побач з анёлам і сапраўды знік — аднак знік ён на той самай «хуткай» (чатыры радкі замазаныя белай карэктарскай фарбай, — рэд. «Ахрэм»).

Ну і апошняе: мой чароўны трусік, які раптам апынуўся ў мярзотніка. Праз тыдзень пасля з’яўлення другога тэкста Пільняка, «Пасткі, сплеценай са словаў», Франачак знайшоў у Бостане чатырох Джонаў Вілаў, адзін з якіх сапраўды бываў у Стамбуле і працаваў мастацтвазнаўцам, але ж зараз змяніў профіль і ўладкаваўся ў кампанію, якая прадае еўрапейскія тачкі. Бо, як ён ганарліва абвесціў на «Фэйсбуку», і тое, і іншае — хараство, дык якая розніца, чым гандляваць. Франачак накіраваўся па хатняй адрэсе Вілаў, захапіўшы з сабой двух выбітных прадстаўнікоў фізічнай культуры беларускага адраджэння. Я не ведаю, ці збіраліся яны забіць «здрадніка Вілаў», аднак ведаю, што іх спыніла і вымусіла нават аплявухі таму не даваць. Справа ў тым, што яны знайшлі Вілаў у ягоным маёнтку ў даўнтаўне ў атачэнні двух малых ды прыгажуні-жонкі, якая важыла сто дваццаць кіло — што не дзіўна, бо Вілаў важыў не менш за сто пяцьдзесят. Гаспадар спачатку адмовіўся з імі размаўляць, бо быў нечым спужаны, але пасля таго, як да камунікацыі маўкліва далучыліся выбітныя прадстаўнікі фізічнай культуры беларускага адраджэння, ён зразумеў, што лепей не адмаўляць сабе ў прыемнасці прыняць на гарбату такую інтэлігентную кампанію з гістарычнай радзімы.

Што характэрна, ні ён, ні жонка паліцыю не выклікалі, так што выглядае, што Франачак ды ягоныя бугаі паводзілі сябе далікатна, бо зразумелі, што Вілаў — не той вылюдак, пра якога распавядалася ў тэксце Пільняка. Што, дарэчы, не гарантуе бяспекі Вілаў у выпадку не публікацыі маіх тлумачэнняў, бо гарачых галоваў у эміграцыі шмат, і не ўсе яны, як ужо адзначана, маюць мазгі. Дык вось, Вілаў быў здзіўлены роспытамі, ці вывучаў ён беларускую мову, ці ездзіў у Вільню, бо праз тры месяцы па вяртанні са Стамбула сустрэў сваю брыластую Кэтрын, удзьмуў ёй, хуценька нарадзілася дзіцятка, потым яшчэ адно, карацей, ён нават і думаць забыў пра гэты маёнтак. Але не, ён зараз раскажа людзям з гэтай дзіўнай краіны — ну што там, нічога не змянілася? Нічога, не? Ну дык вось, зараз распавядзе цікавую гісторыю — яму напісаў нейкі чалавек, як яго, у яго такая дрэнная памяць, Янка, так, Янка — проста запомніць, бо «янкі, гоў хоўм». А прозвішча… Як жа тое прозвішча?

Не Пільняк? — падказваюць, а так! Пільняк! Дакладна! Янка Пільняк! Дык вось, той Янка Пільняк напісаў, што Насту, ну, тую дзяўчыну, якую ён напаткаў у Стамбуле, так, Кэтрын, гэта было да цябе, не, Кэтрын, мы не цалаваліся, дык вось, што яе арыштавалі. І што ён жадае перадаць у астрог таго трусіка, якім яна мяне неяк узнагародзіла. Джон здзівіўся, бо трусік быў даўно закінуты недзе, але ж думка, што чалавек, з якім ты побач глядзеў на Шагала, цяпер у астрозе — здзіўляла, гэтая думка вымусіла яго пайсці ў гараж ды знайсці там кораб, у якім захоўваліся рэчы з тых апартаментаў, якія ён меў да таго, як набыў хаціну… Дык вось, ён знайшоў трусіка, знайшоў разам са стосам пакрытых пылам каляровых фотак з Турэччыны, як жа даўно гэта было! Ён выслаў ляльку таму Пільняку, каб ён перадаў у турму, хай сабе прыемна будзе дзяўчу. І што Пільняк вельмі падзякваў, аднак папрасіў пра гэты выпадак не ўзгадваць нідзе, а калі раптам пазвоняць з Беларусі — асабліва з газет ці радыёстанцый, казаць, што не туды трапілі, што ён з Настай не знаёмы. Бо гэта можа неяк ёй пашкодзіць цягам следства, калі Вілаў пачне з Амерыкі каментаваць.

І што ён нават Франчыка з сябрукамі спачатку прымаць з-за гэтай перасцярогі не хацеў, але ж бачыць — яны шчырыя людзі і не будуць рабіць нічога дрэннага з Настуляй. Што? Ці прыходзіў на тое спатканне ля «Блакітнай мячэці»? Так, Кэтрын, ён гэтай беларусцы прызначаў спатканне. Ну так было. Ну мы ж яшчэ не былі знаёмыя. Кэтрын, ну не крыўдуй, ну дай я цябе пацалую! Ды так, са свіданкай той… Непаразуменне выйшла… Ён на яе не з’явіўся, праспаў. Бо доўга да таго па горадзе бадзяліся, «айм вері сорі» — я так разумею, апошняму можна не даваць веры, бо побач была фурыёзная Кэтрын, не, лепей, людцы, я не буду верыць у тое, што ён не прыходзіў. Ці прыходзіла я? А як вы думаеце?

Я не выключаю — і ніхто не можа выключыць, што тыя службоўцы, якія дазволілі мне праз іх атрымаць усю гэтую інфу ад Франачка, кіраваліся не чалавекалюбствам. Мабыць, была ў іх нейкая патаемная мэта. Аднак усё, задрала параноіцца, досыць, ну «здалі» яны Пільняка, ну далі даведацца пра Вілаў — ну і досыць! Трэба ставіць кропку, бо інакш атрымаецца, як у тым рамане —«Тры жыцці Насты», тры праўды Насты, тры праўды пра Насту, пасля гэтых маіх выкрыванняў з’явяцца яшчэ тры, што будуць выкрываць сказанае дагэтуль і так — бясконца, такая ж у нас старонка!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюдзёны вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюдзёны вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Швед - Мае Айчыны
Віктар Швед
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Сцюдзёны вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюдзёны вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x