Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзесь у верхавiне сухастоiны грукаў дзяцел. Спынiўшыся ля крыжа, Янук мяркаваў, цi перажагнацца, але паднятая напалову правая рука апусьцiлася, вочы прабеглi па простым гасьцiнцы i ў iх паказалася рашчараваньне. Дзесьцi зьнiкла жоўтая, у чырвоныя краскi, хустка. Ня вiдаць яе было i ў пралётах да паваротаў лясное дарогi. Ня ведаючы, куды кiнуцца, затурбаваны не на жарты Янук топаў на месцы, войстра ўзiраючыся ў фiгурку Збавiцеля, быццам адтуль адказу чакаў. I чаму-ж не падумаў ён пра гэта скрыжаваньне? Куды цяпер кiнуцца? Як мага сiлаў падбег ён у правы бок, паўзiраўся, пастаяў i зараз-жа рынуўся ў левы бок. Засопшыся, вярнуўся на скрыжаваньне, разважаў што рабiць далей. Не магла-ж Шпуньцiха гэтак скора прайсьцi даўгога й роўнага пралёту гасьцiнцу наперад. Значыцца пайшла налева або направа. Але куды?

10

— Ну й што? Згубiў разiнька?

Голас пачуўся ззаду. Юнак крута павярнуўся. Перад iм стаяў у цэлай сваей, заўсёды нейкай загадкавай прастаце, зь лёгкай усьмешачкай на твары, незаменны Антось Дзяркач.

— Як? — пачаў Янук. I ня ведаў што далей сказаць. Чыраваньню налiўся твар, млоснасьць гнула калены. — Як, ты тут? — знайшоў нарэшце язык.

Галоўны лiтоўскi дзяцюк стаяў перад iм i ўсьмiхаўся, а ўсьмешка кпiла зь Янука. Быццам гэта ня той самы чалавек, што кагадзе так пасяброўску прасiў юнака памагчы яму, даводзiў якая зь iх можа быць «добрая пара». Першае зьдзiўленьне змылася прыплывам злосьцi: што за благi жарт выдумаў Антось? На правым ягоным плячы вiсела, напханая нечым абношаная рудая, зрэбная торба.

— Гэ-гэ-гэ! — зарагатаў цяпер сухiм сьмехам Дзяркач. — Ну што, добра напалохаў цябе? Дык што, згубiў Шпуньцiху?

Усьмешка зь кпiнамi няпрыемна скрывiла дзяцюкоў твар.

— А хто яе ведаiць, куды яе чорт панёс!

Янукоў голас гучэў горычай рашчараваньня. Зьбянтэжаны Антосевым зьяўленьнем, засаромлены тым, што цётку згубiў у лесе, ён злаваў на сябе больш чымся на гэтага нахабнага дзяцюка. Здавалася, адылi, што той кпiць, забаўляецца зь цябе. Правай рукой Антось агарнуў зрэбную торбу, што зьвiсала з пляча на палатнянай шлейцы, ды гладзiў яе, быццам у ёй ляжаў скарб вялiкi. Левай рукой узяў Янука за плячо й зусiм пасяброўску, зычлiва зiрнуў шлопцу ў вочы.

— Ня злуй, браток, зараз табе ўсё раскажу. Толькi во давай, — азiрнуўся Антось вакол сябе, — з дарогi сойдзiм, каб нас тут нiхто ня ўвiдзiў.

— Ну а калi хто ўвiдзiць, дык i што? — агрызнуўся Янук, ды таргануў плячо, каб вызвалiцца ад Антося. Але дзяцюкова рука яшчэ больш, быццам клешчамi трымала яго.

— Ты, мусiць, зь мяне кепiкi строiш? Нашто я табе? — злаваўся Бахмач.

— Пажджы, чакай во… Хадзi з дарогi, сядзем, раскажу.

Ён цягнуў Янука за руку. Заглыбiлiся ў гушчар. Спынiлiся ў прагалiне ля шырокага пня бярозы. Дрэва, вiдаць, аб'ёмнае было. Тут-жа ляжала вялiкая куча гальля.

— Вiдзiш во, якое дрэва, зладзеi, звалiлi. Гэта-ж, пэўне, у «саюзную Гiрманiю» паехала. Тут-жа лес самы найлепшы высякалi. Цьфу, зладзеi! плюнуў Дзяркач.

Ён разгледзiўся. Падшыўка пушчы засланяла iх ад дарогi й толькi зыркае, дападлiвае, мабыць, вока магло-б iх адтуль угледзiць. Янук пазiраў на кучу трэсак, пiлавiньне вакол цьвёрдага, роўнага пня, параськiдванае навокал гальлё, сьляды колаў. Адсюль нядрэнна можна было бачыць скрыжаваньне дарогi.

— Дык от, братка, садзiся. Цябе, пэўня, цiкавiць, што папрасiў я цябе злыдня гэтага знайсьцi й за табой сьледам iду. Га?

— Ага, — буркнуў Янук i скоса зiрнуў на дзяцюка. Ён сеў на пень, а Анатось стаяў побач, разглядаўся па лесе й гаманiў зроўнаважаным, як бацька да сына, голасам.

— Я цябе папрасiў памагчы, бо хацелася мне цябе праверыць. Знаiш, я ведаю, што хлапец ты нядурны, ну алi гэтага мала…

— А навошта табе мяне правяраць? Што я твой служка, парабок цi якая яшчо трасца?

Пахла малiньнiкам. Янук разглядаўся, цi не пазiрае дзесь ня яго спад бярозкi прыгажун якi, хоць яшчэ й ранавата на грыбы было. Над трэскамi й пiлавiньнем гудзеў вялiкi руды чмель. У вяршалiнах хвояў ямыгнула шырокiм хвастом-памялом вавёрка.

— Але-ж ты, братка, i чэпiшся! — гаварыў Антось.

Голас войстры, як брытва. Янук спасьцярог гэта й мяркаваў, што дзяцюк хоча выгаварыцца.

— Многа чаго нi знаiш. Некалi будзiш вiдзiць, што й чаму. Цяперака-ж ведай, што я да цябе, як старэйшы, прыйшоў пагаварыць i параiцца. Усё гэта трэба. Увiдзiш. Я прыйшоў да цябе, хоць мне твая помач нiнадта й трэба была. Вiдзiш, я даўно знаў дзе ёсьцiка Лявон.

Янука пеканула, быццам джала пчалiнае. Гэта ўжо цi нi зашмат. Проста зьдзекi. Але ў час стрымаўся. Зiрнуў на Антося зь недаверам i насьцярожанасьцю. Той прысеў побач на траве й лашчыў пузатую, нечым мяккiм набiтую торбу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x